І нi страхi цяпер, нi каровы...
І нi страхi цяпер, нi каровы...
Ліст у нумар
Гадоў з 15 ужо выпiсваю "Звязду" i пра многае ад яе даведваюся. Не раз, напрыклад, чытаў, як газета дапамагала людзям вырашыць iх праблемы... З гэтай надзеяй i пiшу. Наш дом знаходзiцца цяпер на балансе ЗАТ "Шчара-Агра". Пабудаваны ён больш чым 30 гадоў таму. Страха за гэты час зусiм знасiлася, у кватэрах сырасць... Не раз казалi дырэктару, што патрэбен рамонт, звярталiся ў райвыканкам. I адтуль, i адтуль адны абяцаннi, а за iмi — нiчога. Лопнула маё цярпенне: прадаў карову, купiў рубероiд. Думаў, што вазьму i сам усё папраўлю. Але на той страсе настолькi ўсё прагнiло, што рубероiд было проста не прыбiць. Вось маю работу ветрам i знесла. Нi страхi цяпер, нi каровы. Галоўнае — дом наш за дзесяць метраў ад сельсавета, ад канторы "Шчара-Агра". Запрашаем начальства — прыйдзiце, хоць паглядзiце, як мы жывём. Кажуць, што для гэтага трэба збiраць камiсiю. З каго яны будуць яе "збiраць", калi яна прыйдзе, што будзе далей, мы не ведаем. Вось i атрымлiваецца, што я 37 гадоў адпрацаваў у гаспадарцы механiзатарам, а ўвагi — не заслужыў. I каб я адзiн такi! Пад гэтым лiстом падпiсалiся б многiя жыльцы нашага дома. Хоць i не ўсе. Тыя, што працуюць — баяцца. В.В. Фенчук, I.Л. Друцько, Р.П. Осiпава i iншыя п. Мiрны, Баранавiцкi раён Ад рэдакцыi. Да гэтага пiсьма ў рэдакцыю аўтары прыклалi адзiн з афiцыйных адказаў. У iм паведамляецца што, па-першае, Баранавiцкi райвыканкам, разгледзеў зварот... Прычым камiсiйна i з выездам на месца (якой жа яшчэ тады трэба камiсii?!). I што — гэта па-другое — усе неабходныя будаўнiчыя работы па рамонце страхi дома № 8 (даслоўна) "кiраўнiцтвам ЗАТ "Шчара-Агра" будуць выкананы да 15.10. 2005 года". Атрымлiваецца, што выканаць iх цяпер, прычым тэрмiнова, сам Бог загадвае! Бо пасля таго, як паабяцалi, тры гады ўжо прайшло...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гадоў з 15 ужо выпiсваю "Звязду" i пра многае ад яе даведваюся. Не раз, напрыклад, чытаў, як газета дапамагала людзям вырашыць iх праблемы.. |
|