Вітамiны — не панацэя ад прастуды
Вітамiны — не панацэя ад прастуды
У сезон прастуд многiя пачынаюць актыўна прымаць вiтамiны. Аднак павышаныя дозы не з’яўляюцца панацэяй ад рэспiраторных захворванняў, лiчаць нямецкія ўрачы. Яны ўпэўненыя, што прафiлактычнае ўздзеянне вiтамiну С, як i карыснасць большасцi дыетычных i вiтамiнных дабавак, часта моцна перабольшана. Да таго ж высокiя дозы вiтамiнаў для чалавека ўвогуле небяспечныя, менавiта таму "ўдарная" вiтамiнная "прафiлалактыка" не толькi няздольная папярэдзiць прастуду, але i можа нашкодзiць здароўю. Нямецкiя спецыялiсты раяць больш уважлiва паставiцца да пытанняў асабiстай гiгiены, часцей i больш старанна мыць рукi з мылам i не дакранацца рукамi да свайго твару на вулiцы — гэта самы даступны i ўнiверсальны прафiлактычны сродак вiрусных захворванняў. Кожны чалавек на працягу дня каля 300 разоў дакранаецца рукамi да свайго твару. Перад гэтым ён дакранаецца да поручняў ў транспарце, дзвярных ручак, камп’ютара, клавiятуры, iншай аргтэхнiкi... Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сезон прастуд многiя пачынаюць актыўна прымаць вiтамiны. Аднак павышаныя дозы не з’яўляюцца панацэяй ад рэспiраторных захворванняў, лiчаць нямецкія
|
|