"Проста праграма" ў новым фармаце
"Проста праграма" ў новым фармаце
Менавiта такой убачаць яе гледачы на канале "ЛАД" у пачатку кастрычнiка. Вядучую Аксану Вечар у праекце заменiць Аляксандр Дамарацкi — вядомы тэлежурналiст, двухразовы ўладальнiк прэмii Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня". Адпаведна, з новым вядучым зменiцца i жанр праграмы — цяпер гэта будуць партрэтныя iнтэрв’ю з рознымi людзьмi творчых прафесiй — акцёрамi, мастакамi, архiтэктарамi, паэтамi, пiсьменнiкамi, музыкантамi i г.д. "Гэта мой любiмы тэлевiзiйны жанр, а любiмая тэма — людзi мастацтва", — тлумачыць Аляксандр Дамарацкi. Прычым героям давядзецца не проста адказваць на пытаннi вядучага, але i самому характарызаваць сябе, а таксама каментаваць мiнi-iнтэр’вю з яго калегамi, сябрамi i знаёмымi, i выказваць сваё стаўленне да актуальных падзей у свеце, да культуры, да чалавечых заганаў i адметнасцяў... Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта такой убачаць яе гледачы на канале "ЛАД" у пачатку кастрычнiка. Вядучую Аксану Вечар у праекце заменiць Аляксандр Дамарацкi — вядом
|
|