Гульнi на полi i танцы на лёдзе
Гульнi на полi i танцы на лёдзе
6 верасня тэлеканал АНТ парадуе i аматараў футбола, i актыўных прыхiльнiкаў шоу "Ледавiковы перыяд". Першым адрасавана прамая трансляцыя адборачнага матча Чэмпiянату свету-2010 — сустрэча зборных Украiны i Беларусi. Трансляцыя пачнецца ў 19.50, у перапынку — "Навiны спорту". Другiя ж адразу пасля футболу, а 22 гадзiне ўбачаць уласна прэм’еру новага сезона — дарэчы, у нас яна пачнецца адначасова з Расiяй. Імёны ўдзельнiкаў-непрафесiяналаў — папулярных акцёраў, тэлевядучых, спевакоў — да апошняга моманту трымалiся ў сакрэце. I тым не менш, сапраўдным фанатам "Ледавiковага перыяду" ўжо вядома, што акцёр Сяргей Жыгуноў на здымках шоу зламаў нагу, лiдар гурта "Няшчасны выпадак" Аляксей Кортнеў упершыню ў жыццi стаў на канькi, а экс-удзельнiца гурта "Вiа ГРА" Ганна Седакова ўвогуле баiцца лёду i складаных элементаў... Што датычыцца прафесiйных фiгурыстаў, iх значна менш, таму iмёны ўдзельнiкаў на слыху: "навiчкi" Кацярына Гардзеева, Аляксандр Абт, Максiм Ставiнскi, i "ветэраны" шоу Аляксей Ягудзiн, Iрына Лабачова, Максiм Марынiн, Таццяна Тацьмянiна i Таццяна Наўка. Дарэчы, Наўку нам пакажуць нават двойчы па розных каналах — у "Ледавiковым перыядзе" (на АНТ) у запiсу, i ў танцавальным "Еўрабачаннi" (на Першым) — у прамым эфiры. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 верасня тэлеканал АНТ парадуе i аматараў футбола, i актыўных прыхiльнiкаў шоу "Ледавiковы перыяд". Першым адрасавана прамая трансляцыя адб
|
|