21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Скрыжаванне" для абiтурыентаў

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Скрыжаванне" для абiтурыентаў

Прыёмная кампанія-2009

   Калi з’явяцца праграмы ўступных iспытаў у вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы? Якой складанасцi будуць тэсты ў наступным годзе? Цi ў аднолькавых умовах будуць знаходзiцца пры паступленнi выпускнiкi звычайных i штрых-класаў? Усе гэтыя пытаннi хвалююць сёння абсалютную большасць патэнцыяльных абiтурыентаў i iх бацькоў, школьных настаўнiкаў i выкладчыкаў ВНУ. Днямi на базе Беларускай акадэмii паслядыпломнай адукацыi прайшла нарада, прысвечаная праблемам распрацоўкi праграм уступных iспытаў у вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на 2009 год.

А пэўныя праблемы i сапраўды ёсць, i звязаны яны з пераходам школы да адзiнаццацiгодкi. Зараз у 9-х i 11-х класах з пазнакай "штрых" навучаюцца дзецi, якiя вясной скончылi па праграме 12-гадовай школы восьмы i дзясяты класы. Раней у iх было б у запасе яшчэ два гады да выхаду са школы. Але сiтуацыя даволi рэзка змянiлася i цяпер яны пастаўлены ў зусiм iншыя ўмовы...

— У 2009 годзе мы выпусцiм з базавай школы 230 тысяч навучэнцаў i больш як 110 тысяч чалавек выйдуць з сярэдняй школы, — паведамiў на нарадзе намеснiк мiнiстра адукацыi нашай краiны Казiмiр Фарыно. — Вучнi звычайных i штрых-класаў будуць атэстоўвацца адначасова, хоць вучнi штрых-класаў засвойваюць сёння змест адукацыi па пераходных вучэбных планах i праграмах. І мы павiнны зрабiць усё, каб iнтарэсы выпускнiкоў штрых-класаў не пацярпелi. Гэта вельмi адказная сацыяльная задача.

Лiтаральна днямi Мiнiстэрствам адукацыi былi створаны рабочыя групы па распрацоўцы праграм для паступаючых у ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы па ўсiх вучэбных дысцыплiнах, у якiя ўвайшлi прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi, Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў, Нацыянальнага iнстытута адукацыi, вышэйшых навучальных устаноў, Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, лепшыя выкладчыкi i г.д.

— Мы можам прыцягнуць пры неабходнасцi спецыялiста любога ўзроўню, нават калi той мае нязручнае для многiх меркаванне, толькi б гэта пайшло на карысць агульнай справе, таму калi хтосьцi з вопытных i кампетэнтных спецыялiстаў аказаўся па-за нашай заўвагай пры стварэннi рабочых груп, калi ласка, прыцягвайце яго да агульнай работы, — звярнуўся да калег рабочых намеснiк мiнiстра.

Праграмы ўступных iспытаў для абiтурыентаў 2009 года будуць мець свае адметнасцi, паколькi будуць стварацца на скрыжаваннi двух праграм: звычайных i штрых-класаў. Казiмiр Фарыно засведчыў, што гэта ўсё ж такi розныя праграмы. Таму нi ў якiм разе на ўступныя iспыты не павiнны трапiць раздзелы i пытаннi, якiя не вывучаюцца ў штрых-класах. Усе рабочыя групы атрымалi памяткi наступнага зместу: "Праграмы ўступных iспытаў павiнны быць пабудаваныя на перасячэннi i ўтрымлiваць толькi той вучэбны матэрыял, якi вывучаецца як у 9-х так i ў 9-х штрых-класах, як у 11-х, так i ў 11-х штрых-класах. Структура праграм павiнна ўключаць наступныя абавязковыя элементы: тлумачальную запiску з адлюстраваннем асаблiвасцяў адбору зместу вучэбнага матэрыялу, звязанага з пераходам на 11-гадовы тэрмiн навучання, пералiк патрабаванняў да падрыхтоўкi абiтурыентаў, змест матэрыялу па вучэбным прадмеце, структурыраваны па раздзелах i тэмах, у залежнасцi ад спецыфiкi вучэбнага прадмета. Праграмы могуць дадаткова ўключаць таксама спiсы абавязковых лiтаратурных твораў, пералiкi тыпавых задач, прыкладныя пералiкi музычных твораў, якiя выконваюцца, тэмаў вусных выказванняў, абсталявання, якое выкарыстоўваецца, даведачнай лiтаратуры i г.д.".

Казiмiр Фарыно засведчыў, што гэта ўсё ж такi розныя праграмы. Таму нi ў якiм разе на ўступныя iспыты не павiнны трапiць раздзелы i пытаннi, якiя не вывучаюцца ў штрых-класах. Усе рабочыя групы атрымалi памяткi наступнага зместу: "Праграмы ўступных iспытаў павiнны быць пабудаваныя на перасячэннi i ўтрымлiваць толькi той вучэбны матэрыял, якi вывучаецца як у 9-х так i ў 9-х штрых-класах, як у 11-х, так i ў 11-х штрых-класах. Структура праграм павiнна ўключаць наступныя абавязковыя элементы: тлумачальную запiску з адлюстраваннем асаблiвасцяў адбору зместу вучэбнага матэрыялу, звязанага з пераходам на 11-гадовы тэрмiн навучання, пералiк патрабаванняў да падрыхтоўкi абiтурыентаў, змест матэрыялу па вучэбным прадмеце, структурыраваны па раздзелах i тэмах, у залежнасцi ад спецыфiкi вучэбнага прадмета. Праграмы могуць дадаткова ўключаць таксама спiсы абавязковых лiтаратурных твораў, пералiкi тыпавых задач, прыкладныя пералiкi музычных твораў, якiя выконваюцца, тэмаў вусных выказванняў, абсталявання, якое выкарыстоўваецца, даведачнай лiтаратуры i г.д.".

— Спецыфiкацыя тэстаў для правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання будзе распрацоўвацца ўжо на падставе праграм уступных iспытаў. Але хачу папярэдзiць, што падстройвацца пад спецыфiку тэставай формы кантролю ведаў не трэба, як не трэба рабiць галоўны акцэнт на тыя раздзелы, што без праблем кладуцца на тэсты, — падкрэслiў Казiмiр Фарыно. — Параўноўвайце праграмы для звычайных i штрых-класаў, супастаўляйце колькасць гадзiн, адведзеных на вывучэнне таго цi iншага раздзела. Папрашу вельмi адказна падысцi да гэтага пытання. Звычайнае механiчнае выкрэслiванне не пройдзе...

На чарнавую распрацоўку праграм ўступных iспытаў Казiмiр Фарыно адвёў рабочым групам адзiн месяц. Праграмы неабходна падрыхтаваць, абмеркаваць на секцыях па вучэбных прадметах i зацвердзiць на Прэзiдыуме i Бюро навукова-метадычнага савета да 1 лiстапада 2008 года.

Дырэктар Нацыянальнага iнстытута адукацыi Генадзь Пальчык паведамiў, што зараз на экспертызе у Дзяржаўным камiтэце па навуцы i тэхналогiях знаходзiцца дзяржаўная навукова-тэхнiчная праграма "Сучаснае адукацыйныае асяроддзе", выкананне якой разлiчана на 2009—2011 гады. У яе рамках будуць распрацоўвацца адукацыйныя стандарты для 11-гадовай школы па ўсiх прадметах. Можна не сумнявацца, што члены рабочых груп па стварэннi праграм уступных iспытаў складуць "касцяк" стваральнiкаў адукацыйных стандартаў.

Казiмiр Фарыно звярнуў увагу таксама на наступную акалiчнасць: "Я не разумею, чаму кожная ВНУ прыносiць нам на зацвярджэнне ўласную праграму ўступных iспытаў па творчых дысцыплiнах. Прычым патрабаваннi ў розных ВНУ нярэдка iстотна адрознiваюцца. Я лiчу, што па прадметах творчага цыкла павiнна быць адзiная праграма ўступных выпрабаванняў, таму што школьная праграма — для ўсiх адзiная".

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi з’явяцца праграмы ўступных iспытаў у вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы? Якой складанасцi будуць тэсты ў наступным годзе? Цi ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика