21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "У беларусі крызісу няма і дзяржава не пацерпіць утрыманскай пазіцыі прадп

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "У беларусі крызісу няма і дзяржава не пацерпіць утрыманскай пазіцыі прадпрыемстваў"

Прэзiдэнт Беларусi разгледзеў кадравыя пытаннi.

Аляксандр Лукашэнка назначыў:

Абламейку Сяргея Уладзiмiравiча — рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта,

— рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта,

Гайсёнка Вiктара Анатольевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Польшча,

— Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Польшча,

Шастакова Яўгена Андрэевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Італьянскай Рэспублiцы, Пастаянным прадстаўнiком Рэспублiкi Беларусь пры Харчовай i сельскагаспадарчай арганiзацыi Аб’яднаных Нацый па сумяшчальнiцтве.

— Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Італьянскай Рэспублiцы, Пастаянным прадстаўнiком Рэспублiкi Беларусь пры Харчовай i сельскагаспадарчай арганiзацыi Аб’яднаных Нацый па сумяшчальнiцтве.

У сувязi з пераўтварэннем Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу ў Нацыянальны статыстычны камiтэт кiраўнiк дзяржавы назначыў першым намеснiкам старшынi Белстата Касцевiч Iрыну Анатольеўну, намеснiкамi старшынi — Кухарэвiч Алену Iванаўну, Мецежа Уладзiслава Станiслававiча, Мiхно Вiктара Георгiевiча, намеснiкам старшынi — начальнiкам упраўлення перапiсу насельнiцтва Навасёлаву Святлану Уладзiмiраўну.

Прэзiдэнт даў згоду на назначэнне:

Сасноўскага Сяргея Васiльевiча — генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Гомельтранснафта Дружба",

— генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Гомельтранснафта Дружба",

Пузевiча Сяргея Мiхайлавiча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Магiлёўхiмвалакно",

— генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Магiлёўхiмвалакно",

Нягоцькi Генадзя Антонавiча — дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Палiграфкамбiнат iмя Я. Коласа",

— дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Палiграфкамбiнат iмя Я. Коласа",

Тураўца Сцяпана Пятровiча — генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага вытворчага прадпрыемства "Гранiт",

— генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага вытворчага прадпрыемства "Гранiт",

Максiмава Васiля Мiхайлавiча — старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi,

— старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi,

Лашына Аляксандра Мiхайлавiча — намеснiкам генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь,

— намеснiкам генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь,

Курдзекi Аляксандра Паўлавiча — рэктарам установы адукацыi "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычнiцкай Рэвалюцыi i Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмiя",

— рэктарам установы адукацыi "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычнiцкай Рэвалюцыi i Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмiя",

Вараб’я Уладзiмiра Леанiдавiча — генеральным консулам Рэспублiкi Беларусь у г. Шанхаi (Кiтайская Народная Рэспублiка),

— генеральным консулам Рэспублiкi Беларусь у г. Шанхаi (Кiтайская Народная Рэспублiка),

Амарына Уладзiмiра Вiктаравiча — першым намеснiкам мiнiстра фiнансаў,

— першым намеснiкам мiнiстра фiнансаў,

Кулiка Вiталя Васiльевiча — намеснiкам мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя,

— намеснiкам мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя,

Русецкага Аляксандра Пятровiча — намеснiкам старшынi Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях,

— намеснiкам старшынi Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях,

Грушы Мiкалая Мiхайлавiча — дырэктарам Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi,

— дырэктарам Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi,

Дзядкова Леанiда Мiкалаевiча — членам Брэсцкага аблвыканкама,

— членам Брэсцкага аблвыканкама,

Найдзенкi Аляксандра Цiханавiча — членам Вiцебскага аблвыканкама,

— членам Вiцебскага аблвыканкама,

Саўчыца Iвана Аляксандравiча — членам Мiнскага аблвыканкама,

— членам Мiнскага аблвыканкама,

Фармагея Леанiда Канстанцiнавiча — членам Мiнскага гарвыканкама,

— членам Мiнскага гарвыканкама,

Балейкi Фёдара Фёдаравiча — членам Магiлёўскага аблвыканкама.

— членам Магiлёўскага аблвыканкама.

Звяртаючыся да работнiкаў вытворчасцi, Прэзiдэнт падкрэслiў: прадпрыемствы павiнны сёння не чакаць дапамогi ад дзяржавы, а разлiчваць на сябе. "Сёння пад шумок сусветнага крызiсу некаторыя кiраўнiкi расслабiлiся i лiчаць, што можна працаваць спусцiўшы рукавы. Бачачы, што ў многiх краiнах свету акумулююцца сродкi i перадаюцца суб’ектам гаспадарання, нашы кiраўнiкi думаюць: а чаму б не пажывiцца за кошт якiх-небудзь датацый або бюджэту? Я папярэдзiў ужо мiнiстраў i ўрад: дзяржава не будзе цярпець утрыманскай пазiцыi прадпрыемстваў, незалежна ад формы ўласнасцi", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

"На працягу лiстапада мы будзем уваходзiць у курс справы таго або iншага прадпрыемства, будзем глядзець, чым можна дапамагчы. Але ўжо з 1 снежня прадпрыемствы павiнны пачаць вяртанне дапамогi. Вы павiнны будзеце вярнуць дзяржаве, народу тое, што будзе прапанавана вам. Таму не трэба разлiчваць, што на хвалi гэтага так званага крызiсу можна будзе паправiць свае справы. Цяпер трэба разлiчваць толькi на сябе. У выпадку ўзнiкнення некаторых цяжкасцяў мы будзем дапамагаць толькi тым прадпрыемствам, якiя разлiчваюць перш за ўсё на калектыў, уласныя сiлы i рэзервы".

Аляксандр Лукашэнка пагадзiўся з думкай, што выказваецца ў многiх сродках масавай iнфармацыi, аб тым, што цяперашнi сусветны фiнансавы крызiс у нейкай ступенi можа быць карысны. "Але ён карысны толькi моцным. Гэта праверка, экзамен для эканомiкi, улады i кiраўнiкоў прадпрыемстваў. Калi кiраўнiкi чагосьцi вартыя, то яны павiнны вытрымаць гэты крызiс. Я папярэдзiў членаў урада: у краiне крызiсу няма i нi аб якiм крызiсе размова iсцi не будзе. У эканомiцы важны псiхалагiчны фактар, i нi ў кога не атрымаецца заспакойваць сябе тым, што, маўляў, цяжка, крызiс, значыць можна знiзiць вытворчыя паказчыкi i не плацiць зарплату людзям. Гэта не прымаецца", — заявiў Прэзiдэнт.

Самае галоўнае, паводле яго слоў, уважлiва паглядзець на бюджэты прадпрыемстваў i ўсвядомiць, што вытворчасць i зарплата — гэта прыярытэт. Усе другарадныя расходы павiнны быць урэзаны.

"Многiм нялёгка, але вырашаць задачы трэба, i мы павiнны дасягнуць пастаўленых мэтаў. Шукайце рынкi i самi прасоўвайце прадукцыю, а не чакайце ля прахадной, што прыедуць расiяне i ўсё купяць. Трэба дзейнiчаць вельмi аператыўна".

У размове з Васiлём Максiмавым i Аляксандрам Лашыным Прэзiдэнт заклiкаў iх сумленна i прынцыпова выконваць ускладзеныя на iх абавязкi. "Вы кампетэнтныя людзi i добра валодаеце сiтуацыяй".

У пракуратуры ёсць пэўныя кадравыя праблемы, не хапае канкрэтных i рашучых дзеянняў па спыненнi правапарушэнняў, асаблiва ў частцы барацьбы з карупцыяй.

"Мы будзем удзяляць першарадную ўвагу кадравым пытанням у пракуратуры. На жаль, ёсць яшчэ факты пакрывання пракурорамi чыноўнiкаў, якiя ўчынiлi карупцыйныя правапарушэннi. Мы будзем вельмi жорстка з гэтым змагацца. Даравання тут нiкому не будзе".

Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што ў галiне арганiзацыi сельгасвытворчасцi ў Беларусi ёсць пазiтыўныя змяненнi. "Шмат робiцца, гэты вопыт трэба бачыць i абагульняць, а гэта якраз справа навукi, якая заўсёды была магутным звяном у Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычнiцкай Рэвалюцыi i Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэмii. У гэтай ВНУ ёсць добрая матэрыяльная i навучальна-вытворчая база. I акадэмii патрэбны моцны кiраўнiк".

Як падкрэслiў Прэзiдэнт, назначаючы новага рэктара БДУ, неабходна павышаць аўтарытэт гэтай навучальнай установы. Паводле яго слоў, асаблiвую ўвагу неабходна ўдзялiць больш цеснаму развiццю сувязi навукi i адукацыi, вырашэнню сумесна з НАН навуковых i практычных задач для ўсiх галiн народнай гаспадаркi краiны.

На думку кiраўнiка дзяржавы, у дзейнасцi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта ёсць сёння пэўныя недахопы. "Хацелася б большай эфектыўнасцi ў БДУ, для гэтай ВНУ дзяржава шмат зрабiла. Унiверсiтэт павiнен сам зарабляць грошы, у тым лiку i вытворчасцю канкрэтнай прадукцыi. На працягу года-двух БДУ трэба вывесцi на вядучыя пазiцыi. I гэта ВНУ павiнна рэальна даваць якасную адукацыю".

Прэзiдэнт адзначыў, што Беларусь цяпер павiнна будаваць адносiны з Польшчай у эканамiчнай i палiтычнай сферы як усебаковыя i комплексныя. Акрамя таго, ёсць шэраг важных задач па развiццi ўзаемадзеяння ў сферы навукi, адукацыi, прыгранiчнага i мытнага супрацоўнiцтва.

Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што апошнiм часам ёсць пэўныя зрухi па развiццi ўзаемаадносiнаў з Iталiяй, Францыяй, Германiяй, Вялiкабрытанiяй, i пазiтыўную тэндэнцыю неабходна замацаваць. "Iталiя — гэта вельмi важны напрамак. Нам вельмi хацелася б мець важкiя практычныя канкрэтныя вынiкi ў супрацоўнiцтве з гэтай краiнай, i для гэтага трэба зрабiць усё неабходнае", — лiчыць Прэзiдэнт.

"Што датычыцца Кiтая, то гэта — прыярытэтная i дружалюбная нам краiна, дзяржава, якая падтрымлiвае нас па ўсiх напрамках. Гэта вялiкi рынак з растучай эканомiкай, там ёсць вялiкiя магчымасцi для работы", — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi разгледзеў кадравыя пытаннi. Аляксандр Лукашэнка назначыў: Абламейку Сяргея Уладзiмiравiча — рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика