21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...А начальніка ЖЭУ строга папярэдзiлi

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...А начальніка ЖЭУ строга папярэдзiлi

Вiдаць, нездарма "Звязда" закранула, быццам бы, i не самую актуальную праблему: чаму кураць у пад’ездах? Вiсяць адпаведныя аб’явы ля дзвярэй многiх пад’ездаў, а ўнутры ўсё кураць i кураць. А чаму б i не — за гэта ж нiхто не карае! Нават не папярэджвае. А суседзi ў большасцi выпадкаў маўчаць. А вось адзiн вiцябчанiн не пажадаў больш цярпець курэнне. У вынiку шмат чаго дабiўся. Не без дапамогi нашай газеты.

У "Звяздзе" 18 жнiўня быў надрукаваны артыкул "Кураць у пад’ездах? Хай кураць?" Нагадаю, iнвалiд 3—й групы, жыхар абласнога цэнтра, паскардзiўся ў вiцебскi карпункт на тое, што сусед курыць на лесвiчнай клетцы памiж першым i другiм паверхамi. Пайшоў паскардзiцца ў ЖЭУ, куды, дарэчы, хадзiў не адзiн раз, ды не знайшоў там разумення. Начальнiк папрасiў больш не турбаваць па гэтым пытаннi. Маўляў, нас гэта не датычыцца, iншых спраў хапае. Хадзiў наш чытач i ў ЖРЭА. У вынiку вельмi непрыемна здзiвiўся раўнадушшу адказных асобаў, з якiмi гаварыў. Самi ж камунальнiкi павесiлi на дзвярах пад’ездаў аб’явы, дзе гаворыцца, што курэнне не дапускаецца. А што далей — iх не хвалюе? "Звязда" правяла сваё расследаванне па тэме.

Пасля таго, як выйшаў названы артыкул, аўтар гэтых радкоў параiў чытачу (дарэчы, цяпер ён — iнвалiд ужо другой групы), адправiць заказным лiстом скаргу да рэгiянальнага кiраўнiцтва ЖКГ. Не забыў чытач пакласцi ў канверт i копiю "Звязды" з публiкацыяй па тэме.

У афiцыйным адказе з упраўлення жыллёва—камунальнай гаспадаркi Вiцебскага аблвыканкама, падпiсаным намеснiкам начальнiка гаворыцца, што зварот быў разгледжаны (цытата): "з выхадам на месца" — сумесна са ЖРЭА Чыгуначнага раёна Вiцебска.

Прадстаўнiкi структур ЖКГ на гэты раз пастаралiся быць прынцыповымi. І добра. Лепш позна, чым нiколi. Каб не парушалiся жыльцамi адпаведныя Правiлы карыстання жылымi памяшканнямi, утрымання жылых i дапаможных памяшканняў жылога дома (зацверджаныя загадам мiнiстра ЖКГ Беларусi ад 07.12.1999 г. № 177), правялi адпаведную работу.

У лiсце, якi атрымаў аўтар скаргi, паведамляецца, што на кожным паверсе павесiлi iнфармацыю аб недапушчальнасцi курэння ў месцах агульнага карыстання i адказнасцi за парушэнне Правiлаў.

Карэспандэнт, дарэчы, калi наведаў цяжка хворага чалавека, каб пацiкавiцца як ён працягвае "барацьбу" за парадак у пад’ездзе, ўбачыў на сцяне лесвiчнай пляцоўкi першага паверха вялiкую таблiчку з надпiсам "Не курыць!".

Больш за тое, у гэтым жа афiцыйным адказе гаворыцца, што пад роспiс жыльцы пад’езда былi дадаткова азнаёмлены з тым, што нельга курыць у пад’ездзе!

Начальнiк ЖЭУ № 18 строга папярэджаны (далей зноў цытата з афiцыйнага адказу): "за нетактычныя паводзiны з наведвальнiкамi". Напэўна, iншага i не магло быць. Унiкаць у скаргi жыльцоў, вырашаць праблемы тых, хто спраўна плацiць за камунальныя паслугi — гэта ж абавязкi кiраўнiкоў ЖЭУ.

Адрэагаваў на зварот i ўчастковы iнспектар мiлiцыi — склаў пратакол аб адмiнiстрацыйным парушэннi на суседа-курца за курэнне на лесвiчнай пляцоўцы i перадаў дакумент у суд Чыгуначнага раёна. Праўда, у гэтай паважанай iнстанцыi, як кажуць, не далi справе ходу. Чаму?

