Кірмашоў стане болей
Кірмашоў стане болей
У Вiцебску прайшоў аптовы кiрмаш, у якiм бралi ўдзел усе вытворцы харчовых тавараў Вiцебскай вобласцi i кiраўнiкi мясцовых гандлёвых арганiзацый. Як паведамiў "Звяздзе" намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Вiктар Нiкалайкiн, кiрмаш прайшоў вельмi эфектыўна. Гандляры маглi без пасрэднiкаў азнаёмiцца з навiнкамi прадукцыi i заключыць дамовы. Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец даў каманду павялiчыць колькасць кiрмашоў, якiя будуць арганiзаваны для насельнiцтва. Пройдуць яны i ў раённых цэнтрах, буйных населеных пунктах. Вытворцы рэгiёна плануюць арганiзаваць кiрмашы i ў суседнiх краiнах, у тым лiку ў Латвii i Лiтве. Там вельмi зацiкаўлены ў iх правядзеннi, бо вядома, што беларускiя прадукты i тавары параўнальна высокай якасцi i больш даступныя па кошце. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску прайшоў аптовы кiрмаш, у якiм бралi ўдзел усе вытворцы харчовых тавараў Вiцебскай вобласцi i кiраўнiкi мясцовых гандлёвых арганiзацый.
|
|