Для вострых кiшэчных iнфекцый — раздолле...
Для вострых кiшэчных iнфекцый — раздолле...
Сезонны ўздым захваральнасцi на вострыя кiшэчныя iнфекцыi распачаўся ў Мiнску са жнiўня. Кожны тыдзень у горадзе рэгiструецца ад 254 да 319 выпадкаў з папярэднiм дыягназам "вострае кiшэчнае захворванне". Сярод захварэлых традыцыйна пераважаюць дзецi ва ўзросце да 14 гадоў (60 працэнтаў ад агульнай колькасцi зваротаў). Найбольшы прырост захваральнасцi адзначаецца ў кантынгенце дзяцей да аднаго года, а таксама сярод дзяцей, якiя не наведваюць дзiцячыя садкi ва ўзросце да 6 гадоў. Спецыялiсты тлумачаць гэта асаблiвасцямi фармiравання iмунiтэту. Нарастанне iнтэнсiўнасцi сезоннага ўздыму захваральнасцi на вострыя кiшэчныя iнфекцыi, як тлумачаць спецыялiсты, звязана з цыркуляцыяй сярод жыхароў сталiцы ўзбуджальнiкаў вiруснай этыялогii (норавiрусаў i энтэравiрусаў). Для гэтых вiрусаў уласцiвая ўстойлiвасць у знешнiм асяроддзi i актыўная перадача пры кантакце з хворым чалавекам, у тым лiку i паветрана-кропельным шляхам. Вiрусы могуць доўгi час захоўвацца на паверхнi прадметаў, у тым лiку i на прадуктах харчавання, напрыклад, на лупiннi садавiны i ягад. Цяпер больш як трэцяя частка захварэлых прызнаюцца, што перад хваробай спажывалi ў ежу дрэнна памытую садавiну i ягады, цi набытыя на рынку надрэзаныя кавуны. Разам з тым нарэзка пладоў i продаж iх па частках катэгарычна забароненыя санiтарнымi нормамi. Для таго, каб не стаць лёгкай ахвярай вострай кiшэчнай iнфекцыi, спецыялiсты Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii раяць мiнчанам старанна мыць садавiну, агароднiну i зелянiну перад ужываннем, часцей мыць рукi, асаблiва маленькiм дзецям, сачыць за чысцiнёй дзiцячых цацак i прадметаў, з якiмi кантактуюць дзецi, а таксама за ручкамi дзвярэй, спускавымi кранамi ўнiтаза i кранамi ўмывальнiка. Калi садавiна прызначана для дзяцей, яе абавязкова трэба абдаць кiпнем. А вось ваду лепш за ўсё спажываць бутыляваную цi кiпячоную... Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сезонны ўздым захваральнасцi на вострыя кiшэчныя iнфекцыi распачаўся ў Мiнску са жнiўня. Кожны тыдзень у горадзе рэгiструецца ад 254 да 319 выпадкаў з
|
|