21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Значэнне лесу ў жыццi чалавека такое вялiкае, што мы нават не заўважаем гэтага!

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Значэнне лесу ў жыццi чалавека такое вялiкае, што мы нават не заўважаем гэтага!

Прадстаўляем Стаўбцоўскі доследны лясгас

 

Цудоўныя словы (у загалоўку), якiя сказаў аднойчы кiраўнiк Стаўбцоўскага доследнага лясгаса Казiмiр Кажушка. Гэта сапраўды так: значэнне такое вялiкае, што нават не заўважаем. А мiж тым, хоць i гучыць даволi банальна, лес — гэта наша сапраўднае багацце, адзiн з нашых найгалоўнейшых рэсурсаў, месца цудоўнага адпачынку i крынiца натхнення для многiх i многiх людзей...

Цудоўныя словы (у загалоўку), якiя сказаў аднойчы кiраўнiк Стаўбцоўскага доследнага лясгаса Казiмiр Кажушка. Гэта сапраўды так: значэнне такое вялiкае, што нават не заўважаем. А мiж тым, хоць i гучыць даволi банальна, лес — гэта наша сапраўднае багацце, адзiн з нашых найгалоўнейшых рэсурсаў, месца цудоўнага адпачынку i крынiца натхнення для многiх i многiх людзей...

Ахова лесу i прымнажэнне яго багаццяў — галоўная справа работнiкаў Стаўбцоўскага доследнага лясгаса. І робяць яны гэта, ужо адразу варта зазначыць, з усёй самаадданасцю i стараннасцю. Дарэчы, як яны самi ўдакладняюць, менавiта так ставяцца да сваёй адказнай i высакароднай лясной справы ўсе лесаводы рэспублiкi без выключэння. Лясная прафесiя — гэта нават не проста прафесiя, а прызванне, i iдуць у яе людзi, па-сапраўднаму ўлюбёныя ў лес.

Аднак да лясных спраў лесаводаў Стаўбцоўшчыны мы звернемся крыху нiжэй, а цяпер — пра тую значную падзею, якая адбылася ў лясгасе летам гэтага года i якая, без нiякага перабольшання, мае вялiкае значэнне не толькi для самога лясгаса, але i для ўсёй рэспублiкi.

А летам, некалькi месяцаў таму, у Стаўбцоўскiм лясгасе пачала дзейнiчаць вытворчасць па вырабе пелетаў з драўнянага пiлавiння. На тэрыторыi дрэваапрацоўчага цэха лясгаса — цэлыя горы гэтага пiлавiння, якое было назапашана яшчэ раней. Яно некалi, па сутнасцi, беззваротна страчвалася (страчваецца iншымi малымi дрэваапрацоўчымi цэхамi i вялiкiмi камбiнатамi i цяпер), як абсалютна нi на што не вартыя адходы лесапiлавання. Хiба толькi часам бралi яго для сваiх патрэб жывёлагадоўчыя комплексы. А цяпер гэта пiлавiнне прыносiць лясгасу i рэспублiцы ў цэлым валюту. Вось толькi некаторыя лiчбы i факты, якiя назваў начальнiк дрэваапрацоўчага цэха Стаўбцоўскага лясгаса Васiль Дзейчык. З пачатку дзейнасцi цэха тут выраблена каля 400 тон пелетаў. Пры гэтым усе яны iдуць толькi на экспарт — у прыватнасцi, у Польшчу, скандынаўскiя краiны. Летам пелеты каштавалi больш за 80 еўра за тону, цяпер цана iх падрасла да 95 еўра, зiмой чакаецца 120 еўра i вышэй за тону. Зразумела, вытворчасць пелетаў у Стаўбцоўскiм лясгасе цяпер пакуль што, па сутнасцi, у стадыi станаўлення, а з цягам часу iх плануецца вырабляць не менш за 300 тон за месяц. Няцяжка прыкiнуць, колькi еўра ў лясгасе могуць зарабiць на драўнiнным пiлавiннi, якое, нагадаем, у iншых месцах i цяпер, па сутнасцi, выкiдваецца (у лепшых выпадках спальваецца ва ўласных кацельнях цэхаў i камбiнатаў). З цягам часу стаўбцоўскiя вытворцы пелетаў плануюць забiраць пiлавiнне ў Клецкiм, Капыльскiм i Уздзенскiм лясгасах. Наколькi выгаднай будзе яго перавозка? "Галоўнае, каб транспарт быў адпаведны, аб’ёмны, ды плячо перавозкi не перавышала 50 кiламетраў", — зазначае Васiль Дзейчык.

