...
...
Беларускiя сiноптыкi прагназуюць на гэтым тыднi першы снег. У сярэдзiне тыдня праз тэрыторыю краiны будзе праходзiць халодны атмасферны фронт, у паўночна-ўсходнiх раёнах выпадзе снег. Па тэмпературных паказчыках пачатак сёлетняга лiстапада будзе на 1-3 градусы нiжэй за клiматычную норму. Гродзенскiя памежнiкi спынiлi незаконную перапраўку ў Польшчу пяцi абразоў ХІХ стагоддзя. 3 лiстапада ў раёне пропуску "Брузгi" ў лясным масiве непадалёк ад трасы i ў непасрэднай блiзкасцi ад дзяржмяжы памежны нарад з выкарыстаннем службовага сабакi выявiў бесгаспадарны пакунак, у якiм знаходзiлiся абразы, што, па ацэнках экспертаў, з’яўляюцца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю. Дакладны кошт абразоў удакладняецца. Супрацоўнiкi беларускай мiлiцыi разам з калегамi з другiх краiн затрымалi транснацыянальную злачынную групоўку, якая пастаўляла буйныя партыi гераiну праз Беларусь у краiны Еўрасаюза. Затрыманы лiдар i сем удзельнiкаў групы, у якую ўваходзiлi грамадзяне Кiргiзii, Казахстана, Расii, Польшчы, Лiтвы, Германii. Групоўка займалася пастаўкамi гераiну праз Беларусь у краiны ЕС. Пры гэтым у iх канфiскавана 10 кг гераiну i 16 кг опiю-сырцу. "Супрэматычная кампазiцыя" Казiмiра Малевiча — мастака, чыё iмя ўвайшло ў гiсторыю беларускай культуры — прададзена на таргах Sоthеbу’s у Нью-Ёрку за $60 млн. Таргi пачалiся з адзнакi ў $49 млн i дайшлi да пiку ўсяго за некалькi хвiлiн. Пакупнiк гэтага шэдэўра супрэматызму не называецца. Папярэднi рэкорд кошту на жывапiс Малевiча складаў $17 млн. "Супрэматычную кампазiцыю" Малевiч напiсаў у 1916 годзе, тады ж мастак надрукаваў славуты "Манiфест супрэматызму". У Кiеве з 4 лiстапада ў 4 разы павышаецца кошт праезду ў грамадскiм транспарце. З 2010 года тут мяркуюць перайсцi на дыферэнцыяваную сiстэму аплаты ў грамадскiм транспарце. ПОЎНЫ АБЗАЦ19-гадовы брытанец памяняў сваё ранейшае iмя на новае, якое складаецца з 14 слоў з улiкам артыкляў i злучнiкаў. Цяпер былога Джорджа Гарата завуць ""Капiтан Фантастык хутчэй, чым Супермэн, Чалавек-Павук, Бэтмен, Расамаха, Халк i Флэш разам узятыя". Яго iмя, верагодна, з’яўляецца самым доўгiм у свеце. Брытанец сцвярджае, што хацеў быць непадобным на iншых. Ён змянiў iмя з дапамогай iнтэрнэт-сэрвiсу ўсяго за 10 фунтаў стэрлiнгаў. Паведамляецца, што, нягледзячы на тое, што юнак лiчыць сваё iмя "прыкольным", яго бабуля перастала з iм размаўляць. Палiцыя пакiстанскага горада Карачы прадухiлiла спробу пажанiць двух дзяцей, сямiгадовага хлопчыка i чатырохгадовую дзяўчынку. Заканадаўства Пакiстана дазваляе ўступаць у брак з 18 гадоў, а законы iсламу забараняюць выдаваць замуж дзяўчынак, якiя не дасягнулi палавой спеласцi. Нягледзячы на гэта, у Пакiстане бацькi часта жэняць сваiх няпоўнагадовых дзяцей, каб уладзiць канфлiкты памiж сем’ямi цi вярнуць даўгi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палiцыя пакiстанскага горада Карачы прадухiлiла спробу пажанiць двух дзяцей, сямiгадовага хлопчыка i чатырохгадовую дзяўчынку. Заканадаўства Пакiстан
|
|