21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькi можна трываць (10.10.2008)

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькi можна трываць (10.10.2008)

Рэха публікацыi

 

У рэдакцыю газеты напрыканцы верасня прыйшоў крык аб дапамозе ад брыгады мыйшчыц-прыбiральшчыц рухомага саставу 4-га тралейбуснага парка горада Мiнска наступнага зместу:

У рэдакцыю газеты напрыканцы верасня прыйшоў крык аб дапамозе ад брыгады мыйшчыц-прыбiральшчыц рухомага саставу 4-га тралейбуснага парка горада Мiнска наступнага зместу:

"Працуем з шасцi гадзiн вечара да шасцi гадзiн ранiцы. І ўжо месяц у аварыйным рэжыме. Адмiнiстрацыя прымушае нас выконваць працоўныя абавязкi пад напружаннем 600 В, вакол мокра, з-за павышанай вiльготнасцi зверху iскраць правады, як бенгальскiя агнi. Парушаюцца нашы правы, элементарныя нормы тэхнiкi бяспекi... "

Карэспандэнты неадкладна выехалi на месца разам з прадстаўнiкамi Мiнскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы. I на ўласныя вочы пераканалiся, што скарга работнiц тралейбуснага парка не была беспадстаўнай.

Дырэктар фiлiяла тралейбуснага парка № 4 Барыс Дземiдовiч на словах паабяцаў прыняць неабходныя меры: знайсцi альтэрнатыўнае месца, дзе работнiкi маглi б прыводзiць у належны стан тралейбусы, вырашыць пытанне з бытоўкай. Прайшоў амаль месяц. На адрас рэдакцыi прыйшоў лiст ад iмя генеральнага дырэктара КУП "Мiнсктранс":

"Зараз у фiлiяле "Тралейбусны парк № 4" у адпаведнасцi з Праграмай развiцця камунальнага пасажырскага транспарту горада Мiнска на 2007—2010 гады вядуцца будаўнiча-мантажныя работы па рэканструкцыi мыйнага корпуса. Для правядзення ўборачна-мыйных работ арганiзавана работа першай лiнii мыйкi, для функцыянавання якой залiты фундамент i засыпаны катлаван, выкананы дэмантаж электраправодкi, якая не выкарыстоўвалася, i iншых камунiкацый. Для абагравання i кароткачасовага адпачынку мыйшчыц-прыбiральшчыц рухомага саставу абсталявана часовае бытавое памяшканне (вагончык) па-за зонай выканання будаўнiча-мантажных работ.

Выкананне работ на такiх складаных аб’ектах без спынення вытворчасцi непазбежна цягне за сабой праблемы з арганiзацыяй тэхналагiчнага працэсу, але пры гэтым нiякiм чынам не павiнна быць выпадкаў парушэнняў аховы працы. За непрыняцце мераў для забеспячэння ў поўным аб’ёме патрабаванняў аховы працы пры прывядзеннi ўборачна-мыйных работ шэраг службовых асобаў фiлiяла "Тралейбусны парк № 4" дэпрэмiяваны".

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю газеты напрыканцы верасня прыйшоў крык аб дапамозе ад брыгады мыйшчыц-прыбiральшчыц рухомага саставу 4-га тралейбуснага парка горада Мiнска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика