21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хутчэй — даражэй

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хутчэй — даражэй

Карэспандэнт "Звязды" разам з супрацоўнiкамi Дзяржаўтаiнспекцыi Мiнскай вобласцi ўчынiлi "паляванне" на лiхачоў

Траса Мiнск — Маладзечна — Нарач, на якой мы працавалi, лiчыцца адной з самых ажыўленых i самых небяспечных на Мiншчыне. Амаль на ўсёй тэрыторыi дарогi маецца па адной паласе ў кожным накiрунку, а мноства паваротаў i населеных пунктаў толькi пагаршаюць сiтуацыю.

Для выяўлення лiхачоў на гэты раз быў арганiзаваны так званы схаваны кантроль. Некаторыя вадзiцелi здзiўлялiся — парушэнне было недзе за два кiламетры ад месца нясення службы асноўнага нарада ДПС, а вiдэафакт аб парушэннi ўжо ёсць. Толькi за пару хвiлiн Дарожна-патрульная служба Дзяржаўтаiнспекцыi Маладзечанскага РАУС у вёсцы Чырвонае затрымала чатырох вадзiцеляў, у якiх перавышэнне хуткасцi было не жартоўным — у двух — ад 20 да 30 км/г, у аднаго — больш за 30 кiламетраў. Дарэчы, менавiта за такiя хуткасныя парушэннi Дзярж- аўтаiнспекцыя прымяняе самыя строгiя меры. Нагадаем: перавышэнне ад 10 да 20 км/г — штраф да 1 базавай велiчынi (35 тысяч), ад 20 да 30 — штраф ад 35 да 70 тысяч, больш за 30 км/г — штраф ад 2 да 10 базавых велiчынь (да 350 тысяч), а за паўторнае парушэнне — штраф ад 4 да 15 базавых велiчынь або пазбаўленне вадзiцельскага пасведчання да аднаго года.

Яшчэ адно найбольш частае парушэнне правiлаў дарожнага руху на трасе Мiнск — Маладзечна — Нарач, паводле слоў iнспектара ДПС Дзяржаўтаiнспекцыi Маладзечанскага РАУС Паўла Анопа, — гэта абгон:

— На аўтадарозе службу мы нясём з пятнiцы па нядзелю ўключна. Звязана гэта з тым, што менавiта ў гэтым раёне знаходзiцца шмат дачных пасёлкаў. У так званы час пiк iдзе суцэльная калона, i некаторыя вадзiцелi ўмудраюцца абганяць транспартныя сродкi i справа! Як вынiк — кювет i ДТП.

Згодна са статыстыкай, за 2008 год на дарозе Мiнск—Маладзечна—Нарач было зарэгiстравана 46 дарожна-транспартных здарэнняў, у якiх 10 чалавек загiнулi i 58 атрымалi пашкоджаннi. Менавiта з мэтай прафiлактыкi аварый з 29 кастрычнiка праводзiлася адпрацоўка яшчэ такiх аўтадарог, як Мiнск—Магiлёў i Мiнск—Мiкашэвiчы. Увесь гэты тыдзень супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi Мiнскай вобласцi будуць патруляваць аўтадарогi Мiнск—Калачы—Мядзел, Слабада—Навасады, Мiнск—Гомель.

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.

в. Чырвоная, Маладзечанскi раён.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт "Звязды" разам з супрацоўнiкамi Дзяржаўтаiнспекцыi Мiнскай вобласцi ўчынiлi "паляванне" на лiхачоў Траса Мiнск — Мал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика