21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мікалай Юрчанка: "Наш калектыў бачыць перспектыву i працуе на яе"

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай Юрчанка: "Наш калектыў бачыць перспектыву i працуе на яе"

Мiкалай Юрчанка — ураджэнец Кармянскага раёна, дзе скончыў сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii, пасля чаго па размеркаваннi быў накiраваны ў свой жа раён i быў прызначаны эканамiстам па працы ў калгасе "Камунiст". Малады i энергiчны спецыялiст паказаў на гэтай пасадзе сябе з лепшага боку i неўзабаве ўзначалiў эканамiчную службу прадпрыемства.

Мiкалай Юрчанка — ураджэнец Кармянскага раёна, дзе скончыў сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii, пасля чаго па размеркаваннi быў накiраваны ў свой жа раён i быў прызначаны эканамiстам па працы ў калгасе "Камунiст". Малады i энергiчны спецыялiст паказаў на гэтай пасадзе сябе з лепшага боку i неўзабаве ўзначалiў эканамiчную службу прадпрыемства.

Некалькi гадоў Мiкалай Пятровiч працаваў iнструктарам райкама партыi, дырэктарам саўгаса "Кармянскi", намеснiкам старшынi райвыканкама па эканамiчных пытаннях, пасля чаго яго веды i вопыт спатрэбiлiся на Буда-Кашалёўскiм масласырзаводзе, якi ён узначальваў. Пасля некаторы час працаваў ва ўпраўленнi сельскай гаспадаркi i харчавання, а потым тры гады таму яму было прапанавана стаць дырэктарам Чачэрскага вiнаробнага прадпрыемства.

 

— Мiкалай Пятровiч, ёсць версiя аб тым, што ваша прадпрыемства з’яўляецца самым старэйшым сярод вiнаробных заводаў краiны. Цi так гэта?

Вiнаробства на Чачэршчыне мае даўнiя гiстарычныя традыцыi, i першае ўпамiнанне пра гэта адносiцца да часоў iснавання Рэчы Паспалiтай. Пасля падзелу яе ў 1773 годзе тутэйшыя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай Iмперыi i чачэрскi маёнтак стаў уласнасцю графа Захара Чарнышова. Вiнаробства ў маёнтку было пастаўлена на прамысловую аснову, аб чым сведчаць вось такiя факты.

У Чачэрску паспяхова працавалi два вiнакурныя заводы. У адной гiстарычнай даведцы ўказана, што ў 1826 годзе тут было выраблена 10 тысяч вядзёр вiна, а ў 1847 годзе, калi была праведзена iх рэканструкцыя, выпуск гэтых напояў павялiчыўся, i яны прадавалiся ў Гомелi i Магiлёве.

На базе ўладанняў Чарнышовых-Круглiкавых у 1937 годзе зноў пачаў працаваць вiнаробны завод, i летась мы адзначылi яго 70-годдзе. У час Вялiкай Айчынай вайны ён быў разрабаваны фашыстамi, а пасля вызвалення Беларусi адноўлены. Да 1986 года калектыў працаваў стабiльна, атрымлiваў прыбытак.

— А потым?

— А потым завод стаў планава-стратным. Бо пачалася так званая антыалкагольная кампанiя i прадпрыемства было перапрафiлявана на выпуск кансерваванай прадукцыi. Выпускалiся ў асноўным сокi. Так працягвалася да 1993 года, калi прадпрыемства зноў атрымала статус вiнаробнага завода.

— I чым ён з’яўляецца сёння?

— У калектыве 135 чалавек: палова яго працаўнiкоў — жанчыны, палова — мужчыны. Завод выпускае за год 408 тысяч дэкалiтраў вiна, якiя вырабляюцца з натуральных сокаў. Тут функцыянуюць дзве лiнii разлiву напояў у бутэлькi ёмiстасцю 0,5 i 0,7 лiтра. Апошняя (другая, значыць) была ўведзена ў строй у 2005 годзе. Летась у нас адбылася яшчэ адна прыемная падзея: была ўкаранёна i сертыфiкавана сiстэма менеджменту якасцi ў адпаведнасцi з СТБ ISО-9001-2001, якая дазволiла павысiць прэстыж прадпрыемства, забяспечыць стабiльнасць якасцi выпускаемай прадукцыi i ўмацаваць давер спажыўцоў.

— Наколькi я зразумеў, вашы вiны — пладовыя мацаваныя моцныя.

— Правiльна. Але акрамя таго вырабляем араматызаваныя i палепшанай якасцi.

— А якi iх асартымент?

— На сёння мы значна пашырылi яго, i ў вытворчасцi цяпер 27 вiдаў вiнаў.

— На палiцах магазiнаў бачыў я вiны вашага завода з такiмi цiкавымi, нават экзатычнымi назвамi: "Чечерский гармоник", "Колдовское озеро", "Для тебя", "Осенний роман", "Майский сад", "Смачнае", "Звездный вечер", "Баловница", "Бархатная ночь", "Лунное кружево" i гэтак далей. Хто iх прыдумвае?

Ёсць i iншыя прыгожыя назвы. Напрыклад, "Губернатарскае". Аб iм кажу асобна, бо гэта адна з апошнiх нашых распрацовак: вiно палепшанай якасцi. Летась на ХI мiжнародным конкурсе-дэгустацыi вiнаў i каньякоў (брэндзi) яно было адзначана залатым медалём.

Тут у размову ўступiлi загадчыца вытворчай лабараторыi Галiна Пернiкава i тэхнолаг Кацярына Ратнiкава. Яны расказалi аб тым, што на прадпрыемстве распрацавана i дзейнiчае палiтыка ў галiне якасцi, якая ахоплiвае ўсе моманты , што спрыяе павышэнню эфектыўнасцi вытворчасцi, паляпшэнню якасных характарыстык i экалагiчных працэсаў i да т.п. Напрыклад, кантроль за захаваннем апошнiх праводзiцца на ўсiх стадыях вытворчасцi пачынаючы ад паступлення сыравiны (яблыкаў, чарнiц, клубнiц, парэчкi, вiшнi i г.д.) i заканчваючы выпускам вiна. I гэта ажыццяўляе не толькi лабараторыя завода, але i iншыя адпаведныя арганiзацыi. Спажывец можа быць спакойным: парушэнняў тут нiякiх няма, бо прадукцыя правяраецца па ўсiх параметрах.

— Усё гэта так, Мiкалай Пятровiч, але давайце паразважаем аб наступным. У народзе наконт алкагольных напояў ёсць два трапныя выразы: вiно вiну робiць i ўся iсцiна ў вiне. Якое стаўленне ў вас да iх, калi, напрыклад, у Германii ў некаторых пунктах на вiдным месцы стаiць шклянка з меткамi: "для мужчын", "для жанчын", "для асла", "для свiннi". Што гэта значыць — каментарыi не патрэбны.

— Я цалкам згодзен з указаным пастулатам: ва ўсiм — i не толькi ў спажываннi алкаголю — патрэбна ведаць меру. Таму лiчу тыя два выразы, якiя вы прывялi, вельмi правiльнымi. I шкада, што нашы людзi, а дакладней, вялiкая частка iх, забываюць пра народную мудрасць.

— Калi тры гады таму вы ўзначалiлi завод, з чаго пачыналi сваю дзейнасць? Цi выступалi ў якасцi вядомай "новай мятлы"? Напэўна, як гэта дзе-нiдзе прынята, кадры замянiлi?

— Зразумеў вас i скажу, што ў той перыяд пачалося падаражанне энерганосьбiтаў. Былi i iншыя праблемы. I каб адысцi ад плацяжоў камунальнай i iншым службам за водазабеспячэнне i каналiзацыйныя паслугi, на тэрыторыi прадпрыемства зрабiлi свiдравiну, набылi дзесяць адзiнак транспарту ў сваю ўласнасць, купiлi чатыры ёмiстасцi на 420 тон для захавання вiнаматэрыялу, запусцiлi вышэйпамянёную лiнiю разлiву вiна ў бутэлькi 0,7 лiтра i г.д. Усё названае было вельмi актуальным i садзейнiчала таму, што была атрымана хуткая аддача. За тры гады майго кiраўнiцтва змянiлiся толькi чатыры спецыялiсты. Мой прынцып такi: калi чалавек працуе добрасумленна, дык няхай так робiць i далей.

— Неяк вясной быў я ў камандзiроўцы ў раёне i ехаў у Залессе i па дарозе каля вёскi Вазнясенск бачыў пасадкi чарнаплоднай рабiны i парэчак. Вашы, напэўна?

— Наш гадавальнiк гэта. 20 гектараў указаных культур згодна з прынятым рашэннем развiваць уласную сыравiнную базу. Летась там мы атрымалi першы невялiкi ўраджай, сёлета ён значна большы. Наша ж мэта такая: дасягнуць таго, каб на 70 працэнтаў закрыць уласнай сыравiнай патрэбнасцi завода, калi тыя культуры ўступяць у поўную фазу плоданашэння.

Скажу таксама i пра тое, што, улiчваючы праграму развiцця малых гарадоў, якiм з’яўляецца i Чачэрск, мы выйшлi з хадайнiцтвам да абласнога кiраўнiцтва аб уключэннi нашага прадпрыемства ў рэспублiканскую праграму "Пладаводства". Нам паведамiлi ўжо, што заводу будуць выдзелены фiнансавыя сродкi для пасадкi 44 гектараў ягадных i 60 семачкавых сельгаскультур.

Намеснiк дырэктара па iдэалагiчных пытаннях Уладзiмiр Кавалёў правёў мяне па цэхах i ўчастках завода, пазнаёмiў з некаторымi працаўнiкамi, расказаў аб тым, якая ўвага ў вас надаецца развiццю фiзкультуры i спорту ў Год здароўя. Бачыць давялося, як работнiкi прадпрыемства без адрыву ад вытворчасцi на бясплатнай аснове аздараўлялiся ў кабiнеце ўрачэбнага кантролю i фiзiчнай рэабiлiтацыi пад кiраўнiцтвам iнструктара-метадыста Анжэлы Шэвель. Добрую справу вы зрабiлi. Людзi шчыра ўдзячныя вам за гэта.

Што я магу патлумачыць, дык, напэўна, тое, што сапраўды амаль два гады на тэрыторыi завода функцыянуе такi кабiнет. Мэта яго — прафiлактыка захворванняў i аздараўлення работнiкаў. Згодна са штатам, тут працуе спецыялiст з вышэйшай адукацыяй, якi мае квалiфiкацыю iнструктар-метадыст i кiруецца ў сваёй рабоце нарматыўнымi прававымi актамi Мiнiстэрства спорту i турызму i Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. Яна выкарыстоўвае пры гэтым зацверджаныя ўказанымi мiнiстэрствамi такiя сродкi i метады, як масаж, лячэбна-аздараўленчая фiзкультура, аўтагенныя трэнiроўкi, рэлаксацыя, музыкатэрапiя i г.д.

Улiчваючы спецыфiку вытворчасцi, пражыванне ў радыеактыўнай зоне, а таксама Указ Прэзiдэнта аб аб’яўленнi 2008 года Годам здароўя, вядзе мэтанакiраваную работу па павышэннi працаздольнасцi i прадукцыйнасцi працы, умацаваннi здароўя персаналу, прадаўжэннi iх актыўнага даўгалецця, кантролi за фiзiчным станам спартыўнай каманды завода, а таксама праводзiцца тым самым самая сур’ёзная работа па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Любы работнiк прадпрыемства можа звярнуцца па медыцынскую дапамогу i рэкамендацыю, а таксама папрасiць памераць артэрыяльны цiск, даведацца аб вазе свайго цела, атрымаць iндывiдуальную метадычную праграму.

— Бачыў я там шматфункцыянальны ложак-масажор, якiм не можа пахвалiцца iншы санаторый...

— Гэта так, i ён уключае ў сябе спалучэнне розных методык уздзеяння на арганiзм i дазваляе праводзiць мерапрыемствы эфектыўнай прафiлактыкi i аздараўлення па шырокiм спектры захворванняў (карэкцыя асанкi, сiндром хранiчнай стомленасцi i фiзiчнай перастомленасцi, кантроль масы цела i выбарчае ўздзеянне на тлушчавыя адкладаннi, захворванне пазванка i г.д. Ложак-масажор "Nuga-best" можа быць выкарыстаны для аздараўлення любых узроставых груп нават у хатнiх умовах. Да канца 2008 года плануем набыць яшчэ два трэнажоры.

— Гэта вельмi добра. А ў чым праблема?

— Справа ў тым, што работа кабiнета заўтра будзе прыпынена з-за скаргi адмiнiстрацыi раённай бальнiцы на чале з былым галоўным урачом Сяргеем Корсакам аб немагчымасцi правядзення ўказаных вiдаў дзейнасцi без лiцэнзii. Але ж заўважым, што лiцэнзаванню падлягаюць медыцынскiя паслугi, а мы (падкрэслiваем гэта) аказваем бясплатныя лячэбныя паслугi. Падобнага спецыялiста ў галiне рэабiлiтацыi райбальнiца не мае i паўнацэннай дапамогi насельнiцтву аказаць не можа.

Чачэрскай падатковай iнспекцыяй быў зроблены запыт у Мiнiстэрства спорту i турызму i Мiнiстэрства аховы здароўя па вырашэннi гэтага пытання. Першае з iх дало згоду на правядзенне ўказаных мерапрыемстваў, а другое выступiла супраць. Аднак што цiкава, падрыхтоўка дыпламаваных спецыялiстаў падобнага профiлю вядзецца са згоды двух мiнiстэрстваў, а дазвол на правядзенне рэабiлiтацыi дае толькi Мiнiстэрства спорту i турызму. Таму мы лiчым, што наша дзейнасць ва ўказаным напрамку правамерная. Жыццёвая. Дык цi мае рацыю Мiнiстэрства аховы здароўя?

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiкалай Юрчанка — ураджэнец Кармянскага раёна, дзе скончыў сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii, пасля ч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика