21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магчымасць глядзець на iншых

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магчымасць глядзець на iншых

Кiнафестываль "Лiстапад" па традыцыi збярэ фiльмы, якiя ўжо атрымалi прызнанне на буйных кiнафорумах свету цi ў сваiх краiнах.

"Час хваляванняў надыходзiць, — канстатаваў старшыня Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад" народны артыст СССР Расцiслаў Янкоўскi. — Сёлета мы чакаем сустрэчы з пятнаццатым, юбiлейным фестывалем. Калi задумацца, колькi падзей адбылося за гэтыя гады, то дзiву даешся: пачаўся наш кiнафорум з непрафесiйнага, аматарскага падыходу. Далей ён разрастаўся i сталеў, сталi працаваць у адной камандзе з Валянцiнай Сцяпанавай, блiскучым дырэктарам. Цяпер мы маем Мiнскi мiжнародны кiнафестываль. І я чуў меркаванне, што можна ўжо зрабiць яго ўсебеларускiм. Ды цi трэба, цi правiльна гэта? Ёсць брэнд, ёсць марка, якую ўжо ведаюць у Еўропе. Яе трэба захоўваць. Дзякуй Богу, Мiнiстэрства культуры падтрымлiвае нас, i Мiнскi гарвыканкам, якi робiць шмат, каб годна прыняць гасцей."

I вось тут пачынаецца самае складанае, калi разумееш, колькi гасцей прыедзе ў нашу краiну толькi дзеля такой важнай справы, як кiно. Сёлета на фестывалi будуць прадстаўлены кiнапрацы з 55 краiн — у конкурсных i па-за конкурсных паказах. У конкурснай праграме мастацкiх фiльмаў нам пакажуць 20 стужак з 19 краiн свету. У праграме негульнявога кiно iх будзе 20 з 11 краiн. Але сёлета з’явiцца яшчэ конкурс тэлевiзiйных фiльмаў — iх чакаецца 14 з 9 краiн. А яшчэ ж ёсць дзiцячы "Лiстападзiк", дзе лiчбы таксама ўнушальныя... Цiкава, што сёлета будзе даволi прадстаўнiчая пазаконкурсная праграма: 19 фiльмаў з 11 краiн. Ёсць думка кожны дзень пачынаць адным пазаконкурсным фiльмам — ужо надта добрыя працы i выдатныя рэжысёры будуць прадстаўлены ў Мiнску.

— Прыедзе Кшыштаф Занусi i, магчыма, Эмiль Кустурыца. Калi атрымаем яго фiльм "Марадона" — для нас гэта будзе вялiкая радасць, — гаворыць Расцiслаў Янкоўскi. — Не так мы спешчаныя прыездам вялiкiх майстроў. Гэта для нас заўсёды вялiкi падарунак. Акцёры знакамiтыя, вядома ж, прыедуць. Мы з задавальненнем вiтаем заслужаных асобаў. Але мне хацелася б, каб да нас прыязджала больш моладзi. Толькi ёсць "але". Сёння прыйшоў у гэтую прафесiю прагрэс i ўсё часцей гучыць слова "манi". Грошы на ўсё патрэбныя. Вядома, людзi, якiя вельмi запатрабаваныя i занятыя, не проста так прыязджаюць да нас на фестываль. Iх трэба задзейнiчаць — у канцэртах, сустрэчах. Так адбываецца не толькi ў нас. Я ведаю, што Мiкiта Мiхалкоў танчыць, калi да яго на Маскоўскi кiнафестываль едуць сусветныя зоркi. Наконт таго, хто прыедзе на "Лiстапад", мы яшчэ вядзём перамовы.

Гэта пацвердзiла дырэктар фестывалю Валянцiна Сцяпанава. Прыедуць прадстаўляць свае фiльмы iх стваральнiкi з многiх краiн свету. Як i госцi нас наведаюць не толькi расiйскiя: Iвар Калныньш, Данатас Банiёнiс, Барбара Брыльска...

— Галоўнай задачай Мiнскага кiнафестывалю было падтрымаць наша нацыянальнае кiно, — падкрэслiла Валянцiна Сцяпанава. — Летась мы адважылiся i зрабiлi конкурс негульнявога кiно, дзе пазiцыi Беларусi вельмi моцныя i гэта засведчылi вынiкi конкурсу. Сёлета мы таксама правядзём фестываль негульнявых фiльмаў. I гэтым не абмяжуемся. "Лiстапад" працягвае пашырацца i геаграфiчна, i творча — упершыню з’явiцца конкурс тэлевiзiйных фiльмаў. Мы, як i раней, iмкнёмся атрымаць у праграму тыя фiльмы, якiя знайшлi прызнанне на iншых кiнафестывалях цi ў сваiх краiнах. Дапамогу ў гэтым нам аказваюць пасольствы Беларусi ў iншых краiнах.

Такiм чынам, да "лiстападаўскай" праграмы варта прыглядацца ўжо цяпер. Сёлета, напрыклад, дырэкцыя здолела атрымаць тое, пра што марыла летась. Напрыклад, румынскую стужку "Мары пра Калiфорнiю" i iзраiльскую працу "Вiзiт аркестра", якая ўжо да гэтага часу назбiрала 32 узнагароды (дарэчы, рэкламай гэтай стужкi з’яўляецца ўжо тое, што яе закупiлi нават арабскiя краiны). Упершыню да нас прыедуць фiльмы з Нарвегii i Мексiкi. Але зусiм не як сцiплыя навiчкi: мексiканская кiнастужка "Маўклiвы свет" рэжысёра Карласа Рэйгадаса атрымала 23 узнагароды, у тым лiку на Канскiм фестывалi. Яшчэ адзiн фiльм быў сёлета ў праграме Канскага кiнафестывалю — "Iншы ўва мне" рэжысёра Эмiлi Атэф з Германii. На Маскоўскiм мiжнародным кiнафестывалi прадстаўлялася балгарская карцiна "Дзiфт". А ў Мiнск прыедзе i лепшы польскi фiльм года "Час памiраць" Дароты Кедзежаўскай. Будзе магчымасць ацанiць развiццё творчасцi тых рэжысёраў, якiя раней атрымалi лаўры "Лiстапада" — Станiслава Гаварухiна i Аляксандра Прошкiна з Расii, i Эрнэста Абдыжапарава з Кыргызстана, Вiгена Чалдраняна з Арменii. Але адзiн пераможца прыедзе не столькi сябе паказаць, колькi на iншых паглядзець, прычым вельмi прафесiйна i ўважлiва. Валерый Тадароўскi сёлета ўзначалiць прафесiйнае журы кiнематаграфiстаў.

— Мяне пытаюцца, у чым адрозненне ў праграмах гэтага года i мiнулага? — падсумоўвае Расцiслаў Янкоўскi. — Не адрознiваюцца яны толькi тым, што пошасцi i жорсткасцi ў фiльмах не будзе. У нас тут свае крытэрыi адбору, скiраваныя найперш на адкрыццi духоўнасцi ў кiно. Дзеля гэтага заснаваны спецыяльны прыз Прэзiдэнтам Беларусi. Цiкава, але вядомая расiйская актрыса Элiна Быстрыцкая, якой гэты прыз быў прысуджаны летась, пыталася неяк у мяне: "А дзе ж мой прыз?" Яна хварэла i не магла яго атрымаць асабiста. Прыз ёй пайшоў праз расiйскае пасольства. Сёлета мы яшчэ не вызначылiся з кандыдатурай на гэты прыз i будзем падыходзiць да яе выбару вельмi адказна, каб чалавек цанiў той давер, якi аказалi яму ў Беларусi i iмкнуўся да нас прыехаць.

Адкрыццё фестывалю, якi пачнецца ў сярэдзiне лiстапада, плануюць правесцi ў Палацы Рэспублiкi. Тут ёсць нюанс, якi для спецыялiстаў вельмi iстотны. Прэстыжнасць залы — гэта адно. Але кiнаабсталяванне Палаца Рэспублiкi зношанае, канстатаваў дырэктар Дэпартамента па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Максiм Буданаў. Выйсце будзе знойдзена — фiльм адкрыцця будзе паказаны на вiдэапраекцыйнай сiстэме. Але каб фестываль трымаў марку, давядзецца звярнуцца да кiраўнiка дзяржавы з просьбай аб замене кiнаабсталявання палаца.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiнафестываль "Лiстапад" па традыцыi збярэ фiльмы, якiя ўжо атрымалi прызнанне на буйных кiнафорумах свету цi ў сваiх краiнах. "Час хва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика