Беларусь заўсёды імкнулася наладжваць добрыя адносiны з Еўропай
Беларусь заўсёды імкнулася наладжваць добрыя адносiны з Еўропай
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час iнтэрв’ю замежным СМІ. "З самых першых дзён майго прэзiдэнцтва я дакладна вызначыў знешнепалiтычную стратэгiю краiны, зыходзячы з таго, што яна павiнна быць шматвектарнай", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. "Наша знешняя палiтыка не можа быць iншай — гэта прадыктавана самiм геаграфiчным становiшчам краiны, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — Бо, як вядома, мы не толькi неад’емная частка Еўропы, але i яе геаграфiчны цэнтр". Прэзiдэнт дадаў, што яшчэ адзiн фактар iмкнення да трывалых i сяброўскiх адносiнаў з заходнееўрапейскiмi краiнамi — менталiтэт Беларусi. "Наш народ дружалюбны, неагрэсiўны, працавiты, ён прывык жыць сваёй працай i сваiм розумам. Таму беларусы нiколi не хацелi нiякага абвастрэння з нашымi суседзямi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што эканомiка падштурхоўвае Беларусь да таго, каб праводзiць адкрытую шматвектарную палiтыку. Беларусь поўнасцю адкрыта для мiжнародных наглядальнiкаў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi. "Калi вы гаворыце, што для вас настолькi важныя парламенцкiя выбары, то мы поўнасцю адкрылi для вас краiну: iдзiце, глядзiце, назiрайце, цi ў адпаведнасцi з нашымi законамi праходзяць перадвыбарны перыяд, датэрмiновае галасаванне i самi выбары", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што, хоча гэтага Захад цi не, новы парламент будзе выбраны, i пытанне аб тым, якi ён будзе, вырашыць беларускi народ. "Галоўная мая задача i роля ў гэтых выбарах не ўзначалiць якую-небудзь партыю, а зрабiць так, каб менавiта народ вызначыў твар гэтага парламента", — заявiў Прэзiдэнт. "Мы хочам, каб вы нас успрынялi i прызналi нашы выбары", — дадаў ён. Прэзiдэнт Беларусi заявiў, што кiраўнiцтва Беларусi не хоча мець стасункi з Захадам праз тую жалезную заслону, якую ён выбудаваў на гранiцы з Беларуссю. "Мы хочам мець зносiны з вамi ва ўсiх сферах: ад навукi да самых складаных пытанняў узаемаадносiнаў памiж дзяржавамi", — рэзюмаваў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы даў iнтэрв’ю журналiстам брытанскай газеты "Файнэншл Таймс" i нямецкай газеты "Франкфуртэр Альгемайне Цайтунг". Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час iнтэрв’ю замежным СМІ. "З самых першых дзён майго прэзiдэнцтва я дакладна вызначыў з
|
|