Фелікс Чарняўскi: "Не бачу падстаў, каб беларускiя банкi залiхаманiла..."
Фелікс Чарняўскi: "Не бачу падстаў, каб беларускiя банкi залiхаманiла..."
Як наша газета ўжо паведамляла, у сераду пасля знiжэння бiржавых паказчыкаў у
Расii таргi акцыямi на бiржах ММВБ i РТС былi прыпыненыя. Учора ж было аб’яўлена,
што таргi адновяцца толькi ў пятнiцу: тайм-аўт быў прадастаўлены iнвестарам з
мэтай усё ўзважыць, каб прыняць далейшае рашэнне...
Паводле слоў расiйскага мiнiстра фiнансаў Аляксея Кудрына, бiржы ўчора займалiся зверкай разлiкаў i ўзаемнай запазычанасцi памiж удзельнiкамi фондавага рынку. Аднак ёсць i iншыя версii гэтаму вымушанаму "прастою". У прыватнасцi, некаторыя эксперты адной з прычын, па якой Федэральная служба па фiнансавых рынках не рашылася адкрываць таргi, называюць сiтуацыю на сусветных бiржах: маўляў, пры аднаўленнi таргоў iнвестары маглi звярнуць увагу на амерыканскi Dоw Jоnеs i не ўбачылi б там нiчога добрага. А таму падзенне працягвалася б. Мiж тым, расiйскi прэзiдэнт Дзмiтрый Мядзведзеў прапанаваў выдзелiць паўтрыльёна рублёў на падтрымку расiйскага фондавага рынку, пры гэтым 250 мiльярдаў могуць быць выдзеленыя з бюджэту. Акрамя таго, як мы раней узгадвалi, буйнейшым дзяржбанкам былi выдзеленыя iстотныя сродкi для падтрымання лiквiднасцi: падзенне расiйскага фондавага рынку ў многiм звязваюць з крызiсам лiквiднасцi банкаўскай сiстэмы. Што датычыцца апошнiх навiн з далёкага замежжа, то iнфармацыйныя агенцтвы паведамляюць аб намеры цэнтрабанкаў некалькiх краiн свету аб’яднаць намаганнi па супрацьстаяннi глабальнаму фiнансаваму крызiсу. У прыватнасцi, "падпiсалiся" на гэта Банк Канады, Банк Англii, Цэнтрабанк Еўропы, Федэральная рэзервовая сiстэма ЗША, Банк Японii i Швейцарскi нацыянальны банк, а размова, мiж iншым, iдзе, напрыклад, аб заключэннi пагаднення на абмен некаторага аб’ёму валюты на пэўную дату. Сiтуацыя ж у нашай краiне ў сувязi з сусветнымi хваляваннямі ў спецыялiстаў занепакоенасцi не выклiкае. — Нашу банкаўскую сiстэму апошнiя падзеi не павiнны закрануць, — выказаў сваё меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" старшыня Асацыяцыi беларускiх банкаў Фелiкс Чарняўскi. — Адзiнае, — магчыма, якiсьцi з банкаў працуе на расiйскiм рынку каштоўных папер, але я думаю, што там прадпрынятыя сур’ёзныя меры наконт лiквiднасцi рынку каштоўных папер, i апошнi павiнен стабiлiзавацца. Заўважу i тое, што ў нас замежнага капiталу ў пасiвах банкаў няшмат, прычым гэта доўгатэрмiновыя крэдыты i яны не будуць адклiкацца. Што ж датычыцца акцыянернага капiталу замежных банкаў, якiя да нас прыйшлi, то скiдваць акцыi ў iх няма прычын, — наадварот, гэтыя фiнансавыя ўстановы iмкнуцца патрапiць да нас. Таму падстаў для таго, каб беларускiя банкi залiхаманiла i тут узнiклi нейкiя праблемы, няма. Як няма прычын хвалявацца i ў грамадзян. Калi паглядзець на курсы валют, то сёння курс расiйскага рубля ў нас крыху ўзрос, долара — знiзiўся на два рублi, еўра — павысiўся. Мы бачым, што нiчога незвычайнага не адбываецца, нацыянальная валюта адчувае сябе стабiльна. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як наша газета ўжо паведамляла, у сераду пасля знiжэння бiржавых паказчыкаў у Расii таргi акцыямi на бiржах ММВБ i РТС былi прыпыненыя. Учора ж было а
|
|