21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як прымусiць прадаўца прыняць прэтэнзiю?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як прымусiць прадаўца прыняць прэтэнзiю?

Твае правы

Чытачка "Звязды" набыла на рынку ў Салiгорску акумулятарную батарэю да свайго мабiльнага тэлефона. Пры пакупцы прадавец, прыклаўшы пэўныя намаганнi, паставiў яе ў тэлефон. Акумулятарная батарэя працавала. На пакупку быў аформлены гарантыйны талон на 90 дзён. Аднак дома, калi дзяўчына паставiла тэлефон на падзарадку, праз некалькi гадзiн выбухнула батарэя. Мабiльны тэлефон быў сапсаваны. Пакупнiца зноў звярнулася ў гандлёвы пункт з заявай аб кампенсацыi шкоды. Аднак гаспадар гандлёвага пункта катэгарычна адмовiўся прыняць яе заяву, патрабаваў найперш даць пiсьмовую згоду на аплату кошту экспертызы ў тым выпадку, калi высветлiцца, што батарэя была якасная. А гэта, мiж iншым, 70 долараў плюс кошт дарогi ў два бакi. Чытачка звярнулася ў мясцовае таварыства па абароне правоў спажыўцоў, дзе ёй патлумачылi, што патрабаванне прадаўца — незаконнае. Да завяршэння гарантыйнага тэрмiну на тавар прадавец абавязаны рабiць экспертызу тавару за свой кошт. А пакупнiк не павiнен несцi за экспертызу матэрыяльнай адказнасцi. У тым выпадку, калi падчас экспертызы будзе даказана невiнаватасць прадаўца ў нанясеннi шкоды пакупнiку, то прадаўцу нiчога кампенсаваць не давядзецца. Але i перакладаць аплату экспертызы на спажыўца ён не мае права. Аднак гэты аргумент гаспадара гандлёвага пункта ўсё роўна не пераканаў. Той упарта спасылаўся на нейкае Палажэнне № 1303, якое, па яго словах, у выпадку невiнаватасцi прадаўца, вызваляе яго ад выдаткаў за экспертызу i перакладае гэты абавязак на спажыўца. Аднак паказаць згаданы дакумент гаспадар гандлёвага пункта не змог. І зарэгiстраваць заяву катэгарычна адмовiўся. I як у гэтай сiтуацыi пакупнiцы адстаяць свае iнтарэсы? Хто мае рацыю: таварыства па абароне спажыўцоў цi магазiн? Як прымусiць магазiн прыняць прэтэнзiю i вярнуць свае грошы, у тым лiку i за сапсаваны тэлефон, якi не падлягае рамонту?

— Ну, па-першае, прадавец не мае нiякага права прымушаць пакупнiка падпiсвацца пад нейкiм дакументам, якi стане для прадаўца гарантыяй кампенсацыi яму з боку спажыўца грошай за праведзеную экспертызу, — патлумачыла нашай газеце кансультант упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Антанiна Палякова. — Палажэння, на якое спасылаўся ўласнiк магазiна, проста не iснуе. Усе гэтыя пытаннi рэгулююцца Законам "Аб абароне правоў спажыўцоў". Але вашу чытачку ўсё ж такi крыху заблыталi ў арганiзацыi абароны спажыўцоў, цi яна не да канца зразумела пачутую там iнфармацыю.

Згодна з артыкулам 19 Закона "Аб абароне правоў спажыўцоў", пры ўзнiкненнi спрэчкi аб прычынах узнiкнення недахопаў тавару прадавец абавязаны правесцi экспертызу тавару за свой кошт. Пра месца i час правядзення экспертызы спажыўцу павiнна быць паведамлена ў пiсьмовай форме. Спажывец мае права ўдзельнiчаць у праверцы якасцi тавару асабiста цi праз свайго прадстаўнiка, а таксама мае права аспрэчваць заключэнне такой экспертызы ў судовым парадку.

Кошт экспертызы, як я ўжо казала раней, аплачваецца прадаўцом. Аднак калi ў вынiку экспертызы будзе ўстаноўлена, што недахопы ўзнiклi пасля продажу тавару спажыўцу, напрыклад, у вынiку парушэння ўстаноўленых правiлаў выкарыстання, захоўвання цi транспарцiроўкi, спажывец будзе абавязаны кампенсаваць прадаўцу выдаткi на правядзенне экспертызы, а таксама звязаныя з яе правядзеннем выдаткi на транспарцiроўку тавару. I нават калi на тавар дзейнiчае гарантыя, але той быў сапсаваны пакупнiком пасля яго продажу, то пакупнiку давядзецца кампенсаваць прадаўцу кошт праведзенай экспертызы.

Калi прадавец адмаўляецца прыняць у пакупiнка прэтэнзiю, той можа адправiць яе па пошце заказным пiсьмом з паведамленнем аб уручэннi на юрыдычны адрас прадаўца. Для гэтага трэба дакладна ведаць найменне той арганiзацыi, у якой спажывец набыў тавар неналежнай якасцi, i яе юрыдычны адрас. Юрыдычны адрас арганiзацыi можа супадаць з адрасам магазiна цi фiлiяла. Але некаторыя гандлёвыя арганiзацыi маюць некалькi магазiнаў i ва ўсiх iх — адзiн юрыдычны адрас. Iнфармацыю аб юрыдычным адрасе можна знайсцi ў лiцэнзii на гандлёвую дзейнасць, копii якой павiнны быць у кожным гандлёвым пункце. Таксама даведацца юрыдычны адрас можна ў адмiнiстрацыi рынку, на тэрыторыi якога дзейнiчае гэты суб’ект гаспадарання.

Ёсць яшчэ адзiн (самы просты) спосаб прымусiць прадаўца прыслухацца да сябе — занатаваць сваю прэтэнзiю ў Кнiзе заўваг i прапаноў, якая павiнна знаходзiцца ў кожным гандлёвым аб’екце. У тым жа выпадку, калi прэтэнзiя спажыўца засталася без разгляду цi яе вынiкi не задавальняюць спажыўца, ён можа звярнуцца да ўпаўнаважаных па абароне правоў спажыўцоў, якiя ёсць у структуры кожнага аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама, кожнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Калi спрэчную сiтуацыю не атрымлiваецца вырашыць у дасудовым парадку, то можна звярнуцца ў суд. Iскавую заяву дапамогуць аформiць у мясцовых выканаўчых i распарадчых органах цi ў таварыстве па абароне спажыўцоў. У любым выпадку пажадана пакiнуць сабе копiю прэтэнзii на той выпадак, калi прадавец не задаволiць вашы патрабаваннi або задаволiць iх толькi часткова. Копiя прэтэнзii, а таксама дакументы якiя пацвярджаюць факт атрымання прадаўцом прэтэнзii, могуць спатрэбiцца пры звароце ў суд.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачка "Звязды" набыла на рынку ў Салiгорску акумулятарную батарэю да свайго мабiльнага тэлефона. Пры пакупцы прадавец, прыклаўшы пэўныя на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика