"Ляпис Трубецкой: "Маніфест" для Вiцебска
"Ляпис Трубецкой: "Маніфест" для Вiцебска
Упершыню за апошнiя некалькi гадоў "Ляпис Трубецкой" прадставiць свой новы альбом спачатку на радзiме, i толькi потым — у Расii. 14 кастрычнiка ў Летнiм амфiтэатры Вiцебска адбудзецца вялiкi сольны канцэрт гурта, дзе слухачы змогуць пачуць амаль цалкам альбом "Манiфест". Запiсаная пласцiнка была ў Кiеве, як i яе папярэднiк, "Капiтал", цяпер знаходзiцца на стадыi звядзення. Хутчэй за ўсё, у альбом трапяць 12 песень, у тым лiку дзве беларускамоўныя — "Зорачкi" i "Belarus Freedom". Як прызнаюцца самi музыканты, выхад альбома спачатку планаваўся на 2009 год, аднак, паколькi ўсё атрымалася значна раней, яны вырашылi не тармазiць падзеi. Дарэчы, у продаж "Манiфест" трапiць прыкладна ў сярэдзiне кастрычнiка, таму беларусы змогуць ацанiць альбом прыкладна на месяц раней, чым жыхары iншых краiн. Адразу пасля канцэрта ў Вiцебску гурт наладзiць тур па Расii, якi завершыць прэзентацыя альбома 24 кастрычнiка ў Маскве. Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню за апошнiя некалькi гадоў "Ляпис Трубецкой" прадставiць свой новы альбом спачатку на радзiме, i толькi потым — у Расii. 14 кастрычн
|
|