СНД павінна адыгрываць значную ролю ў працэсе фармiравання новай сусветнай фiнансавай архiтэктуры
СНД павінна адыгрываць значную ролю ў працэсе фармiравання новай сусветнай фiнансавай архiтэктуры
СНД як рэгiянальная арганiзацыя з устойлiвымi тэмпамi эканамiчнага развiцця павiнна адыгрываць значную ролю ў працэсе фармiравання новай сусветнай фiнансавай архiтэктуры. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў дзяржаў — удзельнiц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сяргей Сiдорскi паведамiў, што ў ходзе сустрэчы кiраўнiкоў урадаў СНД у вузкiм фармаце было абмеркавана пытанне, якое стаiць на парадку дня ўсёй сусветнай супольнасцi. Размова iдзе аб глабальным фiнансавым крызiсе i аб яго негатыўным уплыве на эканомiкi краiн СНД. "Ад таго, як мы разам спрацуем у галiне пераадолення фiнансавых цяжкасцяў, будзе залежаць i маштаб негатыўнага ўплыву крызiсу на сацыяльна-эканамiчныя працэсы ў нашых краiнах", — падкрэслiў ён. Кiраўнiк беларускага ўрада нагадаў, што кiраўнiкi дзяржаў СНД 10 кастрычнiка гэтага года ў Бiшкеку прынялi рашэнне аб пастаянна дзеючай нарадзе на ўзроўнi мiнiстраў фiнансаў па выпрацоўцы прапаноў па пераадоленнi крызiсу. "Мiнiстры пачалi сваю работу. Мы дамовiлiся, што гэта пытанне будзе пастаянна ў полi нашага зроку, i ўжо 12 снежня гэтага года нам будзе даложана аб тых кроках, якiя прапануюць фiнансава-эканамiчныя органы нашых краiн", — паведамiў Сяргей Сiдорскi. Ён таксама падкрэслiў: "Важна, каб дзейнасць СНД i яго структурных органаў была накiравана на сумесны пошук рашэнняў надзённых праблем, на паляпшэнне эканамiчнай сiтуацыi ў дзяржавах — удзельнiцах СНД, стварэнне спрыяльных умоў для жыцця i працы грамадзян". Гаворачы аб пакеце дакументаў, якi сёння абмяркоўваецца на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў, Сяргей Сiдорскi выдзелiў важнасць некаторых з iх. У першую чаргу гэта стратэгiя эканамiчнага развiцця Садружнасцi да 2020 года, пытаннi супрацоўнiцтва ў транспартнай сферы, комплекс сумесных мераў па павышэннi харчовай бяспекi i шэраг пытанняў па развiццi iнавацыйнага супрацоўнiцтва i далейшым удасканаленні арганiзацыйнага складальнiка СНД. Таксама на гэтым пасяджэннi трэба прыняць рашэннi па праблемах мiграцыi, гуманiтарнага супрацоўнiцтва, па пытаннях фiнансавага характару. "Спадзяюся, што гэта пасяджэнне СКУ СНД будзе садзейнiчаць далейшай актывiзацыi iнтэграцыйных працэсаў у Садружнасцi", — падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СНД як рэгiянальная арганiзацыя з устойлiвымi тэмпамi эканамiчнага развiцця павiнна адыгрываць значную ролю ў працэсе фармiравання новай сусветнай фiн
|
|