21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А ці патрэбна нашаму грамадству такое цэнтралiзаванае тэсцiраванне?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А ці патрэбна нашаму грамадству такое цэнтралiзаванае тэсцiраванне?

Аўтары гэтага артыкула яшчэ нядаўна займалi дыяметральна процiлеглыя пазiцыi ў дачыненнi да цэнтралiзаванага тэсцiравання (далей — ЦТ) як формы ўступнага экзамену ў ВНУ (гл. палемiку ў газеце "Звязда" ад 10 i 14 мая 2008 г.). Аднак вопыт уступнай кампанii гэтага года i яе водгаласы ў грамадскай думцы зблiзiлi нашы пазiцыi: захаванне ЦТ у яго сённяшняй форме здольнае нанесцi непапраўны ўрон будучаму нашай краiны.

1. Асноўнай матывацыяй пры ўвядзеннi ЦТ, як формы ўступнага экзамену, было iмкненне дзяржавы выкаранiць карупцыю. У нячыстых на руку дзялкоў адабралi галоўны iнструмент — магчымасць спекуляваць варыянтамi ўступных экзаменаў. А рабiлi яны гэта ў завуалiраванай форме: пад выглядам "рэпетытарства" непасрэдна перад экзаменамi выдавалi сваiм падапечным "вучням" зацверджаныя прыёмнымi камiсiямi варыянты, i закаранелыя троечнiкi завучвалi затым iх рашэннi на памяць, атрымлiваючы на ўступным экзамене найвышэйшы бал. У выкладчыцкiм асяродку такое рэпетытарства называюць "падрыхтоўкай па вядомых варыянтах". Пры гэтым для адсячэння шматлiкiх канкурэнтаў, здольных здаць на самы высокi бал без пратэкцыi, у варыянты ўключалiся задачы, рашыць якiя маглi толькi адзiнкi.

Здавалася, з увядзеннем ЦТ грамадства цалкам i беспаваротна паверыла ў раўнапраўе ўсiх, хто паступае ў ВНУ. Аднак у апошнiя гады сталi ўпарта множыцца чуткi аб уцечцы закрытай iнфармацыi аб ЦТ: то там, то тут, напярэдаднi чарговага тэсцiравання, фiксавалiся выпадкi наяўнасцi ў некаторых абiтурыентаў шаблонаў правiльных адказаў i варыянтаў заданняў; з’явiлiся рэпетытары, якiя гарантавалi стопрацэнтны вынiк на ЦТ i аб’яўлялi сябе экспертамi Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў (магчыма, гэта самазванцы, але...). Сёлета "Комсомольская правда" адразу пасля ЦТ па матэматыцы паведамляла, што варыянты ЦТ былi прадастаўлены газеце адным з чытачоў за дзень да тэсцiравання i апублiкавала некаторыя задачы 25 чэрвеня. Некаторыя абiтурыенты, якiя выйшлi на сайт газеты, пацвердзiлi, што ў iх таксама былi варыянты. Зразумелага адказу з боку адмiнiстрацыi Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў (далей — РІКВ) не паступiла.

Некаторыя абiтурыенты, якiя выйшлi на сайт газеты, пацвердзiлi, што ў iх таксама былi варыянты. Зразумелага адказу з боку адмiнiстрацыi Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў (далей — РIКВ) не паступiла.

Так, усё гэта можна было б назваць выдумкамi няўдачнiкаў. Але вельмi ўжо многа тут супадзенняў з тым, што тварылася на ўступных экзаменах у мiнулыя гады: тая ж устойлiвая пагалоска аб падрыхтоўцы "па вядомых варыянтах"; наяўнасць у варыянтах "задач-пастак", якiя, хутчэй, апелююць да выпадковай "здагадкi", чым да канкрэтнага матэматычнага навыку цi ўмення. Выклiкаюць неўразуменне i вынiкi апошняга ЦТ па матэматыцы, калi, з аднаго боку, больш як 50 працэнтаў тэстуемых умудрылiся набраць менш як 20 балаў, а з другога — надзвычай высокая колькасць (у параўнаннi з мiнулымi гадамi) тых, хто атрымаў стопрацэнтны вынiк. Пры гэтым вядомыя дакладныя факты, калi такiя "90—100-бальныя вундэркiнды" мiнулых гадоў у далейшым выключалiся з ВНУ за непаспяховасць па матэматыцы.

Што гэта? Непрафесiяналiзм складальнiкаў тэстаў або злоўжыванне тых, хто мае да iх доступ? Або гэта перабольшваннi, якiя заўсёды спадарожнiчаюць добрым пачынанням? У любым выпадку грамадства зможа (i абавязана) атрымаць адказы на гэтыя пытаннi, толькi калi ЦТ будзе адпавядаць агульнапрынятым крытэрыям галоснасцi i прафесiяналiзму. А вось якраз з гэтымi двума складнiкамi ў сёлетнiм ЦТ далёка не ўсё ў парадку.

2. Апошнiм часам РIКВ, якi адказвае за правядзенне ЦТ, ператварыўся ў адну з самых закрытых i заканспiраваных устаноў.

Па-першае, тайнай за сямю пячацямi застаюцца правiлы (а цi ёсць гэтыя правiлы ўвогуле?) фармiравання камандаў экспертаў, якiя адказваюць за складанне варыянтаў. Мы не заклiкаем абнародаваць iх iмёны. Аднак у нас няма сумненняў, што ратацыю экспертаў трэба праводзiць рэгулярна i паслядоўна хоць бы адзiн раз у два гады.

Па-другое, адсутнiчае аб’ектыўная i незалежная экспертыза варыянтаў заданняў. Мы не заклiкаем абнародаваць варыянты маючага адбыцца тэсцiравання — дастаткова правесцi незалежную экспертызу ўжо прайшоўшых iспытаў, каб выявiць i пераадолець якасныя хiбы ў будучым. Асаблiва гэта патрэбна варыянтам па матэматыцы апошняга ЦТ, якiя прывялi да супярэчлiвых i спрэчных вынiкаў i спарадзiлi шматлiкiя прэтэнзii да iх якасцi.

Па-трэцяе, абсалютна туманнымi для абiтурыентаў застаюцца крытэрыi ацэнкi вынiкаў тэсцiравання, якiя, як паказвае вопыт, рэзка мяняюцца з года ў год.

Такiм чынам, РIКВу фактычна аддадзена манапольнае права вызначаць адзiн з найважнейшых кампанентаў нашага грамадскага жыцця — фармiраванне студэнцкага корпуса. I мяркуючы па ўсiм, зроблена гэта было дачасна.

3. Тэматыка матэрыялу, якi ахоплiваецца тэстамi, звужаецца з года ў год: задачы, звязаныя з вектарамi i камбiнаторыкай, даўно ўжо не ўключаюцца ў тэставыя заданнi (некаторыя настаўнiкi сталi фармальна ставiцца да гэтых тэмаў, i iх можна зразумець: навошта займацца тым, што не спатрэбiцца); нядаўна былi выключаны прыклады з параметрамi; на чарзе, магчыма, вытворная i модулi.

Паралельна са звужэннем тэматыкi iдзе адкрытая прымiтывiзацыя самiх заданняў, якая была асаблiва прыкметная сёлета. Многiя заданнi з нацяжкай можна назваць "задачамi" — хутчэй, гэта "пытаннi", разлiчаныя на чалавека, якi закончыў школу шмат дзесяцiгоддзяў таму i з таго часу нi разу не асвяжыў у сваёй памяцi элементарных ведаў. Разумеем, што мноства такiх "задач" прадыктавана знiжэннем з году ў год узроўню падрыхтоўкi па матэматыцы ў сярэдняй школе. I таму спрашчэнне тэстаў — вымушаная мера. Аднак не варта даводзiць гэты працэс да абсурду. З аднаго боку, для абiтурыентаў, якiя не адрознiваюць "сiнус ад косiнуса" або бянтэжацца пры пытаннi аб "колькасцi вуглоў у трохвугольнiку", самыя прымiтыўныя заданнi ўсё роўна застануцца непасiльнымi, як iх нi спрашчай. З iншага боку, адкрытая арыентацыя на нiжэйшы ўзровень матэматычнай падрыхтоўкi прэтэндэнтаў на вышэйшую адукацыю адмоўна адбiваецца на якасным складзе студэнцтва: дайшло ўжо да таго, што сёлета студэнтамi некаторых ВНУ сталi абiтурыенты, якiя набралi 8—9 балаў па матэматыцы або фiзiцы! Зыходзячы з узроўню заданняў гэтага года, можна ўпэўнена канстатаваць, што набраць 8 балаў абавязаны быў кожны, хто правучыўся ў школе не больш як 5 гадоў. Акрамя таго, гэтыя 8 балаў можна было набраць элементарным угадваннем адказаў.

У сувязi з гэтым узнiкае рытарычнае пытанне: навошта вучыцца матэматыцы ўсе 11 гадоў, калi для паступлення ў ВНУ дастаткова рашыць пару-тройку "задач" (або проста адгадаць iх адказы) у рамках патрабаванняў пяцi класаў?

Вымушае чакаць лепшага i якасць заданняў павышанай складанасцi. Яны адлюстроўваюць прыхiльнасцi адной i той жа групы экспертаў i няздольныя выдзелiць з агульнай хвалi абiтурыентаў здольных да матэматыкi школьнiкаў. "Назойлiвасць" задач падобнага тыпу яшчэ раз наводзiць на думку аб наспелай ратацыi ў "клане" экспертаў.

Ну i зусiм ужо адыёзным было летняе рашэнне Мiнiстэрства адукацыi ў самы разгар уступнай кампанii змянiць "правiлы гульнi ў час самой гульнi" — апусцiць загадзя аб’яўлены прахадны парог для атрымання сертыфiкатаў па матэматыцы з 20 балаў да 8. Дзеля справядлiвасцi адзначым, што гэта мера была вымушанай, iнакш нашы ВНУ засталiся б без студэнтаў. Але выклiкана яна была, на наш погляд, непрафесiяналiзмам арганiзатараў ЦТ.

Такiм чынам, хоць адзiн з аўтараў артыкула па-ранейшаму прытрымлiваецца пункту гледжання аб непрымальнасцi ЦТ як формы ўступнага экзамену ў ВНУ, абодва аўтары адзiныя ў адным: цэнтралiзаванае тэсцiраванне ў яго цяперашнiм выглядзе наносiць непапраўную шкоду беларускай адукацыi. Пераламаць гэту сiтуацыю можна будзе толькi тады, калi адмiнiстрацыя РIКВ пазбавiцца манапольнага права фармiраваць студэнцкi корпус краiны, пачне прыслухоўвацца да думкi грамадскасцi i будзе своечасова спыняць негатыўныя тэндэнцыi.

Алег МЕЛЬНIКАЎ, доктар педагагiчных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, прафесар кафедры ўраўненняў матэматычнай фiзiкi БДУ, Аркадзь ЧАРНЯК, доктар фiзiка-матэматычных навук, лаўрэат прэмii Акадэмii навук БССР, прафесар кафедры матэматыкi БДПУ iмя М. Танка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтары гэтага артыкула яшчэ нядаўна займалi дыяметральна процiлеглыя пазiцыi ў дачыненнi да цэнтралiзаванага тэсцiравання (далей — ЦТ) як формы ўступн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика