21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Павук

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павук

Павук — сiмвалiчная iстота ў культуры ўсходнiх славян, звычайна з негатыўным сэнсавым значэннем: хiтры, жорсткi i шкодны. Уся яго сутнасць заключана ў тым, каб плесцi павуцiнне i атрутным укусам паралiзаваць сваю ахвяру.

l У паданнi распавядаецца аб тым, што Бог стварыў павука, калi стварыў зямлю, неба i чалавека. Але павук пачаў плесцi сваю сетку, быццам бы другое неба, i стаў прычынай чалавечых грахоў. На Палессi iснавала паданне аб тым, як Бог ператварыў у павука ткача, якi пахваляўся "зацягнуць" сваiм прадзiвам увесь свет. Лiчылася, што павука, як i змяю — Боскiх ворагаў — трэба забiваць, i тады чалавеку будуць дараваны ўсе яго грахi.

l У хрысцiянстве павук стаў сiмвалам д’ябла, якi манiць чалавека ў грэшныя сеткi i п’е яго кроў.

l У той жа час у iншых паданнях павук выглядаў станоўчым персанажам: у адным з iх ён суцiшыў муху, якая перашкаджала спаць малому Хрысту, у другiм — выратаваў Багародзiцу, заплёўшы павуцiннем уваход у пячору, дзе яна хавалася ад ворагаў. І лiчылася, што забiць павука — значыць, згубiць сваё шчасце.

l Павука звалi гаспадаром хаты, усяляк ахоўвалi, лiчылi, што ён прыносiць поспех, багацце i дабрабыт.

l У беларускiх i ўкраiнскiх паданнях павук узнiмаецца на неба i нясе Богу хлебныя крошкi, пераконваючы яго, што людзi не шануюць хлеб i не павiнны атрымлiваць добры ўраджай. Таму лiчылася вялiкiм грахом пакiдаць пасля абеду крошкi на стале цi на падлозе.

l У народных прыкметах павук, якi апускаецца са столi, быццам бы з неба, прадказваў хуткiх гасцей; павук, якi апускаецца перад вачыма, з капелюша цi валасоў, прадказваў чалавеку шчасце, поспех; на парозе хаты — прадказваў пахаванне; чорны павук прадказваў няўдачу, белы — шчасце.

l Калi ўлетку павукi раскiдаюць свае сеткi — будзе добрае надвор’е, прычым, даволi працяглы час; калi павуцiння няма — будзе моцны вецер, навальнiца.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павук — сiмвалiчная iстота ў культуры ўсходнiх славян, звычайна з негатыўным сэнсавым значэннем: хiтры, жорсткi i шкодны. Уся яго сутнасць заключана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика