Студэнтаў чакае прыбаўка
Студэнтаў чакае прыбаўка
У блiжэйшы час у Беларусi плануецца павялiчыць памеры стыпендый студэнтам i навучэнцам. Аб гэтым паведамiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур. Чакаецца, што павышэнне складзе 1,25 раза. Пры гэтым, нагадаў Андрэй Тур, зараз стыпендыi студэнтам i навучэнцам, у залежнасцi ад паспяховасцi, па ВНУ вагаюцца ў межах 93 — 148,8 тысячы, па сярэднiх спецыяльных навучальных установах — 78—124,8 тысячы рублёў, па прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах — 50,3 — 80,4 тысячы рублёў. Сяргей ГРЫБ. паездкi лепш адкласцi У сувязi з рамонтам моста на перагоне Аляхновiчы — Уша 19 i 26 лiстапада скразны рух прыгарадных электрацягнiкоў ад Мiнска да Маладзечна з 6 да 19 гадзiн будзе адменены. Паводле iнфармацыi Мiнскага аддзялення Беларускай чыгункi, электрацягнiкi адпраўленнем са станцыi Мiнск-Пасажырскi будуць iсцi да станцыi Аляхновiчы i назад, электрацягнiкi адпраўленнем са станцыi Маладзечна — да станцыi Уша i назад. Перавозка пасажыраў памiж станцыямi Аляхновiчы i Уша будзе праводзiцца аўтобусамi па чыгуначных бiлетах. Пасадка i высадка пасажыраў на прыпыначных пунктах Баяры i Ласi будзе ажыццяўляцца на трасе ў месцах размяшчэння павiльёнаў бiлетных касаў (па запатрабаваннi пасажыраў). 19 i 26 лiстапада адмяняюцца электрацягнiкi: Мiнск — Маладзечна адпраўленнем у 6.38, 9.14 i 11.11; Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 7.35, 8.42, 12.45 i 15.46. У сувязi з вышэйвыкладзеным чыгуначнiкi пераканаўча просяць пасажыраў ва ўказаныя днi ўстрымацца ад паездак чыгуначным транспартам i скарыстаць iншыя вiды транспарту. Аднак калi адмовiцца ад паездак немагчыма, трэба ўлiчваць, што iх працягласць у гэтыя днi можа павялiчыцца на дзве i больш гадзiны. Сяргей РАСОЛЬКА. Кiрмаш вакансiй Камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама 18 лiстапада правядзе ў Палацы культуры i спорту чыгуначнiкаў кiрмаш вaакансiй. Як паведамiла намеснiк начальнiка аддзела арганiзацыйна-кадравай работы камiтэта Іна Сямёнава, на кiрмашы прадставяць вакансii больш як 100 прадпрыемстваў i арганiзацый Мiнска. Больш як 80 працэнтаў свабодных месцаў прызначаны для працаўладкавання рабочых. Такiя мерапрыемствы праводзяць два разы на год. Надзея IЛЬЯШУК, "Мiнск—Навiны". Апошнiя гароднiнныя кiрмашы Як паведамiлi ў Галоўным упраўленнi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, вызначаны тры пляцоўкi, дзе разгорнецца гандаль сельгаспрадукцыяй. Прапаноўваць сваю прадукцыю мiнчанам сельскагаспадарчыя прадпрыемствы i фермерскiя гаспадаркi з розных абласцей Беларусi будуць каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў, перад Мiнскiм лядовым палацам на вулiцы Прытыцкага i каля гандлёвага цэнтра "Аэрадромны". Кiрмашы пачнуць працаваць у 10 гадзiн ранiцы. Традыцыйныя восеньскiя кiрмашы вызначаюцца нiзкiмi цэнамi на прадукцыю, таму запасацца садавiной-агароднiнай на зiму выгадна менавiта тут. Так, напрыклад, у мiнулую суботу каля Палаца спорту бульбу прадавалi па цане ад 400 да 670 рублёў за кiлаграм, капусту ад 370 да 600 рублёў, моркву ад 450 да 700 рублёў, цыбулю ад 780 да 1100 рублёў, яблыкi ад 700 да 3100 рублёў за кiлаграм. Вiкторыя РАМАНАВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшы час у Беларусi плануецца павялiчыць памеры стыпендый студэнтам i навучэнцам. Аб гэтым паведамiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур. Чак
|
|