На "Анімаёўцы" чакаюць Наталлю Варлей
На "Анімаёўцы" чакаюць Наталлю Варлей
18-19 верасня ў Магiлёве пройдзе традыцыйны фестываль анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка-2008". Сёлета мультфiльмы прадставяць студыi з 13 краiн свету: акрамя постсавецкiх краiнаў — у тым лiку Балтыi i Азii, у фестывалi бяруць удзел анiматары Польшчы, Ірана i Кiтая. На два фестывальныя днi запланаваны кiнапаказы, тэатралiзаваныя паказы, канцэрты ў Магiлёве i раённых цэнтрах вобласцi, а таксама i ў аграгарадках. Магiлёўскую публiку чакаюць творчыя сустрэчы з вядомай расiйскай актрысай Наталляй Варлей i беларускiм рэжысёрам Юрыем Цвятковым. У межах "Анiмаёўкi" адбудзецца i выстава-конкурс дзiцячага малюнка "Малюю любiмы мультфiльм". Аўтары лепшых малюнкаў атрымаюць прызы. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18-19 верасня ў Магiлёве пройдзе традыцыйны фестываль анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка-2008".
|
|