Беларусь першая ў СНД па пранікненьні інтэрнэту?
Паводле рэйтынгу, складзенага ўкраінскай газэтай "Дело", Беларусь займае першае месца сярод краінаў СНД па пранікненьні інтэрнэту — 61,9% (то бок з 9685768 грамадзянаў краіны Сецівам карыстаюцца каля 6 млн.).
Другое месца займае Расея (23,2%), трэцяе — Украіна (21,7%). У сусьветным рэйтынгу Беларусь апынулася на 24-м месцы, Расея — на 62-м, Украіна на — 64-м. Выданьне прызнае, што вынікі падлікаў карыстальнікаў і інтэрнэту ў розных экспэртных арганізацыяў часта адрозьніваюцца. "Дело" дэманструе вынікі дадзеныя агенцтва Miniwatts Marketing Group. Варта адзначыць, што паводле дасьледаваньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкага меркаваньня ў Расеі інтэрнэтам карыстаюцца ў рознай ступені да 31% грамадзянаў. пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле рэйтынгу, складзенага ўкраінскай газэтай "Дело", Беларусь займае першае месца сярод краінаў СНД па пранікненьні інтэрнэту — 61,9% (то бок з 9685768 грамадзянаў краіны Сецівам карыстаюцца каля 6 млн.).Другое месца займае Расея (23,2%), трэцяе — Украіна (21,7%).У сусьветным рэйтынгу Беларусь апынулася на 24-м месцы, Расея... |
|