Пасылка з-за мяжы ад сябра абкладаецца падаткам
Пасылка з-за мяжы ад сябра абкладаецца падаткам
— З верасня мiнулага года па май гэтага атрымаў пяць пасылак ад сябра з Украiны. Ён прысылаў мне ў падарунак былыя ў карыстаннi радыёдэталi. На кожнай пасылцы была ўказана сума кошту (для страхавання) у межах 20—40 тысяч рублёў. Цi падлягаюць падаткаабкладанню такiя пасылкi? Ігар Кiеня, г. Баранавiчы. г. Баранавiчы.— Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў", аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца даходы, атрыманыя ад крынiц за межамi нашай краiны. Даходы ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, атрыманыя пры дапамозе паштовых аддзяленняў сувязi, для мэтаў падаткаабкладання адносяцца да даходаў, атрыманых у натуральнай форме. Памер абкладаемага падаткам даходу, атрыманага грамадзянiнам з-за мяжы ў натуральнай форме праз аддзяленне сувязi, вызначаецца згодна з коштам на дакументах, якiя пацвярджаюць атрыманне паштовай пасылкi. Калi кошт пасылкi не ўказаны, тады фiзiчная асоба самастойна заяўляе аб памеры атрыманага даходу, згодна з якiм падатковыя органы налiчваюць для выплаты падатковы падатак. Пры гэтым адначасова з дэкларацыяй клiент павiнен прадставiць тлумачэннi адносна змесцiва пасылкi. Падатковая дэкларацыя аб атрыманым на працягу падатковага перыяду сукупным гадавым даходзе падаецца ў падатковы орган не пазней за 1 сакавiка. Разлiк падатку ажыццяўляецца падатковым iнспектарам на працягу 15 дзён з дня падачы падатковай дэкларацыi. Падатак трэба выплацiць не пазней чым праз 15 дзён з дня атрымання адпаведнай паперы падатковага органа. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— З верасня мiнулага года па май гэтага атрымаў пяць пасылак ад сябра з Украiны. Ён прысылаў мне ў падарунак былыя ў карыстаннi радыёдэталi. На кожнай
|
|