Чатыры правераныя рэцэпты жыць да 100 гадоў. Не менш
Чатыры правераныя рэцэпты жыць да 100 гадоў. Не менш
Чым больш вучоныя даследуюць прычыны развiцця захворванняў, тым больш даведваюцца аб тым, што ж спрыяе працягламу жыццю. Як высвятляецца, здароўе i, адпаведна, доўгае жыццё абумоўлена досыць простымi рэчамi, выкананне якiх пад сiлу кожнаму з нас. Было б жаданне! 1. ЕЖА. Даказана, што самай спрыяльнай у гэтым сэнсе з’яўляецца так званая "мiжземнаморская дыета" — актыўнае выкарыстанне дароў мора i ўсялякай раслiннасцi, а дакладней, зяленiва, ягад, фруктаў i гароднiны ў сырым цi сушаным выглядзе. 500 грамаў — штодня. Бульба ў разлiк не бярэцца. 2. ПІТВО. Вельмi важна выпiваць 1-2 лiтры вады, паколькi наш арганiзм, як вядома, галоўным чынам, "складаецца" менавiта з яе. Што датычыцца iншых напояў, то тут варта трымацца "залатой сярэдзiны". Калi ў вас няма алкагольнай залежнасцi, значыць, можаце дазваляць сабе 1-2 келiхi белага або чырвонага вiна ў дзень (або 40 мл моцнаградусных напояў). Майце на ўвазе, што памiж "можаце дазволiць" i "трэба абавязкова" ёсць вялiкая рознiца. Так, людзям з пэўнымi хранiчнымi захворваннямi страўнiка, кiшэчнiка, нырак, печанi i г.д., а таксама тым, хто ўжывае любыя лекавыя прэпараты, нельга ўжываць алкаголь нi ў якой дазiроўцы. Больш за тое, нават тым, каму алкаголь "можна" i "не лiшне было б", трэба памятаць, што "перабор" дозы абавязкова дрэнна адаб’ецца на здароўi. Так, пры ўжываннi вялiкай колькасцi алкаголю сасуды спачатку добра расшыраюцца, а пасля гэтак жа добра звужаюцца, што па першым часе правакуе дрэннае самаадчуванне, а пазней ператворыцца ў падарванае здароўе. 3. КУРЭННЕ. Калi алкагольныя напоi ўсё ж такi можна аднесцi да "прадуктаў харчавання", то тытунь — нiяк. Нiколi не курыце, а калi курыце — кiдайце. Нарколагi сцвярджаюць, што самы эфектыўны спосаб развiтацца са шматгадовай звычкай — надта моцна захацець. 4. РУХ. Свет прыдумаў чалавека не для прагляду тэлебачання i паглынання пiва або цукерак. Рухайцеся! Калi гэтага не дазваляе спецыфiка вашай работы, значыць, кампенсуйце нястачу фiзiчнай актыўнасцi дома. Не важна, якiм вiдам фiтнэсу вы будзеце займацца, галоўнае, каб "палымяны матор" адчуваў нагрузку. Дарэчы, за яе вам будуць удзячныя абсалютна ўсе органы i сiстэмы. Актыўны рух павiнен займаць не менш за 1 гадзiну ў дзень. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым больш вучоныя даследуюць прычыны развiцця захворванняў, тым больш даведваюцца аб тым, што ж спрыяе працягламу жыццю. Як высвятляецца, здароўе i, а
|
|