І нi страхi цяпер, нi каровы
І нi страхi цяпер, нi каровы
Пасля пісьма
Пад такiм загалоўкам у нумары за 5 лiстапада быў змешчаны лiст сп. Фенчука з п. Мiрны Баранавiцкага раёна. У iм наш пастаянны падпiсчык паведамляў аб тым, што ў доме, дзе жыве (прычым не толькi яго сям’я!) каторы год працякае дах. З просьбай яго адрамантаваць кватэраздымшчыкi не раз звярталiся ў розныя iнстанцыi, нешта рабiць спрабавалi i самi, але далей абяцанняў справы не пайшлi... У раённым выканаўчым камiтэце (як паведамiў рэдакцыi намеснiк старшынi сп. Грыцкевiч) публiкацыя ""Звязды" разгледжана. Дом знаходзiцца на балансе сельгаспрадпрыемства ЗАТ "Шчара-Агра". у вынiку працяглай эксплуатацыi (дом пабудаваны ў 1977 годзе) у дахавым крыццi яго ўтварылiся трэшчыны, страха часткова разбурана i вiльгаць трапляе ў кватэры верхняга паверха. Бягучы рамонт даху не раз праводзiўся, але праблемы гэта не вырашыла... На пачатку лiстапада 2008 года спецыялiзаваная арганiзацыя выканала абследаванне даху i прыйшла да высновы, што ён патрабуе капiтальнага рамонту. Каштарысны кошт работ 56 941 000 рублёў, прычым выканаць iх можна толькi пры плюсавых тэмпературах. Кiраўнiцтвам ЗАТ "Шчара-Агра" прынята рашэнне ў тэрмiн да 01.01. 2009 года выканаць бягучы рамонт даху, а да 01.08.2009 года — капiтальны з поўнай заменай мяккага дахавага пакрыцця i сцяжкi. Трэба спадзявацца, што гэтыя абяцаннi будуць выкананы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такiм загалоўкам у нумары за 5 лiстапада быў змешчаны лiст сп. Фенчука з п. Мiрны Баранавiцкага раёна. У iм наш пастаянны падпiсчык паведамляў аб
|
|