Першыя сокi ва ўпакоўцы прызма
Першыя сокi ва ўпакоўцы прызма
Адзiн з буйнейшых вытворцаў сокаў у Беларусi — ІП "Старая крэпасць" з Бабруйска — распачаў выпуск сокаў Рrigаt у супрацоўнiцтве з мiжнароднай кампанiяй Рrigаt Intеrnаtiоnаl Limitеd. Гэта сокавы брэнд у сегменце прэмiум i адначасова першы сокавы брэнд, выпуск якога засвоены ў Беларусi ў супрацоўнiцтве з мiжнароднай кампанiяй. Рrigаt прызваны "пасунуць" у сегменце прэмiум расiйскiх i ўкраiнскiх вытворцаў, якiя фактычна манапалiзавалi гэты перспектыўны сектар беларускага рынку. Новыя сокi беларускай вытворчасцi пачалi паступаць у гандлёвую сетку краiны. Гэта сокавы брэнд у сегменце прэмiум i адначасова першы сокавы брэнд, выпуск якога засвоены ў Беларусi ў супрацоўнiцтве з мiжнароднай кампанiяй. Рrigаt прызваны "пасунуць" у сегменце прэмiум расiйскiх i ўкраiнскiх вытворцаў, якiя фактычна манапалiзавалi гэты перспектыўны сектар беларускага рынку. Новыя сокi беларускай вытворчасцi пачалi паступаць у гандлёвую сетку краiны."Мы прадаём Рrigаt ва ўпакоўцы Tеtrа Рrism аб’ёмам адзiн лiтр ужо на тэрыторыi ўсёй краiны. Гэта першыя сокi ў Беларусi, якiя будуць выпускацца ў прэмiяльнай упакоўцы тыпу "прызма". Прадукт вырабляецца з сыравiны, якасць якой кантралюе наш партнёр. Цяпер на рынак выведзены сокi 6 смакаў, але гэта толькi пачатак нашага супрацоўнiцтва. У блiжэйшы час мы плануем пашырыць асартымент прадукцыi", — сказаў дырэктар IП "Старая крэпасць" Вiталiй Бялоў. Дарэчы, прадпрыемства з красавiка гэтага года вырабляе сокi пад уласным брэндам "Сака-віты фрукт". Яны прадаюцца ва ўпакоўцы Tеtrа Brik ёмiстасцю адзiн i два лiтры. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з буйнейшых вытворцаў сокаў у Беларусi — ІП "Старая крэпасць" з Бабруйска — распачаў выпуск сокаў Рrigаt у супрацоўнiцтве з мiжнародна
|
|