На панадворках беларусаў з'яўляюцца артэфакты
3 ноября 2008 Культура
Уладзімір ІЎЧЫК, МЫ Пластыкавыя гномы ля хаты ўжо нікому не цікавыя. Больш салідным лічыцца паставіць у двары які-небудзь сярэднявечны крыж са старадаўніх могілак. Пра новую тэндэнцыю ўпрыгожвання панадворкаў заможных гаспадароў “Мы” даведаліся ад краязнаўцы і настаўніка з Глыбоцкага раёну Рыгора Шарыпкіна. - На тэрыторыі Залесскага сельсавету знаходзіцца адно з самых цікавых і таямнічых месцаў Глыбоччыны. Гэта Зубкоўскае гарадзішча. Людзі тут сяліліся, як высветлена навукоўцамі, у межах першага стагоддзя да нашай эры - пятага стагоддзя нашай эры. Раскопкі гэтага гарадзішча вяліся апошні раз у чэрвені 1995 года, зараз мы з дзецьмі з краязнаўчага гуртка праводзім толькі невялікія археалагічныя выведкі, бо капаць самім нельга, канешне. Паводле Рыгора Шарыпкіна, побач з гарадзішчам - у 20 метрах - месцяцца старадаўнія могілкі. - Хутчэй за ўсё, могільнік існаваў яшчэ ў часы Сярэднявечча. Бо падчас апошніх пошукаў намі былі знойдзены крыжы з суцэльных вялікіх камянёў. Гэтых крыжоў было тры, аднак літаральна днямі адзін з іх таямніча знік - яго проста нехта выкапаў. Я мяркую, што гэта справа рук новых модных гаспадароў, якія лічаць за шык упрыгожваць свае панадворкі нейкімі гістарычнымі артэфактамі. Краязнаўца збіраецца звярнуцца з гэтай праблемай спачатку ў Глыбоцкі этнаграфічны музей. - Ды трэба і арганізаваць мэтанакіраваныя нейкія даследаванні, каб можна было ўзяць такія вось рэчы пад ахову дзяржавы. Пакуль мы змаглі зрабіць толькі тое, што ў нашых сілах: застаўшыяся два крыжы зафатаграфалі, замерылі. Акрамя таго, кажа Шарыпкін, знойдзены даволі цікавыя помнікі больш позняга перыяду. - На каменных надмагіллях пачатку 19-га стагоддзя высечаны праваслаўныя крыжы з паўсферай. Гэта характэрна для стараверскіх пахаванняў. Хаця, паводле архіўных дакументаў, стараверы пачалі сяліцца ў гэтых мясцінах толькі пасля 1860 году, калі расейскім урадам сюды было перавезена з Сібіры 60 сямей старавераў-беспапоўцаў. Цікавая там і капліца, якая датуецца 19-м стагоддзем. Увагу прыцягвае атынкоўка каплічкі, бо яна зроблена накшталт таго, як змуравана Каложа ў Гародні. Дробнымі каменьчыкамі атынкоўка ўмацавана звонку - вельмі незвычайны дызайн для нашай мясцовасці. Краязнаўца падкрэсліў, што яшчэ Язэп Драздовіч, які шмат вандраваў па гэтых мясцінах, у сваім дзённіку пісаў пра археалагічныя багацці Залесчыны. - І ўжо тады ён адзначаў, што пры будаўніцтве дарогі гарадзішчу былі нанесены сур’ёзныя страты. На дарозе можна было пабачыць стражытныя бранзалеты, чалавечыя парэшткі. Багацейшая матэрыяльная спадчына, магчыма, ужо страчана. Бо і зараз вялікая частка гарадзішча здратавана трактарамі, вырыты вялікі пясчаны кар’ер. Спадзяюся, што зможам захаваць хаця б тое, што засталося.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 ноября 2008 Культура Уладзімір ІЎЧЫК, МЫ Пластыкавыя гномы ля хаты ўжо нікому не цікавыя. |
|