21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кан паставіў кропку

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кан паставіў кропку  

У Мюнхене адбыўся развiтальны матч Олiвера Кана, якi завяршыў сваю футбольную кар’еру. Галкiпер абараняў вароты мясцовай "Баварыi" ад атак iгракоў зборнай Германii да 76-й хвiлiны гульнi, калi яму на замену выйшаў Рэнсiнг. Лiк адкрыла нацыянальная каманда ў першым тайме, але баварцы не дазволiлi ёй перамагчы i адказалi дакладным пападаннем у вароты ў другой палове паядынку — 1:1. Галы на рахунку Трахоўскага i Клозэ. Правесцi ветэрана з вялiкага футбола на "Альянц-Арэну" завiтала каля 70 тысяч гледачоў.

У каго больш розуму...

Галоўны трэнер мiнскага "Дынама" Джым Х’юз пракаментаваў стартавы паспяховы матч беларускай каманды ў КХЛ, дзе яго хакеiсты выйгралi ў навакузнецкага "Металурга" ў авертайме (5:4). "Гэты паядынак быў вельмi iнтэнсiўным, хуткiм, i таму павiнен спадабацца балельшчыкам, — сказаў ён. — Шчыра прызнацца, я не думаў, што ў нас будзе столькi выдаленняў, i ўсё ж мяне ўразiла першая гульня ў КХЛ". Рулявы сапернiкаў Барыс Мiхайлаў ацанiў вынiк стартавага матча так: "У каго больш розуму, той i перамагае. Гэта новая лiга. Тут няма дэбютантаў, усе змагаюцца за выжыванне. Тым больш цяпер, на старце сезона, усе каманды ў добрай фiзiчнай форме. У "Дынама" дастаткова вопытных iгракоў, якiя гуляюць у абароне рацыянальна i граматна".

Дарэчы, учора "Металург" зноў экзаменаваў дынамаўцаў. Матч завяршыўся з лiкам 5:2 на карысць расіян.

У БАТЭ навiчок-легiянер

Склад чэмпiёнаў Беларусi на правах вольнага агента папоўнiў малады грузiнскi паўабаронца з дубля тбiлiскага "Дынама" 21-гадовы Лаша Дзеканасiдзэ. Легiянер ужо дазаяўлены для ўдзелу ў вышэйшай лiзе нацыянальнага футбольнага першынства i ў Лiзе чэмпiёнаў.

Дракон-чэмпiён

Пераможцам кантынентальнага першынства па кiкбоксiнгу WBKF у вагавай катэгорыi да 81 кiлаграма стаў Аляксандр Свiцiн з Вiцебска. Тытул дастаўся беларусу, якi з’яўляецца фiналiстам Кубка свету-2004, чэмпiёнам Еўропы-2002, на рынгу ў Маскве на "турнiры чатырох". У фiнальным баi наш Дракон (менавiта так празвалi Свiцiна) перамог украiнца Паўла Харчанку па ачках (3:0).

"Дагаварнякi" раскрытыя?

На чэмпiянаце свету па футболе-2006 у Германii былi дагаворныя матчы. Аб гэтым паведамiў у сваёй кнiзе "Дагаварняк" англiйскi журналiст Дзеклан Хiл. Ён перакананы, што на першынстве планеты былi спланаваныя вынiкi не менш чым чатырох гульняў, у тым лiку чвэрцьфiнальнай сустрэчы Італiя — Украiна (4:0). Прадстаўнiк СМI сцвярджае, што сiндыкат падпольных ставак Бангкока аказаў уздзеянне на футбалiстаў зборных Ганы, Эквадора i Украiны. Хiл пiша, што перад матчамi групавой стадыi Iталiя — Гана (2:0), 1/8 фiналу Бразiлiя — Гана (3:0) i 1/4 фiналу Iталiя — Украiна (4:0) яму паведамiлi дакладныя вынiкi гэтых паядынкаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мюнхене адбыўся развiтальны матч Олiвера Кана, якi завяршыў сваю футбольную кар’еру. Галкiпер абараняў вароты мясцовай "Баварыi" ад атак i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика