21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнск як горад-лес

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнск як горад-лес

Хочацца думаць, колькi будзе iснаваць Мiнск, столькi будуць адмыслова працаваць яго здаровыя "лёгкiя" — лясы ды лесапаркi. Першая трывалая ўмова для гэтага была створана амаль сорак гадоў таму, калi нарадзiлася УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка". Што датычыцца другой, то тут не ўсё так проста, паколькi другую ўмову нармальнага функцыянавання сталiчных "лёгкiх" павiнны забяспечыць звычайныя карыстальнiкi гэтых самых лясоў i лесапаркаў — у цэлым насельнiцтва. У гэтым сэнсе пакуль не зусiм зразумела, чаму некаторым з нас так цяжка даецца навука ашчаднасцi i павагi да самаадданай працы леснiкоў?

Дарэчы, сама Мiнская лесапаркавая гаспадарка i тут спрабуе рабiць, што можа: намагаецца не толькi рыхтаваць сабе будучыя кадры, але i прывiваць навыкi разумных паводзiнаў у дачыненнi да прыроды, аказаннi практычнай дапамогi ў абароне лясоў. Так, на базе самой гаспадаркi i некаторых сярэднiх школ цяпер функцыянуюць шэсць школьных ляснiцтваў. Аднак экалагiчнае выхаванне моладзi толькi гэтым не абмяжоўваецца. Штогод, восенню i вясной, згодна з адпаведным рашэннем гарвыканкама, у сталiцы праводзяцца месячнiкi па навядзеннi парадку ў лясах — з актыўным удзелам вучняў агульнаадукацыйных школ, навучэнцаў вучылiшчаў, курсантаў Акадэмii МУС, членаў БРСМ.

Наогул багацце прадпрыемства складаюць лесапаркавыя часткi зялёных зонаў — 30 тысяч гектараў i гарадскiя лясы — 2,6 тысячы гектараў. Крыху больш за палову ўсiх сталiчных лясоў размяшчаецца на тэрыторыi Заводскага раёна, астатнiя — у Партызанскiм, Цэнтральным, Першамайскiм, Савецкiм i Фрунзенскiм. Арганiзаваны сем дзяржаўных заказнiкаў: шэсць бiялагiчных — "Юхнаўскi", "Лебядзiны", "Глебкаўка", "Сцiклева", "Крынiца", "Прылукскi" i адзiн ландшафтны — "Прылепскi". На балансе Мiнскай лесапаркавай гаспадаркi — пляжы на вадасховiшчах "Заслаўскае", "Цнянскае", "Дразды", "Крынiца", "Пцiч" i "Вяча".

Паводле слоў дырэктара УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" Георгiя КУРЫЛОВІЧА, прадпрыемства займаецца аднаўленнем, добраўпарадкаваннем i аховай гарадскiх лясоў i зялёных зонаў. Згодна з Праектам арганiзацыi i развiцця лясной гаспадаркi на 2000—2009 гады, лесапаркавая гаспадарка выконвае шэраг як лесагаспадарчых, так i супрацьпажарных, культурных, ахоўных i iншых мерапрыемстваў.

— Нашы асноўныя дзеяннi скiраваны на ўтрыманне лясоў i лесапаркаў горада, лясоў прыгарада i зонаў адпачынку ў належным санiтарным стане, — тлумачыць Георгiй Леанiдавiч. — Асаблiвасцю правядзення нашай гаспадарчай дзейнасцi з’яўляецца тое, што ў лясах забаронены высечкi галоўнага выкарыстання, нарыхтоўка ў прамысловых аб’ёмах грыбоў, ягад, лекавых траў, соку i смолаў. Мы ажыццяўляем высечкi па доглядзе лесу, санiтарныя высечкi i спецыфiчныя рэкрэацыйныя. У вынiку такiх высечак выдаляюцца прыгнечаныя, сухастойныя, пашкоджаныя захворваннямi дрэвы i дрэвы, якiя адстаюць у росце. Нашы дзеяннi скiраваны на паляпшэнне санiтарнага i якаснага стану лясоў, на фармiраванне высокадэкаратыўных устойлiвых насаджэнняў, стварэнне лесапаркавых ландшафтаў i паляпшэнне ўмоў адпачынку мiнчан...

Дарэчы, сёлета актыўна ствараюцца лесапаркi ў раёне пасёлка Пiянерскi, па вулiцах Ваўпшасава i Нiкiфарава. Робiцца гэта дзякуючы рэканструкцыi i добраўпарадкаванню гарадскiх лясоў.

Вышэйпамянёныя зоны масавага адпачынку на вадасховiшчах пастаянна патрабуюць увагi i рэгулярных грашовых улiванняў — на планавы дэмантаж старога i ўстаноўку новага пляжнага абсталявання, рамонт i будаўнiцтва пад’язных дарог з цвёрдым пакрыццём, будаўнiцтва новых аўтастаянак, рэканструкцыю зонаў адпачынку. Рашэнне Мiнгарвыканкама "Аб зацвярджэннi мерапрыемстваў па развiццi УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" на 2007—2010 гады" прадугледжвае выдаткаванне сродкаў на рэканструкцыю зонаў адпачынку — той жа мантаж i дэмантаж пляжнага абсталявання, уладкаванне дзiцячых пляцовак, месцаў для адпачынку, будаўнiцтва грамадскiх туалетаў, на ўпарадкаванне тэрыторый, якiя знаходзяцца пад асаблiвай аховай, напрыклад, заказнiкаў, а таксама на рамонт пад’язных дарог i аўтастаянак у зонах адпачынку.

— Паколькi досыць вялiкая колькасць людзей, што наведваюць нашы лясы, пакiдаюць пасля сябе немалую колькасць смецця, значыць, запатрабавана i служба па абслугоўваннi гарадскiх лясоў, зонаў адпачынку i мiнскай кальцавой аўтадарогi, — кажа начальнiк аддзела лясной гаспадаркi УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" Андрэй ГАМОЛКА. — З 2004 года арганiзаваны рэгулярны вываз бытавых адходаў ад садаводчых таварыстваў i дачных кааператываў.

Дзеля забеспячэння правапарадку на тэрыторыi ляснога фонду, ажыццяўлення мераў па папярэджваннi лясных пажараў i iх лiквiдацыi, прадухiлення выпадкаў браканьерства, забруджвання лясоў будаўнiчым i бытавым смеццем створана служба аховы дзяржлясфонду. Гэта служба праводзiць значную работу па ахове лясных зямель, аднак варта разумець, наколькi гэта няпроста. Усё ж такi ў зоне дзейнасцi ляспаркгаса пражывае звыш 1 мiльёна чалавек, размешчана каля 250 прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, звыш 130 садаводчых таварыстваў, 67 устаноў адпачынку, аздараўлення i лячэння, звыш 20 буйных населеных пунктаў Мiнскага раёна, а таксама 174 кiламетры аўтадарог. Раскiданасць гаспадаркi замаруджвае i абцяжарвае работу леснiкоў.

Той факт, што лясныя масiвы знаходзяцца ў непасрэднай блiзкасцi да Мiнска, абумовiў i запатрабаваў стварэння спецыяльнай мабiльнай рэйдавай групы, якая не толькi адсочвае самыя розныя парушэннi, але i аператыўна выяўляе ачагi ўзгарання, прымае тэрмiновыя меры па iх тушэннi. Дарэчы, зараз у Ждановiцкiм i Бараўлянскiм ляснiцтвах устаноўлены пажарна-назiральныя вышкi. Аднак ужо налета для больш аператыўнага выяўлення лясных i тарфяных узгаранняў падобныя вышкi будуць узведзены ў Каладзiшчанскiм, Астрашыцкагарадоцкiм i Ратамскiм ляснiцтвах...

Сёлета за парушэннi прыродаахоўнага, зямельнага i ляснога заканадаўства складзена 35 пратаколаў аб адмiнiстрацыйных парушэннях, 52 акты аб выяўленнi супрацьпраўных дзеянняў, каля 350 актаў-прадпiсанняў аб лiквiдацыi парушэнняў, узбуджана адна крымiнальная справа па факце незаконнай высечкi дрэў.

УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" робiць шэраг крокаў i для павелiчэння прыбытку ад розных вiдаў дзейнасцi. Так, для павелiчэння аб’ёму перапрацоўкi драўнiны ў гэтым годзе ўстанаўлiваецца лiнiя па перапрацоўцы дробнатаварнай драўнiны, што дазволiць атрымаць у вынiку каля 1,5 тысячы м3 пiламатэрыялаў на суму 200 мiльёнаў рублёў.

У блiжэйшыя два гады будзе ажыццяўляцца i будаўнiцтва новага цэха па перапрацоўцы драўнiны. Для гэтай мэты падабраны ўчастак у раёне вёскi Прылессе.

Матэрыял падрыхтавалi Святлана БАРЫСЕНКА,

Веранiка ХIЛЬКЕВIЧ.

Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ i з архiва прадпрыемства.

УНП 100364025

 

Вiншаванне ад дырэктара УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" Георгiя КУРЫЛОВIЧА:

— Шаноўнае спадарства! Шчыра вiншую ўсiх работнiкаў лесу — самаадданых, улюбёных у сваю справу людзей, з прафесiйным святам! Хочацца спадзявацца, што наша нялёгкая праца дазволiць беларускiм лясам i лесапаркам — "лёгкiм" нашых гарадоў i ў цэлым краiны — заўжды заставацца прыгожымi i здаровымi. Жадаю работнiкам лесу поспехаў у рабоце, натхнення ва ўсiх пачынаннях, добрага настрою!

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хочацца думаць, колькi будзе iснаваць Мiнск, столькi будуць адмыслова працаваць яго здаровыя "лёгкiя" — лясы ды лесапаркi. Першая трывалая ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика