21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Анёл

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анёл

Анёл (з грэч. — веснiк, пасланец, ганец) — пасланiк Нябёсаў, прызначаны ахоўваць людзей цi асобнага чалавека, пасрэднiк памiж Богам i чалавекам. Іконаграфiя дапамагла стварэнню вобраза анёла ў народнай культуры. Анёл уяўляўся маладым, прыгожым юнаком са светлымi доўгiмi валасамi, якi лятае над зямлёй на белых крылах. Часам ён апрануты ў белае, часам — у залачонае адзенне i трымае ў руках посах, скрутак. Часцей за ўсё ў народных уяўленнях анёл — нябачная iстота, якая лунае над чалавекам.

Па народных павер’ях, "зоры — гэта акенцы, праз якiя глядзяць на свет белыя анёлы. Колькi людзей на свеце, столькi i анёлаў. У кожнай жывой душы ёсць свой анёл-ахоўнiк. Як народзiцца чалавек — i новага анёла дасылае Бог, каб сцерагчы яго ад грахоў, ад ашуканства нячыстай сiлы. Зробiць анёл новае акенца, сядзе каля яго i назiрае — не адводзiць вачэй ад даверанага пад яго апеку. А сам кожную справу зямную ў кнiгу нябесную запiсвае. А людзям здаецца, што гэта ўсё зоры мiгцяць! Памёр чалавек — зачыняецца акенца, падае яго зорка з нябёсаў на зямлю.

l У народным асяродку да з’яўлення ў чалавека анёла-ахоўнiка ставiлiся па-рознаму. Найбольш шырока было распаўсюджана меркаванне аб тым, што душу ў нованароджанага ўкладае Гасподзь яшчэ ў час унутрыўтробнага развiцця, а значыць, ужо на працягу ўсёй цяжарнасцi мацi, дзiця ахоўвае яго анёл.

l Iснавала i такое ўяўленне, што анёл да чалавека прылятае ў дзень яго нараджэння, з яго першым самастойным подыхам, вядзе па жыццi i ў момант смерцi стаiць пры галаве, каб потым забраць яго душу да Бога на нябёсы.

l Па хрысцiянскiх уяўленнях лiчыцца, што да хрышчэння дзiця пазбаўлена душы, а значыць, не мае свайго анёла-ахоўнiка. (Цi не таму, па народных уяўленнях, дзiця патрабавалася ахрысцiць як мага раней?).

l Лiчылася, што дзiця "размаўляе" з анёламi да таго часу, пакуль у яго не зарасце радзiмец. Пасля гэтага дзiця ўжо не памятае, што яму распавялi анёлы, i ён пачынае размаўляць з людзьмi. Па народных уяўленнях, у кожнага чалавека ёсць свой анёл i свой злы дух. Яны пастаянна спрачаюцца памiж сабой, адзiн дапамагае, другi — шкодзiць: анёл ахоўвае ад зла, а чорт схiляе да грахоў. Калi чалавек робiць добрыя справы, анёл-ахоўнiк задаволены, калi ж чалавек грашыць — анёл плача i пакутуе.

l Нездарма добрыя якасцi чалавека прыпiсвалi яго моцнаму анёлу-ахоўнiку, а пра дрэннага, апантанага чалавека казалi, што "ў iм пасялiўся сатана".

l Пра чалавека, якi трапляў у складаныя жыццёвыя становiшчы i выходзiў з iх з гонарам, казалi, што ў яго моцны анёл-ахоўнiк, якi яго выратаваў.

l Добры дух, добры анёл знаходзiцца над правым плячом чалавека. Сатана-спакусiцель, злы, цi падшы анёл — над левым плячом. Таму ў абрадах, якiя выконвалi ачышчальную функцыю, дзеяннi неабходна было выконваць на левы бок i праз левае плячо: тройчы плюнуць, вылiць гарэлку, якую прапаноўвалi выпiць маладым калi яны вярталiся ў дом бацькоў пасля вянчання i г.д.

l Лiчылася, што ў вялiкiя святы цi ў днi ўшанавання продкаў анёлы за рукi прыводзяць душы памерлых, падводзяць да вокнаў, каб тыя зiрнулi ў хату i ўбачылi, як жывуць iх дзецi i ўнукi. Так з’явiлася строгая забарона вылiваць брудную ваду, выкiдаць смецце, пляваць i г.д. праз вокны.

l Калi выходзiлi з хаты ў дарогу, трэба было абавязкова паклiкаць з сабой анёла-ахоўнiка: "Анёл мой, пойдзем разам са мной, ты — наперадзе, а я — за табой".

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анёл (з грэч. — веснiк, пасланец, ганец) — пасланiк Нябёсаў, прызначаны ахоўваць людзей цi асобнага чалавека, пасрэднiк памiж Богам i чалавекам. Ікона
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика