Урок дабрачыннасцi
Урок дабрачыннасцi
Магiлёўская гарадская арганiзацыя Чырвонага Крыжа падвяла вынiкi дабрачыннай акцыi "Пяць бульбiн". Дзецi i дарослыя на працягу месяца збiралi бульбу, агароднiну, розныя харчы, цёплае адзенне i сродкi гiгiены для адзiнокiх i нямоглых пенсiянераў. Усяго ўдалося дапамагчы 298 магiлёўскiм пенсiянерам i ветэранам вайны. — За месяц, пакуль доўжылася акцыя, сабралi больш за 80 мяхоў бульбы, — робiць справаздачу старшыня Магiлёўскай гарадской арганiзацыi Чырвонага Крыжа Альбiна Самусенка. — Людзi прынеслi больш за паўтоны гароднiны — цыбулю, моркву, кабачкi i капусту, з паўтысячы слоiкаў розных нарыхтовак i кансеварцый на зiму, а таксама 70 кiлаграмаў цукерак, пячэння, варэння i iншай салодкай прадукцыi. Ласункамi дзялiлiся з пенсiянерамi ў асноўным дзецi, бо школы Магiлёва бралi самы актыўны ўдзел у акцыi. У Чырвоным Крыжы дзякуюць юным дабрачыннiкам з сярэднiх школ № 32, 28, 23 i 4, а таксама навучэнцам Магiлёўскага эканамiчнага прафесiйна-тэхнiчнага каледжа, прафесiйнага лiцэя № 9 i iнстытута правазнаўства. Студэнты апошняй ВНУ сабралi грошы, а потым набылi на рынку для дзвюх бабуль па мяху бульбы. У цэнтры медыка-сацыяльнай дапамогi Чырвонага Крыжа звярталiся самыя розныя людзi з жаданнем дапамагчы старым: напрыклад, магiлёўская прадпрымальнiца, якая мае швачны цэх, прывезла паўсотнi мужчынскiх куртак. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёўская гарадская арганiзацыя Чырвонага Крыжа падвяла вынiкi дабрачыннай акцыi "Пяць бульбiн".
|
|