Загінулi ў трактары...
Загінулi ў трактары...
У сераду ранiцай паблiзу вёскi Даросiна Любанскага раёна перакулiўся трактар К-700: на жаль, здарэнне не абышлося без ахвяраў. Няшчасце адбылося а палове дзясятай ранiцы, калi 43-гадовы трактарыст сельгасвытворчага кааператыва працаваў на ўкладцы сiласу. Акрамя вадзiцеля, у кабiне трактара знаходзiўся i рабочы гэтага ж кааператыва. Абодва загiнулi на месцы здарэння. Ігар ГРЫШЫН. Даездзiўся... Уноч з серады на чацвер каля 01.30 ночы на плошчы Бангалор горада Мiнска няпоўнагадовы не справiўся з кiраваннем аўтамабiлем, уз’ехаў на бардзюрны камень, ад чаго машына перавярнулася каля чатырох разоў. У вынiку аварыi 21-гадовая дзяўчына i 17-гадовы хлопец загiнулi на месцы. Вадзiцель уцёк з месца злачынства. — У ходзе расследавання стала вядома, што ў салоне знаходзiлася каля сямi чалавек ва ўзросце ад 15 да 21 года, амаль усе былi ў стане алкагольнага ап’янення, — паведамiла старшы iнспектар па агiтацыi i прапагандзе Савецкага РУУС горада Мiнска Вольга Суворава. — Хлопец сёлета не раз прыцягваўся да адказнасцi за кiраванне транспартнымi сродкамi ў стане алкагольнага ап’янення. Узбуджана крымiнальная справа. Надзея ДРЫЛА. Сеў за руль без пасведчання... Пазбаўлены вадзiцельскага пасведчання сёлета ў чэрвенi 23-гадовы мiнчанiн трапiў у дарожна-транспартнае здарэнне: парушальнiк знаходзiўся за рулём "Фольксвагена". Яго аўтамабiль каля 12 гадзiн дня паблiзу вёскi Белiца Мiнскага раёна сутыкнуўся з аўтобусам "Нёман", якi рухаўся ў спадарожным з iм напрамку. Тры чалавекi — вадзiцелi аўтобуса i "Фольксвагена", а таксама 23-гадовы пасажыр апошняга аўтамабiля — атрымалi цялесныя пашкоджаннi i былi змешчаны ў бальнiцу. Яшчэ для аднаго пасажыра легкавушкi, 21-гадовага мiнчанiна, паездка скончылася трагiчна — ён загiнуў. Iгар ГРЫШЫН. Аўтатэрарыст Адразу сем гамяльчан звярнулiся з заявай у аддзел унутраных спраў Цэнтральнага раёна Гомеля. Вечарам 14 кастрычнiка нiдзе не працуючы i раней не судзiмы 22-гадовы грамадзянiн абласнога цэнтра напаў на iх ўласныя аўтамабiлi, якiя знаходзiлiся ля дома № 1 па вулiцы Бялецкага. Хулiган малатком бiў па дарагiх машынах, але хутка быў затрыманы ўладальнiкамi. Як расказаў начальнiк папярэдняга расследвання аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Гомеля Мiкалай Новiк, грамадзянiн пакутуе ад псiхiчнай хваробы. Памер матэрыяльных страт высвятляецца. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду ранiцай паблiзу вёскi Даросiна Любанскага раёна перакулiўся трактар К-700: на жаль, здарэнне не абышлося без ахвяраў.
|
|