УЗВІЖАННЕ, ЗВIЖАННЕ
УЗВІЖАННЕ, ЗВIЖАННЕ
l Па праваслаўным календары ў гэты дзень адзначаецца Узвiжанне Крыжа Гасподняга ў гонар падзей 335 года, калi быў знойдзены крыж, на якiм распнулi Iсуса Хрыста, i пабудаваны храм у Iерусалiме ў гонар Уваскрэсення Хрыста. l У народным календары гэта свята ўспрымалася як усеагульны рух, паварот на зiму. Адсюль i народная назва гэтага дня — Звiжанне, або Узвiжанне. l Па шматлiкiх этнаграфiчных звестках, з успамiнаў старых людзей вядома, што напярэдаднi гэтага свята ў вёсках будавалi новыя каплiцы, ставiлi крыжы на скрыжаваннi дарог або каля крынiц, фарбавалi, рамантавалi старыя крыжы. Усё гэта рабiлася ў знак удзячнасцi за сабраны ўраджай, i як абярэг ад зла, хваробаў i iншых нястачаў. l Паўсюдна ў гэты дзень iшлi ў царкву, каб пацалаваць Жыватворны Крыж, памалiцца за хворых, слабых, бедных. У народзе казалi: "Калi на Узвiжанне з верай памалiцца каля Крыжа, то ён i мёртвага падыме". Абавязковай умовай гэтага дня быў строгi пост. l У народзе iснавала строгая забарона хадзiць у лес 27 верасня: "У гэты дзень няможна iсцi ў лес у грыбы i ягады: змеi, калi збяруцца, заўважыўшы чалавека, пойдуць за iм з лесу i зноў надоўга распаўзуцца па акрузе, каб шкодзiць людзям за парушэнне спакою". l У народзе лiчылi, што апошнi — "узвiжанскi" — укус змяi смяротны для чалавека, таксама як i першы вясновы ўкус. У той жа час казалi, што на Звiжанне змяя не джалiць, iнакш яна ў пакаранне не зможа паўзцi i застанецца замярзаць на халоднай зямлi. l У гэты дзень не толькi змеi сыходзiлi ў свет духаў, але i лясныя жыхары — лесавiкi, лешакi, кiкiмары i г.д. Той, хто парушаў забарону i наведваўся ў гэты дзень у лес, па вераваннях нашых продкаў, на дзень станавiўся iх братам, i яго забiралi на "той" свет. l Пасля Узвiжання птушкi адлятаюць у вырай. Першай адлятае i першай прылятае зязюля. Таму ў народзе яе клiчуць "ключнiцай" выраю: "Уздвiжанне лета замыкаець, ключык шэрая зязюлечка панесла". l На Узвiжанне "птушка ў вырай пацягнулася, мядзведзь у бярлогу лёг". l Надыходзiлi маразы, таму i казалi: "Узвiжанне цяпло адпiхвае, а холад наблiжае"; "На Узвiжанне халат з плеч, а кажух на плечы". l Паўсюдна Узвiжанне лiчылi неспрыяльным днём для распачынання вялiкiх i важных спраў: усё распачатае ў гэты дзень скончыцца поўнай няўдачай цi не прынясе карысцi, таму што "адбываецца ў гэты дзень барацьба памiж нячыстай i дабром, сiлы паўстаюць адна супраць другой". l Таксама ў гэты дзень не iдуць з просьбай да ўлады, не падпiсваюць нiякiх важных папер, не ядуць капусты (каб увесь год не было пуста), не б’юць бiзуном жывёлу (не будзе весцiся), не сварацца (да разводу), не працуюць на агародзе. l Нельга на Узвiжанне гуляць вяселле. l Народжаныя ў гэты дзень будуць шмат пакутаваць, па жыццi будуць няўдачнiкамi. l У гэты дзень нельга нiчога аддаваць з дому, пазычаць што-небудзь. l Да 7 гадзiн ранiцы ў хаце нельга размаўляць. У гэты час трэба толькi малiцца. l 27 верасня трэба абавязкова патрэсцi цэбар з салёнымi агуркамi — каб лепш захоўвалiся. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l Па праваслаўным календары ў гэты дзень адзначаецца Узвiжанне Крыжа Гасподняга ў гонар падзей 335 года, калi быў знойдзены крыж, на якiм распнулi Iсу
|
|