Мары пра сусветнае кіно здзяйсняюцца... У суседзяў
Мары пра сусветнае кіно здзяйсняюцца... У суседзяў
Лiтоўскае кiно пайшло ў прарыў — яго ўтварыла карцiна "Разгубленыя людзi", якая вылучаецца на "Оскар" у намiнацыi "Лепшы замежны фiльм". Але беларусы могуць не толькi парадавацца за суседзяў, але i далучыцца да лiтоўскай культурнай сенсацыi раней — сёння фiльм Марыса Марцiнсана можна будзе паглядзець у кiнатэатры "Цэнтральны". Гэты фiльм сёлета ўжо атрымаў узнагароды на Мiжнародным кiнафестывалi ў Шанхаi — за лепшую рэжысуру i музыку. Але яго варта глядзець не толькi з-за атрыманых адзнак. Гэта кiно пра чалавечыя пачуццi, iмкненнi i мары, якiя могуць разбiвацца аб рэальнасць. І яшчэ яго асаблiва варта паглядзець беларускiм вытворцам кiно: лiтоўская кiнасенсацыя паўстала без вялiкiх сродкаў i дзяржаўнай падтрымкi, без сучаснага мэйнстрыму, але дзякуючы людзям, якiя вельмi хацелi здымаць кiно згодна з уласнымi ўяўленнямi пра яго. Паразважаць ёсць пра што... Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтоўскае кiно пайшло ў прарыў — яго ўтварыла карцiна "Разгубленыя людзi", якая вылучаецца на "Оскар" у намiнацыi "Лепшы заме
|
|