Паўтарагадовае дзіця загiнула сёння на пажары ў Полацкiм раёне
Паўтарагадовае дзіця загiнула сёння на пажары ў Полацкiм раёне
Пра гэта паведамiлi ва ўпраўленнi МНС Вiцебскай вобласцi. Трагедыя адбылася пасля поўдня. Пажарныя, якiя прыбылi на месца здарэння, аператыўна лакалiзавалi i патушылi агонь, аднак выратаваць жыццё хлопчыку, якога пакiнулi без догляду ў доме, не ўдалося, — малы атруцiўся чадным газам. Як было ўстаноўлена, прычынай пажару стала самаробнае абагравальнае прыстасаванне ў выглядзе электратэна, пакладзенага на цаглiны. У вынiку яго работы адбылося ўзгаранне падлогi. 18-гадовая мацi дзiцяцi дала тлумачэннi, што з-за адсутнасцi дроў яна ацяпляла дом такiм чынам. Дзiяна КУРЫЛА, БЕЛТА. Прайдзiсвет абкрадае пенсiянераў Тры падобныя злачынствы зафiксаваны ў Брэсце з пачатку лiстапада. Зламыснiк выманьвае грошы ў пажылых жанчын. Пры гэтым ён называе iмёны iх блiзкiх сваякоў, звычайна дзяцей, прадстаўляецца iх сябрам, затым расказвае, што купляе сыну цi дачцэ неабходныя тавары, на якiя патрэбныя грошы. I даверлiвыя пенсiянеркi расчыняюць кашалькi. Яна СВЕТАВА. Тэрмiн за вугра За незаконную здабычу вугра на тэрыторыi дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Браслаўскiя азёры" i нанясенне прыродным рэсурсам урону ў асаблiва буйным памеры судом Браслаўскага раёна ў дачыненнi да браканьера прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на два гады ўмоўна. Урон у памеры больш за 4,3 мiльёна рублёў парушальнiк кампенсаваў добраахвотна. Сяргей РАСОЛЬКА. Ваўкi нападаюць на курэй У дачным пасёлку "Лясное" каля самага Пiнска многiя трымаюць курэй у гаспадарцы. Апошнiм часам сюды панадзiлiся хадзiць шэрыя драпежнiкi. Яны такiя дужыя, што рвуць металiчныя петлi, якiя ставяць гаспадары, ломяць агароджу i ўцякаюць у лес. Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiлi ва ўпраўленнi МНС Вiцебскай вобласцi. Трагедыя адбылася пасля поўдня. Пажарныя, якiя прыбылi на месца здарэння, аператыўна лакалi
|
|