Вайна ў фарбах
Вайна ў фарбах
Адным з аўтараў знакамiтага сатырычнага ваеннага выдання "Раздавiм фашысцкую гадзiну" быў гамяльчанiн Вiталь Букаты. Яго карыкатуры, вершы i дзённiкi зараз можна пабачыць у новай экспазiцыi Гомельскага палаца-паркавага ансамбля. Вайна, аказваецца — гэта не толькi адступленнi i наступленнi, паражэннi i перамогi. Не толькi слёзы, гора, адчай i нянавiсць. Не толькi пералiчэнне аперацый i ўзнагарод, атрыманых за мужнасць. Гэта яшчэ i мастацтва. У гэтым пераконвае выстава пад назвай "Творчасць, апаленая вайной", прысвечаная 65-годдзю вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Менавiта на вайне людзi знаходзiлi хвiлiнкi, каб свае думкi зарыфмаваць у радкi, каб зрабiць партрэтныя замалёўкi сяброў, якiя засталiся, магчыма, апошнiмi выявамi людзей. Подпiсы пад малюнкамi вельмi лаканiчныя: "Оля", "Мiша". Але ж, магчыма, хтосьцi пазнае знаёмыя рысы сваiх родзiчаў — удзельнiкаў партызанскага атрада, што ўваходзiў у склад брыгады "Бальшавiк". На выставе прадстаўлены творы самадзейных мастакоў — П. Гвоздзева, К. Лебедзева, В. Аксамiтава, а таксама сапраўдныя дакументы часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Загадчыца аддзела па зборы музейных матэрыялаў i экспазiцыйнай дзейнасцi дзяржаўнай гiсторыка-культурнай установы "Гомельскi палаца-паркавы ансамбль" Ганна Кузьмiч расказвае, што ў фондах знайшлiся i акварэлi, зробленыя нямецкiмi ваеннапалоннымi, якiя пасля вайны працавалi на аднаўленнi будынкаў. Мiж iншым, Гомель у канцы лiстапада 1943 г., пасля вызвалення, быў разбураны на 80 працэнтаў. Заставаўся цэлым адзiн знакамiты "Дом камуны". Астатнiя будынкi, у тым лiку помнiкi архiтэктуры другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў, былi часткова або поўнасцю разбураныя. У межах мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 65-й гадавiны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, пройдуць цырымонiя перепахавання астанкаў невядомага салдата на Навабелiцкiх брацкiх могiлках, адкрыццё мемарыяльнай дошкi на будынку школы № 16... Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з аўтараў знакамiтага сатырычнага ваеннага выдання "Раздавiм фашысцкую гадзiну" быў гамяльчанiн Вiталь Букаты. Яго карыкатуры, вершы i
|
|