Працэс вырабу пелетаў з драўнiннага пiлавiння адносна нескладаны. Яно спачатку паступае ў вялiзны сушыльны барабан (для вырабу цяпла служаць адходы драўнiны), потым — пад прэс. А ў вынiку атрымлiваюцца невялiкiя гранулы, якiя адразу ж запакоўваюцца ў вялiзныя "бiг-бэгi" i трымаюць потым шлях за мяжу. Яны пры гэтым, як i належыць, праходзяць лабараторныя выпрабаваннi, сертыфiкацыю. Пра цеплавую здольнасць пелетаў даволi красамоўна сведчыць наступны факт: у скандынаўскiх краiнах яны выкарыстоўваюцца ў якасцi палiва на электрастанцыях замест больш дарагога газу. Дарэчы, стаўбцоўскiя лесаводы маюць цяпер бясспрэчнае права называць сваю дрэваапрацоўчую вытворчасць выключна безадходнай.

Палiўныя пелеты, такiм чынам, становяцца добрай крынiцай валютных паступленняў у казну лясгаса. Пры гэтым варта асобна сказаць: Стаўбцоўскi лясгас i да пачатку iх вытворчасцi з’яўляўся адным з вядучых сярод лясгасаў рэспублiкi экспарцёраў. Што тут экспартуюць? Так званую балансавую драўнiну, або танкамер, прадукцыю лесапiлавання, драўняныя вiнаградныя калы (для абуладкавання вiнаграднiкаў). На ўсё гэта пераважна iдзе драўнiна з высечак догляду лесу, якая, зразумела, мае меншую каштоўнасць, чым так званая дзелавая драўнiна. За мiнулы год у Стаўбцоўскiм лясгасе зарабiлi на экспарце больш за два з паловай мiльёны долараў (рост экспарту адносна папярэдняга года ў грашовым выражэннi склаў 166 працэнтаў), сёлета плануюць атрымаць не меней — нягледзячы на тое, што некалькi зменшыўся попыт на iх прадукцыю, а разам з тым i цана.

* * *

Стаўбцоўскi лясгас, як бачна ўжо, мае ў сваёй назве слова "доследны". Якi ў адпаведнасцi з гэтай назвай ён носiць статус?

— Мы ў сябе апрацоўваем розныя тэхналогii догляду лесу, тэхналогii яго высечак i г.д., — тлумачаць тут. — Вынiкi гэтых эксперыментаў потым дэталёва вывучаюцца i бяруцца (калi гэтыя вынiкi паспяховыя) на ўзбраенне iншымi лесаводамi, лясгасамi рэспублiкi. Цяпер, напрыклад, у нашым лясгасе праходзiць апрабаванне скандынаўская тэхналогiя палосна-паступовай высечкi лесу...

Як патлумачылi тут, пры такой тэхналогii ўхiл робiцца на натуральнае абнаўленне лесу, лес не трэба спецыяльна садзiць, як пасля суцэльных высечак; пры гэтым лепш захоўваецца непасрэдна лясное асяроддзе, менш траўмуецца лясная глеба.

Самае вялiкае ў Стаўбцоўскiм лясгасе — Акiнчыцкае ляснiцтва, i кiруе iм Мiхаiл Цялушка — самы малады ляснiчы.

— Вось i нагрузiлi, як маладога, — прытворна паскардзiўся ён, паказваючы свае лясныя ўладаннi. Каля 14 тысяч гектараў складаюць гэтыя ўладаннi, на якiх пераважна расце хвоя. — Гэта вельмi святлолюбiвае дрэва. Разам з тым, як i ўсялякая любая раслiна, на самым пачатку патрабуе догляду. Трэба, напрыклад, глядзець, каб не захварэла каранёвай губкай, — працягваў Мiхаiл Цялушка. — А вось тут у 1997 годзе ў нас ураган прайшоў, паламаў лес. Давялося садзiць новы. Ужо добрыя дрэўцы...

Машына ляснiчага ззаду была загружана 50-кiлаграмовай жалязякай, якую ён падабраў у лесе.

— Нехта па дарозе выкiнуў, — скардзiўся ён. — А нам потым падбiрай. Ну чаму многiя так некультурна паводзяць сябе ў лесе? Колькi рознага смецця даводзiцца нам падбiраць за iмi. Нашы леснiкi, спецыялiсты часам проста пераўтвараюцца ў дворнiкаў...

Гэта праблема, якую закрануў малады ляснiчы, набыла немалую вастрыню. Цяперашнi добра матарызаваны лясны аматар даязджае да самых глухiх лясных месцаў i амаль паўсюдна пакiдае за сабой смецце. Тую ж пустую бутэльку цяпер нечакана можна знайсцi нават у самым глухiм кутку леса. Леснiкi ўжо даўно б’юць трывогу: дзе ваша экалагiчная культура, людзi, ваша культура ўвогуле? I сапраўды, дзе?

Тэрыторыя Акiнчыцкага ляснiцтва тым больш клапатлiвая, што размешчана побач з горадам, тут знаходзiцца мноства дачных кааператываў. Гэта значыць, яго лясы найбольш часта наведваюць, тым больш, што гэтыя мясцiны багатыя на грыбы. Адпаведна, мае малады ляснiчы Акiнчыцкага ляснiцтва на летне-асеннi перыяд, усе работнiкi iншых ляснiцтваў i лясгасаў яшчэ адзiн вялiкi клопат — гэта пажарная бяспека сваiх лясных угоддзяў. Дарэчы, у Стаўбцоўскiм лясгасе на гэты пажаранебяспечны перыяд спецыяльна арганiзавана дзяжурства яго адказных работнiкаў — у пазаўрочны час i ў выхадныя днi.

Догляд маладога лесу i яго ахова, пасадка новага лесу i спелага — гэта звычайны клопат работнiкаў лясной гаспадаркi. Гэты звычайны клопат мелi сёлета i работнiкi Стаўбцоўскага лясгаса. Чым яшчэ займалiся тут сёлета? Намеснiк дырэктара па iдэалагiчнай рабоце Аляксандр Шарапа расказаў: немалую дапамогу аказалi сёлета работнiкi Стаўбцоўскага лясгаса, працягваюць аказваць цяпер Бярэзiнскаму лясгасу, лясы якога напаткаў у гэтым годзе ўраган. Каля сямi тысяч кубаметраў бураломных дрэў прыбралi сёлета стаўбцоўскiя работнiкi лесу ў сваiх калег з Беразiно. Удзел у лiквiдацыi вынiкаў урагану ўзялi каля 200 чалавек, пры гэтым была задзейнiчана i тэхнiка.

Яшчэ сёлета вялiкую работу правялi працаўнiкi Стаўбцоўскага лясгаса па добраўпарадкаваннi прыдарожных лясных палос аўтамагiстралi "Брэст — Расiйская Федэрацыя". "На адлегласцi да 100 метраў ад трасы падабралi ўвесь сухастой, увесь валежнiк, усё выкасiлi, вывезлi... Навялi iдэальны парадак. Калi ўжо наводзiць i падтрымлiваць добры парадак на нашай зямлi, то каму ў гэтых адносiнах паказваць прыклад, як не нам, лясным работнiкам?" — зазначае Аляксандр Шарапа.

* * *

Лясы Стаўбцоўскага лясгаса месцяцца ў маляўнiчых мясцiнах. Тут працякае ўслаўлены ў беларускiх песнях велiчны Нёман; на тэрыторыi лясгаса знаходзiцца цудоўнае возера Кромань; надзейна хавае пад сваiм зялёным покрывам чырванакнiжныя раслiны i жывёл Налiбоцкi ландшафтны заказнiк... Але найперш, нагадаем, гэта зямля i лясы народнага паэта Беларусi Якуба Коласа. I гэтак жа старанна, як выконваюць свае непасрэдныя справы, i нават больш беражлiва, ахоўваюць работнiкi лясгаса ўсе мясцiны, звязаныя з iмем паэта. А яшчэ любоўна даглядаюць шматлiкiя тут (у прыватнасцi, у Акiнчыцкiм ляснiцтве) лясныя драўляныя скульптуры. "Яны як бы на нашым балансе — значыць, мы проста павiнны iх даглядаць", — зазначае ляснiчы Мiхаiл Цялушка.

Іван БАРАНОЎСКІ.

На здымках:

1. Ляснiчы Акiнчыцкага ляснiцтва Мiхаiл Цялушка.

2. Вальшчык лесу Мiхаiл Вiткоўскi.

Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цудоўныя словы (у загалоўку), якiя сказаў аднойчы кiраўнiк Стаўбцоўскага доследнага лясгаса Казiмiр Кажушка. Гэта сапраўды так: значэнне такое вялiкае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика