21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чужая спадчына — праз голас крывi

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чужая спадчына — праз голас крывi

1 лiстапада пiсьменнiку Вячаславу Адамчыку споўнiлася б 75 гадоў. І споўнiлася — без умоўнасцяў. Таму што ў творцаў, якiя працуюць са словам, ёсць перавага над iншымi — яны звяртаюцца да людзей, разважаюць, цiкавяцца i могуць параiць нешта нават праз гады пасля сыходу ў iншы свет. Слова, якое людзям было дадзена спачатку, будзе з iмi да сканчэння свету. I доказ гэтаму — лёсы многiх пiсьменнiкаў, пра якiх мы ведаем праз стагоддзi дзякуючы напiсанаму iмi. У Вячаслава Адамчыка быў лёс пiсьменнiка ХХ стагоддзя: спаўна глытнуў усiх выпрабаванняў, якiя паспыталi яго землякi-вяскоўцы з Заходняй Беларусi, перажыў вайну, голад i нястачы, цяжкую працу. Але вясковы хлопец iмкнуўся да ведаў, адчуваў патрэбу ў адукацыi, якая адкрыла яму iншы свет, дзе была патрэба ў жывым слове. У яго — патрэба сказаць. Пра тое, што бачыў, перажыў, адчуў i зразумеў пра людзей. За што былi ўзнагароды ад iх — Дзяржаўная лiтаратурная прэмiя iмя Якуба Коласа, напрыклад. Менавiта ўвага да чалавека, да яго характару, да вытокаў розных учынкаў i сувязi пакаленняў вылiлася ў пiсьменнiка ў цыкл з чатырох раманаў: "Чужая Бацькаўшчына", "Год нулявы", "I скажа той, хто народзiцца", "Голас крывi брата твайго".

Але самае дзiўнае ў творчасцi Вячаслава Адамчыка — яна працягваецца сёння. Жыве ў яго дзённiках, якiя дасталiся ў спадчыну яго сям’i i дзякуючы ёй з’яўляюцца ў друку. Жыве — таму што яго запiсы, зробленыя некалькi гадоў таму, выклiкаюць жывую рэакцыю, спрэчкi i нават абурэнне: што ён сабе дазваляў у дзённiку?.. Але цi не для таго дзённiкi пiшуцца, каб даць волю сваiм думкам, не палохаючыся таго, што iх хто-небудзь можа пачуць? I чаго кагосьцi бянтэжаць чужыя думкi, калi штодня мы параджаем безлiч сваiх уласных, якiх часам варта спалохацца? А чужыя дзённiкi... Магчымасць праз словы пiсьменнiка, якiя не прагучалi ўслых, звярнуцца да таго, што ён хацеў сказаць у творах, а мы яшчэ не зразумелi. Доказ таго, што час можна павярнуць назад, вярнуўшыся ў тыя днi, калi пiсьменнiк углядаўся ў твар жыцця. За год да яго смерцi.

Субота, 5 лютага 2000 года.

8.50 Адлiга. Слота. Белая паласатая марля снегу на карычневых мокрых дахах.

З начных запiсаў:

Успамiны — гэта пустата, куды мы часта правальваемся.

Балаголы, фурманы, возчыкi, аратыя любiлi пагаварыць да сваiх коней, найболей пажурыць iх. А я чуў, як нябожчык Дзяргай журыў i дакараў павучка, што жыў у яго ванным пакоi...15.10 Ясна-блакiтнае, у зенiце сiняватае неба па-вясноваму чыстае, толькi на небасхiле за карычневымi i ўжо сухiмi дахамi дамоў хаваюцца бела-кудзеркаватыя хмаркi.

Ясна-блакiтнае, у зенiце сiняватае неба па-вясноваму чыстае, толькi на небасхiле за карычневымi i ўжо сухiмi дахамi дамоў хаваюцца бела-кудзеркаватыя хмаркi.

Варона грэе сiвае волле на нiзкiм ужо сонцы i каркае, прысядаючы i растапырваючы чорны хвост.

Адлiга. Слота. Белая паласатая марля снегу на карычневых мокрых дахах.

З начных запiсаў:

Успамiны — гэта пустата, куды мы часта правальваемся.

Балаголы, фурманы, возчыкi, аратыя любiлi пагаварыць да сваiх коней, найболей пажурыць iх. А я чуў, як нябожчык Дзяргай журыў i дакараў павучка, што жыў у яго ванным пакоi...

15.10 Ясна-блакiтнае, у зенiце сiняватае неба па-вясноваму чыстае, толькi на небасхiле за карычневымi i ўжо сухiмi дахамi дамоў хаваюцца бела-кудзеркаватыя хмаркi.

Ясна-блакiтнае, у зенiце сiняватае неба па-вясноваму чыстае, толькi на небасхiле за карычневымi i ўжо сухiмi дахамi дамоў хаваюцца бела-кудзеркаватыя хмаркi.

Варона грэе сiвае волле на нiзкiм ужо сонцы i каркае, прысядаючы i растапырваючы чорны хвост.

Панядзелак, 7 лютага 2000 года.

6.30 Ажно два разы гатаваў чай: у 3 ранiцы i ў 6. Але, прачнуўшыся ў 2, так i не заснуў болей. Спаць не давалi то ўспамiны, то крыўда. Хоць у маiх гадах трэба было б прызвычаiцца да ўсяго.

Чыталася розная нiкчэмнасць агiдных кожынавых пра... ВЧК-ОГПУ-НКВД..., дзе сядзелi жывадзёры ягоды, яжовыя, агранавы, бокiя, берыi, гноячы i забiваючы людзей у сутарэннях Лубянкi. Яны, людажэрцы, ганарылiся i выхвалiлiся тым, што стваралi заградатрады, канцлагеры i душагубкi...

Адлiга. Малочнае святло лiхтароў адбiваецца ў вулiчных лужынах. Далёкiм громам пагруквае падземка. Залацiста-калючыя лямпачкi ў акварыумнай глыбiнi вокнаў. Зiмовая сiняватая ранiца. З натужным вуркатам адзiнокага фургона, што прывёз свежы хлеб. Уяўляю, як пахне ён, папраўдзе дар божы.

I бачу карычневыя боханы з крыжыкам i абавязковымi шарэнгамi ямачак на скарынцы. Яны, вялiкiя авальныя боханы, астываюць на стале i дылёвай тоўстай лаве, а ў маёй руцэ акраец апалушкi — першага, спечанага для пробы (цi ўдаўся хлеб), пляскатага, таксама ў ямачках, баханка.

I тут жа ўваскрэслi доўгiя задушлiвыя калейкi (чэргi) каля местачковага магазiна. Крык, гоман, сварба. 1946 цi 1947 год пасля адмены картачкаў, калi i вёска прыйшла ў мястэчка купляць сыраваты i цяслявы хлеб.

16.20 У лужыне сярод шара-бруднага снегу зноў загарэлася i пералiваецца золатам калючая зорка велiчынёю з Сiрыус.

У лужыне сярод шара-бруднага снегу зноў загарэлася i пералiваецца золатам калючая зорка велiчынёю з Сiрыус.

Наваельня чамусьцi бачыцца. Тая, даўнейшая, аднапавярховая i драўляная, Наваельня маiх школьных гадоў з роснымi хвойкамi, гарбатымi на пясчаных вулiцах карэннямi i з тымi людзьмi, што хадзiлi па гэтых вулiцах. Не ўсе мне мiлыя былi вулiцы, i хаты, i людзi ў iх. Шмат было чужых, як мы казалi, савецкiх, наезджых, цывiльных i вайсковых, з чужою рускаю моваю. I нават убранствам. I прозвiшчамi — забелiны, вахрушавы, юдзiны...

Не ўсё блiзкае i прымальнае было i ў роднай Варакомшчыне. Забiтасць, неадукаванасць... Чужы сярод сваiх.

Але ўсё паволi сплыло, як вада ў рэчцы, а я стаю над стромаю амаль што адзiнокi, i шуршыць пяском i адколваецца бераг.

Ажно два разы гатаваў чай: у 3 ранiцы i ў 6. Але, прачнуўшыся ў 2, так i не заснуў болей. Спаць не давалi то ўспамiны, то крыўда. Хоць у маiх гадах трэба было б прызвычаiцца да ўсяго.

Панядзелак, 10 красавiка 2000 года.

8.00 ...Учора перажыта адчуванне блiзкае смерцi. Сядзеў на канапе ў Наталiнай кватэры i гатовы быў да ўсяго.

А прыйшоўшы дадому, не мог стаяць нават на нагах — патрэбныя былi намаганнi.

За гэтую зiму ўжо трэцi выпадак, калi мяне адужвае такi боль i такая слабасць.

Ноччу гартаў "Фрагменты" Гераклiта, спыняючыся на формуле: "Бяссмертныя смяротныя, смяротныя бяссмертныя, (адныя) жывуць за кошт смерцi iншых, за кошт жыцця iншых памiраюць".

12.30 Не пiшу, не чытаю, сплю ад слабасцi.

Не пiшу, не чытаю, сплю ад слабасцi.

Зноў адгортваю "Фрагменты" Гераклiта. "Хвароба робiць прыемным i дабрадзейным здароўе, голад — наежнасцю (сытнасцю), стому — адпачынкам". I ўспамiнаю свае маладыя гады, шпаркую i лёгкую хаду i... сваё унiверсiтэцкае галаданне...

18.10 Нарэшце праз ўвесь двор праляцела даўночаканая валасянка (плiска).

Нарэшце праз ўвесь двор праляцела даўночаканая валасянка (плiска).

З усходу дыхае сiверам. Учора ён нават браў за вушы.

...Учора перажыта адчуванне блiзкае смерцi. Сядзеў на канапе ў Наталiнай кватэры i гатовы быў да ўсяго.

А прыйшоўшы дадому, не мог стаяць нават на нагах — патрэбныя былi намаганнi.

За гэтую зiму ўжо трэцi выпадак, калi мяне адужвае такi боль i такая слабасць.

Ноччу гартаў "Фрагменты" Гераклiта, спыняючыся на формуле: "Бяссмертныя смяротныя, смяротныя бяссмертныя, (адныя) жывуць за кошт смерцi iншых, за кошт жыцця iншых памiраюць".

12.30 Не пiшу, не чытаю, сплю ад слабасцi.

Не пiшу, не чытаю, сплю ад слабасцi.

Зноў адгортваю "Фрагменты" Гераклiта. "Хвароба робiць прыемным i дабрадзейным здароўе, голад — наежнасцю (сытнасцю), стому — адпачынкам". I ўспамiнаю свае маладыя гады, шпаркую i лёгкую хаду i... сваё унiверсiтэцкае галаданне...

18.10 Нарэшце праз ўвесь двор праляцела даўночаканая валасянка (плiска).

Нарэшце праз ўвесь двор праляцела даўночаканая валасянка (плiска).

З усходу дыхае сiверам. Учора ён нават браў за вушы.

Чацвер, 13 красавiка 2000 года.

9.00 Пачаўся яшчэ ўчора вечарам. Мокра i нiбы тлуставата паблiскваюць паласатыя дахi. Голыя чорныя лiпы i клёны падымаюць над iмi свае дзяркатыя вяршкi. +6о С. Галодная вясна. І мне прыгадваецца Вялiкдзень 42-га. Праваслаўны, што выпаў на 5-га красавiка. На такое самае шарае прадвесне.

Мы, пагарэльцы, жылi ў Наваельнi, у белым доме, збудаваным немцамi яшчэ ў першую сусветную вайну, недалёка ад дэпо вузкай калейкi. Цераз шашу i насып чыгункi стаяла шарая, накрытая пачарнелаю гонтаю хата Кардаша Сенькi, местачковага сальнiка. Яго сын Барыс, мой равеснiк, паклiкаў мяне да сябе, каб пахвалiцца багатым велiкодным сталом. Мне запомнiўся аранжавы абажур у залацiстых фрэнзлях i доўгi, мусiць, стыкаваны з двух, стол, пакрыты белымi абрусамi. А калi Барыс адгарнуў iх, мне ўбачыўся зайздросны цуд: жоўтыя, прыўзнятыя, як царскiя кароны, пiрагi, на талерках нарэзаныя шынкi i каўбасы, ружова-малiнавыя ў графiнах i шкляных збанках, напiткi, скрылi белых сыроў...

Барыс неяк па-зладзейску выхапiў са стала дзве лусты пухкага пiрага — для сябе i меншай сястры — i тут жа загарнуў абрус.

Мяне, вядома, не пачаставаў. Крыўда мая, дзевяцiгадовага галоднага падлетка, была да роспачы вялiкая, бо запомнiлася на ўсё жыццё.

Пачаўся яшчэ ўчора вечарам. Мокра i нiбы тлуставата паблiскваюць паласатыя дахi. Голыя чорныя лiпы i клёны падымаюць над iмi свае дзяркатыя вяршкi. +6о С. Галодная вясна. І мне прыгадваецца Вялiкдзень 42-га. Праваслаўны, што выпаў на 5-га красавiка. На такое самае шарае прадвесне.

Мы, пагарэльцы, жылi ў Наваельнi, у белым доме, збудаваным немцамi яшчэ ў першую сусветную вайну, недалёка ад дэпо вузкай калейкi. Цераз шашу i насып чыгункi стаяла шарая, накрытая пачарнелаю гонтаю хата Кардаша Сенькi, местачковага сальнiка. Яго сын Барыс, мой равеснiк, паклiкаў мяне да сябе, каб пахвалiцца багатым велiкодным сталом. Мне запомнiўся аранжавы абажур у залацiстых фрэнзлях i доўгi, мусiць, стыкаваны з двух, стол, пакрыты белымi абрусамi. А калi Барыс адгарнуў iх, мне ўбачыўся зайздросны цуд: жоўтыя, прыўзнятыя, як царскiя кароны, пiрагi, на талерках нарэзаныя шынкi i каўбасы, ружова-малiнавыя ў графiнах i шкляных збанках, напiткi, скрылi белых сыроў...

Барыс неяк па-зладзейску выхапiў са стала дзве лусты пухкага пiрага — для сябе i меншай сястры — i тут жа загарнуў абрус.

Мяне, вядома, не пачаставаў. Крыўда мая, дзевяцiгадовага галоднага падлетка, была да роспачы вялiкая, бо запомнiлася на ўсё жыццё.

Панядзелак, 17 красавiка 2000 года.

15.30 Перачытваю "Ваенны дзённiк" Ф.Галдэра. Успамiнаю 41 год, маладое лета, уцёкi рускiх салдат у абмотках. Кiнутыя шынялi, газавыя сумкi, вiнтоўкi, гранаты... I расстраляную запальнымi снарадамi, спапялёную Варакомшчыну... Мы з мацераю начавалi ў яме. Бацька трапiў у палон.

Перачытваю "Ваенны дзённiк" Ф.Галдэра. Успамiнаю 41 год, маладое лета, уцёкi рускiх салдат у абмотках. Кiнутыя шынялi, газавыя сумкi, вiнтоўкi, гранаты... I расстраляную запальнымi снарадамi, спапялёную Варакомшчыну... Мы з мацераю начавалi ў яме. Бацька трапiў у палон.

Панядзелак, 24 красавiка 2000 года.

8.00 Учора на лiпе, што пад маiм акном, толькi на вяршку зазелянелi банцiкi, а сёння яна ўся ў гэтым харастве. Як iмклiва наперад iдзе жыццё. I як мы, сталыя людзi, не паспяваем за iм, астаючыся ў нейкiм сваiм, ужо закамянелым часе.

Заблiшчала лiсце i на жаўтлява-зялёным сохаранi.

10.30 На лiпе нiжнiя банцiкi ўжо разгарнулiся ў кволае лiсце.

На лiпе нiжнiя банцiкi ўжо разгарнулiся ў кволае лiсце.

Збiраюся на дачу. Пакую ў сумку цвiкi, малаткi i... "Мацюка", пачатае апавяданне з новаю ўжо назваю — "Бронежылетка №36".

На дачы мне нiколi не пiсалася, але хоць бы зачапiцца за два-тры сказы.

13.30 Пенкны златоясны дэнь, як сказалi б славакi. Лiпы цераз адну выпусцiлi вострае кволае лiсце.

Пенкны златоясны дэнь, як сказалi б славакi. Лiпы цераз адну выпусцiлi вострае кволае лiсце.

Напэўна, i ў нашай мове, як у славенскай (славацкай), мусяць быць такiя словы: златагрывы, златаясны, залатапалосы (поле, ячмень, вянец), златакрылы (анёл), золатапакута чаша (келiх), золатамедны, златапёры, златараснае ўбранства (шаты), златарогi, златаструнны (арфа), златавалосы.

13.40 Першы пошум жаўтлява-зялёнага са срэбным водблiскам маладога лiсця (на сохаранi i на бярэзiнах).

Першы пошум жаўтлява-зялёнага са срэбным водблiскам маладога лiсця (на сохаранi i на бярэзiнах).
Учора на лiпе, што пад маiм акном, толькi на вяршку зазелянелi банцiкi, а сёння яна ўся ў гэтым харастве. Як iмклiва наперад iдзе жыццё. I як мы, сталыя людзi, не паспяваем за iм, астаючыся ў нейкiм сваiм, ужо закамянелым часе.

Заблiшчала лiсце i на жаўтлява-зялёным сохаранi.

10.30 На лiпе нiжнiя банцiкi ўжо разгарнулiся ў кволае лiсце.

На лiпе нiжнiя банцiкi ўжо разгарнулiся ў кволае лiсце.

Збiраюся на дачу. Пакую ў сумку цвiкi, малаткi i... "Мацюка", пачатае апавяданне з новаю ўжо назваю — "Бронежылетка №36".

На дачы мне нiколi не пiсалася, але хоць бы зачапiцца за два-тры сказы.

13.30 Пенкны златоясны дэнь, як сказалi б славакi. Лiпы цераз адну выпусцiлi вострае кволае лiсце.

Пенкны златоясны дэнь, як сказалi б славакi. Лiпы цераз адну выпусцiлi вострае кволае лiсце.

Напэўна, i ў нашай мове, як у славенскай (славацкай), мусяць быць такiя словы: златагрывы, златаясны, залатапалосы (поле, ячмень, вянец), златакрылы (анёл), золатапакута чаша (келiх), золатамедны, златапёры, златараснае ўбранства (шаты), златарогi, златаструнны (арфа), златавалосы.

13.40 Першы пошум жаўтлява-зялёнага са срэбным водблiскам маладога лiсця (на сохаранi i на бярэзiнах).

Першы пошум жаўтлява-зялёнага са срэбным водблiскам маладога лiсця (на сохаранi i на бярэзiнах).

12 лiстапада 2000 года.

22.05 ...Талстой, каб не дбаць пра сябе, бездапаможна звяртаўся да Бога. Аднак прыватнае, сваё перасiльвала i парамагала.

Мне чамусьцi не хочацца чытаць тых, каму за восемдзесят. Яны перажылi не толькi iншых, але i самiх сябе. Яны пераступiлi магiлы, каб не ўпасцi ў iхнюю чорную прорву. Але iхнiя кнiгi — гэта ўжо тлен. Таму я чытаю iхнiх равеснiкаў, што адышлi маладымi, — там жыццё. А ў творах перажыўшых i даўгавечных — ужо тлен.

...Талстой, каб не дбаць пра сябе, бездапаможна звяртаўся да Бога. Аднак прыватнае, сваё перасiльвала i парамагала.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 лiстапада пiсьменнiку Вячаславу Адамчыку споўнiлася б 75 гадоў. І споўнiлася — без умоўнасцяў. Таму што ў творцаў, якiя працуюць са словам, ёсць пер
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика