У беларускай эканомікi дастатковы запас трываласцi
У беларускай эканомікi дастатковы запас трываласцi
Нацыянальны банк не плануе прымяняць нiякiх дадатковых мераў у галiне грашова-крэдытнай палiтыкi i рэгуляваннi дзейнасцi банкаў у сувязi з сiтуацыяй, што ўзнiкла на шэрагу сусветных фiнансавых рынкаў, — паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч. Звязана гэта з устойлiвым становiшчам асноўных эканамiчных i фiнансавых партнёраў нашай краiны. У айчыннай эканомiкi — дастатковы запас трываласцi, як i ў яе банкаўскай сiстэмы. Так, за леташнi год i мiнулы перыяд гэтага золатавалютныя рэзервы Беларусi ўзраслi больш як у 3 разы i на 1 верасня ў нацыянальным вызначэннi склалi звыш 5,6 мiльярда долараў ЗША. На працягу ўсяго года ўзровень лiквiднасцi банкаўскага сектара iстотна перавышае бягучыя патрэбы. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк не плануе прымяняць нiякiх дадатковых мераў у галiне грашова-крэдытнай палiтыкi i рэгуляваннi дзейнасцi банкаў у сувязi з сiтуацыяй,
|
|