— Пратакол вярнулi на падставе пункта 3.30 Адмiнiстрацыйнага кодэкса з тлумачэннем, што я не меў права яго скласцi, — расказвае ўчастковы iнспектар аддзела ўнутраных спраў адмiнiстрацыi Чыгуначнага раёна Павел Лугоўскi.

У артыкуле "Звязды" расказвалася пра нюансы рознiцы памiж месцамi грамадскага карыстання (пад’езды i так далей) i проста грамадскiмi. Напэўна, улiчваючы гэтую самую рознiцу i адрэагавалi так у судзе?

— Я накiраваў той жа пратакол у ЖЭУ для прыняцця адпаведнага рашэння. Бо, як высветлiлася, толькi супрацоўнiкi ЖЭУ ў такiм выпадку маюць паўнамоцтвы складваць адпаведныя пратаколы. Абмаляваў камунальнiкам сiтуацыю, параiў, у якой форме трэба правiльна скласцi дакумент, — працягвае расказваць участковы. Мiж iншым, яму чытач вельмi ўдзячны за тое, што ў вынiку пастараўся зрабiць усё магчымае, каб разабрацца ў праблеме i дапамагчы. У адрозненне ад камунальнiкаў, якiя напачатку i ўнiкаць у праблему асаблiва не хацелi.

Дарэчы, як растлумачылi "Звяздзе" ў абласным упраўленнi ЖКГ, i самi камунальнiкi, аказваецца, не могуць штрафаваць курцоў за курэнне ў пад’ездах. Можна скласцi пратакол, якi будзе разгледжаны камiсiяй па адмiнiстрацыйных парушэннях у адмiнiстрацыi раёна. Чаму адразу па просьбе жыльца не зрабiлi гэта — i зараз незразумела. Разлiчвалi, што супакоiцца i больш не будзе трывожыць?

Безумоўна, гэтыя юрыдычныя казусы — каму неабходна скласцi пратакол, не павiнны хваляваць грамадзянiна, якi паведамiў пра праблему. Колькi гаварылася ў нас пра дэбюракратызацыю i iншае. I, пагадзiцеся, сэнс гэтых кампанiй — не ганяць людзей па iнстанцыях, а пастарацца хутка аказаць iм дапамогу, калi ёсць законная нагода.

Што датычыцца штрафаў за курэнне ў пад’ездах, лiфтах i iнш., то даўно ўжо трэба было ўзяць на кантроль выкананне названага загада Мiнiстэрства ЖКГ. У 2009 годзе споўнiцца ўжо 10 гадоў, як фактычна курэнне забаронена. Ну i як камунальнiкi самi сочаць за выкананнем загада свайго ж мiнiстэрства? Спадзяюцца на жыльцоў? I здорава, што ёсць сярод апошнiх неабыякавыя. Фактычна яны дапамагаюць не забываць, што нельга рабiць забароненае.

Вядома ж, за любое самае маленькае парушэнне трэба несцi адказнасць. А як жа яшчэ павiнна быць у краiне ў цэнтры Еўропы? Ды i любой iншай цывiлiзаванай краiне? Так, тыя, хто бывае за мяжой, гавораць пра ўтульны "еўрапейскi дом", дзе парадак i законы паважаюць. А пачынаць трэба з сябе, са свайго пад’езда, дома. Калi што не так, неабходна сiгналiзаваць куды трэба. Нават у дробязях мы не павiнны быць горшымi за тых жа немцаў, французаў. I нашы радавыя грамадзяне па ўсiх "дробных жыццёвых пытаннях", безумоўна, павiнны атрымлiваць падтрымку з боку розных структур, вядома ж, калi маюць рацыю.

I зноў хочацца папрасiць чытачоў, каб не саромелiся звяртацца ў рэдакцыю па камунальных i iншых "дробязях". З iх i складваецца наша жыццё. Альбо прывыклi цярпець, альбо нешта вырашыць за вас сусед? Цярпення вам тады.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiдаць, нездарма "Звязда" закранула, быццам бы, i не самую актуальную праблему: чаму кураць у пад’ездах? Вiсяць адпаведныя аб’явы ля дзвярэй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика