21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сакрэт вадзіцельскай салiдарнасцi

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сакрэт вадзіцельскай салiдарнасцi

 

 

Мне было 9 гадоў, калi я адкрыла сакрэт вадзiцельскай салiдарнасцi

Мы едзем з татам на машыне ў Брэст, гэта больш за паўсотнi кiламетраў ад дому.

— Скiнь хуткасць: схавалiся недзе, — кажа дзядзя Валодзя, якi едзе з намi.

Хто схаваўся? Адкуль ён ведае?

— Што, падмiргнуў? — падтрымлiвае размову бацька. — А я i не заўважыў.

Дык i я нiчога не заўважыла. Хто там каму падмiргнуў? Але хуткасць тата збавiў.

— Гэта мы пра даiшнiкаў, — заўважыўшы маю збянтэжанасць, тлумачыць бацька. — А вось i яны. Бачыла, машына насустрач ехала? Яе вадзiцель мiргнуў фарамi — значыць, папярэдзiў, што хутка будзе патрульная машына ДАІ.

— Адкуль ты яго ведаеш? — усё яшчэ не разумею я.

— Даiшнiка? Дык яго i не ведаю.

— Ды не, вадзiцеля, што падмiргнуў.

— I яго не ведаю.

— Як не ведаеш, ён жа папярэдзiў цябе!

Бацька расказаў мне, што ўсе вадзiцелi аднойчы дамовiлiся дапамагаць адзiн аднаму. З тых часоў i папярэджваюць, падмiргваючы фарамi. А я, маленькая, наiўная, нiяк не магла паверыць, што дарослы незнаёмы дзядзька, якi нiколi да гэтага не бачыў нас i, хутчэй за ўсё, не ўбачыць, вырашыў нам дапамагчы. Я ж добра ведала, якiя прагматычныя i карыслiвыя дарослыя. Але нават у iх бывае вадзiцельская салiдарнасць!

У 17 гадоў я расчаравалася ў вадзiцельскай салiдарнасцi

Мы каталiся з сябрам на машыне. I не разлiчылi: за горадам скончыўся бензiн. Уключылi "аварыйку", выйшлi з машыны i чакаем дапамогi. Праехала адна машына, другая, трэцяя... На дварэ сцямнела. Стала страшна i холадна. Мацi дома хвалюецца. А мы сядзiм ля нерухомай машыны i нiчога зрабiць не можам.

У лесе ля дарогi пачуўся смех, завiднелася вогнiшча — нехта прыехаў на шашлыкi. Сябар узяў канiстру i пайшоў на разведку. А я зачынiлася на ўсе замкi, сяджу ў цёмнай машыне i чакаю. Прыйшоў нi з чым. Кажа, толькi адмахнулiся: самiм мала.

Прайшло гадзiны паўтары, i мы спынiлi першую машыну.

— Не, — кажуць, — бензiну ў нас няма раздаваць, i цягнуць да горада вас не можам. Можам толькi дзяўчыну падкiнуць дадому...

Дапамог нам толькi знаёмы матацыклiст, калi ранiцай ехаў па грыбы i знайшоў нас на ўзбочыне з уключанай "аварыйкай".

У 22 гады я пераканалася, што на дарозе салiдарнасцi не бывае

Мы ехалi ў машыне "Хуткай дапамогi". Мы стаялi на кожным светлафоры, бо не маглi выехаць з агульнага патоку. Нiводзiн вадзiцель не дазваляў нам абагнаць яго. А калi спрабавалi, то несусветная лаянка сыпалася ў наш бок. Добра, што не кожнае слова можна прачытаць па вуснах праз шкло другога аўтамабiля.

Мы паспелi. Але я больш нiколi не паверу, што бываюць салiдарныя вадзiцелi. Можаце пераканаць мяне ў iншым? Паспрабуйце! Сустрэнемся на дарогах!

Таццяна Салдаценка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне было 9 гадоў, калi я адкрыла сакрэт вадзiцельскай салiдарнасцi Мы едзем з татам на машыне ў Брэст, гэта больш за паўсотнi кiламетраў ад дому. —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика