Навагоднiя аўтакрамы
Навагоднiя аўтакрамы
Каб жыхары далёкiх вёсак не мелi нiякiх праблем у падрыхтоўцы да сустрэчы калядных i навагоднiх святаў, арганiзаваны прыём заказаў прадуктаў харчавання. І торт святочны, i шампанскае i iншае прывязуць — усё, што трэба. Аўтакрамы прыедуць у святочным афармленнi. Як паведамiў "Звяздзе" старшыня Вiцебскага абласнога саюза спажывецкiх таварыстваў Гадад Галiмаў, аўтакрамы абслугоўваюць 460 вёсак з насельнiцтвам менш як 50 чалавек у кожнай. Цяпер працуюць 133 аўтакрамы. Сучасныя аўтакрамы — гэта не ўсiм прывычны фургон, яны маюць спецыяльнае тэхналагiчнае i халадзiльнае абсталяванне. Пакуль што аўтакрамы, згодна з патрабаваннямi адпаведнага стандарту, прыязджаюць у вёску не менш чым 2 разы штотыдзень. Плануецца — тры. Улiчваючы, што кожная сучасная аўтакрама каштуе каля 80 мiльёнаў рублёў, больш частых прыездаў крамаў на колах давядзецца пачакаць. Неабходна яшчэ мiнiмум 50 крамаў на колах. На жаль, спажывецкая кааперацыя не можа ўласнымi сiламi хутка вырашыць гэтае пытанне з-за фiнансавых цяжкасцяў. Паводле слоў Гадада Галiмава, было б нядрэнна, каб у Вiцебскiм аблвыканкаме, напрыклад, аб’явiлi аб правядзеннi акцыi — "Новыя аўтакрамы вёскам". Простыя вяскоўцы, безумоўна, будуць за гэта вельмi ўдзячныя. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб жыхары далёкiх вёсак не мелi нiякiх праблем у падрыхтоўцы да сустрэчы калядных i навагоднiх святаў, арганiзаваны прыём заказаў прадуктаў харчаванн
|
|