Наш "Лістапад" i сусветная прэм’ера
Наш "Лістапад" i сусветная прэм’ера
Адкрыццё Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад" не будзе падобнае на мiнулыя гады. І можна зразумець арганiзатараў, якiя iмкнуцца да таго, каб 15-ы кiнафестываль быў адметны. "Будзем лiчыць, што гэта вяршыня, да якой мы iшлi столькi гадоў, каб да нас сталi прыязджаць лепшыя фiльмы з самых розных краiн, — сказаў народны артыст СССР, старшыня кiнафестывалю Расцiслаў Янкоўскi. — Кожны фестываль, як i чалавек, павiнен мець свой стыль. Але я прытрымлiваюся таго пункту гледжання, што карцiны — вось што галоўнае. Але хацелася б каб адкрыццё i закрыццё былi яркiмi, захаплялi гледача. Тым больш, што галоўны прыз у нас — Прыз глядацкiх сiмпатый. Гледачу павiнна быць цiкава i падчас урачыстай часткi. Мы рады, што цiкавасць да "Лiстападу" ёсць з боку Прэзiдэнта. Прыемна, што ён будзе сярод гасцей". За прызы i сiмпатыi гледачоў у галоўнай конкурснай праграме будуць змагацца 20 фiльмаў. Але ўсяго ў фестывальныя днi нам пакажуць 150 фiльмаў амаль з 50 краiн свету. Фестываль як звычайна накiруецца i ў рэгiёны. А фiльмы будуць дэманстравацца ў 67 кiнатэатрах краiны. Дырэктар Мiнскага кiнафестывалю Валянцiна Сцяпанава паабяцала цiкавыя сустрэчы — фiльмы будуць прадстаўляць стваральнiкi цi акцёры, якiя здымалiся ў iх. Чакаюцца i гучныя прэм’еры. Нават сусветныя! Напрыклад, у сталiчным кiнатэатры "Масква" славуты польскi рэжысёр Кшыштаф Занусi прадставiць свой новы фiльм "Чорнае сонца". Запланаваныя беларускiя прэм’еры маюць таксама гучныя назвы: наш майстар Аляксандр Яфрэмаў прадставiць свайго "Снайпера", пра якога было шмат размоў. А будуць яшчэ i "Крапавыя берэты" Андрэя Голубева. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыццё Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад" не будзе падобнае на мiнулыя гады. І можна зразумець арганiзатараў, якiя iмкнуцца да |
|