21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дыпмісiю высока ацанiлi

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дыпмісiю высока ацанiлi Вадзiм Папоў адзначыў актыўны ўдзел кiтайскага пасла ў жыццi Беларусi

Такое меркаванне Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацы- янальнага сходу краіны агучыў падчас сустрэчы з паслом Кiтая ў Беларусi У Хунбiнем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай мiсii ў нашай краiне. На такой пасадзе спадар У Хунбiнь працаваў амаль тры гады. Ён прызнаўся, што гэты час прайшоў для яго вельмi хутка: "Калi жыццё поўнае работы, а тым больш прыемнай работы, яно праходзiць незаўважна". Ацэнку ж яго працы даў спiкер нiжняй палаты беларускага парламента Вадзiм Папоў, ён адзначыў высокую эфектыўнасць удзелу кiтайскага пасла ва ўсiх працэсах, што адбываюцца ў дзяржаве.

— Развiтваючыся з вашым папярэднiкам, мы абмяркоўвалi тэму росту ўзаемных гандлёвых адносiнаў i ставiлi задачу выйсцi на мiльярд долараў ЗША, — прыгадаў спiкер. — Гэта лiчба рэалiзаваная з вашым актыўным удзелам. Упэўнены, што на сёння мы ўжо перасягнулi мiльярд долараў, i недзе блiзка да двух мiльярдаў будзем па вынiках гэтага года. Тое, што ваша грашовая адзiнка — юань — уключаецца ў сiстэму нашай грашова-крэдытнай палiтыкi, у гэтым таксама ёсць вялiкая ваша заслуга. Гэтаму садзейнiчае выдзяленне крэдытаў на мадэрнiзацыю асобных аб’ектаў нашай вытворчасцi, а таксама ўзаемныя вiзiты дзяржаўных дзеячаў, парламенцкiх дэлегацый. Тая прававая база, што створана i ствараецца, дазваляе мець аптымiстычны погляд у будучыню на нашы двухбаковыя адносiны.

Вадзiм Папоў падкрэслiў, што адносiны з КНР — прыярытэт у знешняй палiтыцы Беларусi. "I гэта не проста словы", — дадаў ён. Не абмiнуў спiкер i ўзаемныя стасункi на мiжнароднай арэне. Старшыня Палаты прадстаўнiкоў з задавальненнем адзначыў, што Беларусь заўсёды адчувае падтрымку кiтайскага боку ва ўсiх мiжнародных структурах. "КНР выступае супраць аднапалярнага свету, гэта адпавядае нашай палiтыцы", — заключыў Вадзiм Папоў.

Спадар пасол быў салiдарны: "Ваша краiна праводзiць знешнюю палiтыку, што супадае з нашай стратэгiяй знешняй палiтыкi. Тут мы заўсёды знаходзiм агульную мову i трывала супрацоўнiчаем". Ён пазiтыўна ацанiў шлях развiцця Беларусi i дадаткова згадаў, што паводле яго назiранняў, у краiне апошнiм часам былi распрацаваныя розныя нарматыўныя акты, якiя садзейнiчаюць паляпшэнню ўмоў для развiцця эканомiкi, прыцягнення замежных iнвестыцый.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадзiм Папоў адзначыў актыўны ўдзел кiтайскага пасла ў жыццi Беларусi Такое меркаванне Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацы- янальнага сходу краіны агу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика