На шляху да Кёльна
На шляху да Кёльна
У мінулую нядзелю вызначыўся склад нацыянальнай зборнай, якая прадставiць Беларусь на Сусветных камп’ютарных гульнях (World Cyber Games 2008) 5—9 лiстапада ў Кёльне. 23 i 24 жнiўня ў гандлёвым цэнтры "Сталiца" адбылiся фiнальныя гульнi нацыянальнага адбору. Яго праводзiла сёлета прадстаўнiцтва Samsung Electronics у Беларусi пры ўдзеле Нацыянальнага цэнтра прававой iнфармацыi, Мiнiстэрства абароны, Мiнгарвыканкама, а таксама пры падтрымцы кiберспартыўнага партала sng.by. Каля 50 гульцоў-фiналiстаў змагалiся ў чатырох дысцыплiнах: FІFA2008, WarCraft III, Guitar Hero III (iндывiдуальныя) i Counter-Strike 1.6 (камандная). У вынiку Беларусь на Гранд-фiнале ў Кёльне будуць прадстаўляць 8 чалавек: каманда К29 i гульцы PinCho`EA/mel.cosmostv, Nightwolf (неаднаразовы чэмпiён Беларусi Яраслаў Кавецкi) i Flexxus (Павел Логвiн). Паралельна з фiнальнымi гульнямi Мiнiстэрства абароны правяло Мiжнародны чэмпiянат вiртуальных пiлотаў у дысцыплiне "Iл-2: Штурмавiк", дзе сустрэлiся 8 камандаў з Беларусi, Украiны, Лiтвы i Расii. Першынство ўзялi расiяне, гаспадарам — беларусам — удалося заваяваць толькi трэцяе месца. Акрамя ўласна спаборнiцтваў, нацыянальны фiнал упрыгожылi танцавальныя шоу-праграмы i конкурс "Мiс WCG2008". Званне пераможцы ў iм i галоўны прыз — сучасны манiтор — дасталiся Таццяне Сямiжон, вiцэ-мiс Настасся Перацягiна атрымала права на заказную прафесiйную фотасесiю. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую нядзелю вызначыўся склад нацыянальнай зборнай, якая прадставiць Беларусь на Сусветных камп’ютарных гульнях (World Cyber Games 2008) 5—9 лiст
|
|