Ледзь не згарэў ва ўласным ложку
Ледзь не згарэў ва ўласным ложку
60-гадовы жыхар Бярозы. Сцэнарый для такіх драмаў пачынаўся тыпова і на гэты раз. Мужчына добра выпіў і заснуў з запаленай цыгарэтай. Каді чорны дым паваліў з акна кватэры, на шчасце небаракі, міма праходзіў супрацоўнік мясцовага МНС Арцём Галаўко. Як паведаміў кіраўнік прэс-службы Брэсцкага абласнога МНС Сяргей Машноў, у выратавальніка ў той дзень быў выхадны. Але на роздум і тэлефонны званок часу не было, Арцём кінуўся ў пад’езд, выбіў дзверы кватэры і сцягнуў гаспадара з ложка, які ўжо гарэў, вынес чалавека на вуліцу, а затым выклікаў “хуткую” і падраздзяленне МНС. Кватэру патушылі, а яе гаспадара адвезлі ў бальніцу, зараз яго жыццю нічога не пагражае. Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
60-гадовы жыхар Бярозы. Сцэнарый для такіх драмаў пачынаўся тыпова і на гэты раз. Мужчына добра выпіў і заснуў з запаленай цыгарэтай. Каді чорны дым п |
|