21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трэба часцей сустракацца!

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трэба часцей сустракацца!

Да канца снежня яшчэ некалькi тыдняў, i казачныя Дзяды Маразы толькi-толькi пачынаюць прымяраць свае чырвоныя кажухi, а Снягуркi пакуюць мяхi з падарункамi. Іншая справа, што "звяздоўскаму дэсанту" чакаць Новага года няма калi — прызы нашым падпiсчыкам трэба даставiць ужо цяпер. Таму лiтаральна без паўзы працягваецца вандроўка па розных кутках Беларусi, у якiх жывуць нашы сябры — чытачы. Гэтым разам шлях ляжаў на Брэстчыну, а дакладней — у Пiнск, дзе ўжо зачакаўся каляровага тэлевiзара Сцяпан Баранюк.

Зрэшты, па добрай завядзёнцы мы не сталi абмяжоўвацца адным толькi вiзiтам у Пiнск, i па дарозе пастаралiся зазiрнуць яшчэ ў колькi райцэнтраў — пагутарыць з прадстаўнiкамi мясцовых уладаў, пакiнуць фiрменныя звяздоўскiя сувенiры найбольш руплiвым паштальёнам у раённых вузлах паштовай сувязi...

У Клецку, Ганцавiчах, Лунiнцы, Iванава, Кобрыне кiраўнiкi РВПС амаль аднагалосна засведчылi: падпiска iдзе па звыклай схеме — крыху больш марудна ў горадзе, больш актыўна па раёне. Прадстаўнiкi вертыкалi таксама сведчылi, што хвалявацца за вынiкi падпiсной гонкi пакуль што рана — але i сядзець склаўшы рукi нельга. Многiя падпiсчыкi з прыняццем рашэння цягнуць да апошняга моманту — цi то чакаюць атрымання зарплаты ды пенсiй, цi ўвогуле разважаюць: мо ва ўмовах няўхiльнага крызiсу лепш зэканомiць на духоўным сiлкаваннi... А мо справа зусiм у iншым — прыглядаюцца людзi да розных выданняў, ацэньваюць перавагi? "Я i сам выпiсваў спачатку адну газету, потым перайшоў на iншую — параўноўваю, выбiраю, — пагаджаецца з нашым меркаваннем начальнiк Ганцавiцкага РВПС Мiхаiл Пiшч. — Так i кожны чытач шукае, дзе асабiста для яго iнфармацыя цiкавей".

...З усiмi дарожнымi прыгодамi мы нават пачалi перажываць, каб не спазнiцца ў Пiнск, дзе на дзве гадзiны была прызначана сустрэча ў зале пасяджэнняў выканкама. Але тактыка "язык да Кiева давядзе" зноў не падвяла, i з запасам у некалькi хвiлiн "звяздоўскi дэсант" прыбыў у пункт прызначэння. "Прызёр наш хоць змог прыехаць?" — хвалявалiся калегi. — "Тут ён, тут, — супакоiлi нас спецыялiсты iдэалагiчнага аддзела Пiнскага гарвыканкама. — Вунь iнтэрв’ю нашаму мясцоваму тэлебачанню дае".

Сцяпан Васiльевiч Баранюк — менавiта яму ўсмiхнулася ўдача ў падпiсной латарэi — расказаў, што выпiсвае газету больш як 30 гадоў. А калi дакладней, з 1975 года. I гэта сяброўства з выданнем склалася неяк адразу — калi ад астатнiх выданняў, якiя выпiсваў, наш чытач пакрысе адмовiўся, то "Звязда" ў доме так i засталася, адзiная. "Падабаецца мне газета, змест яе, — крыху разгублена тлумачыў Сцяпан Васiльевiч вялiкай аўдыторыi такую вернасць. — Практычна ў кожным нумары знаходжу што-небудзь цiкавае i карыснае. Ну i мова, канешне, гаворыць на карысць выбару — хоць сам я ў асноўным размаўляю па-руску, а то i на "трасянцы", але лiчу, што каранёў губляць не трэба, варта памятаць аб сваiм паходжаннi". Апошнiя два гады Сцяпан Васiльевiч спрабаваў шчасця ў звяздоўскай латарэi, але ўсе нiяк не шанцавала, а тут — раз, i прачытаў у "Звяздзе" пра сваю ўдачу. Адразу паверыў старой сяброўцы — газеце, i запэўнiў нас, што тэлевiзар у доме лiшнiм не будзе: "Для такога падарунка заўжды месца знойдзецца!".

А нас прыемна ўразiла не толькi выпрабаванае часам сяброўства — тое, што "Звязду" многiя выбiраюць раз i назаўжды, ведаем даўно — але перспектывы на будучыню. Вось простае назiранне: на сустрэчы прысутнiчалi выкладчыкi i студэнты Палескага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Апошнiя ,чуваць было, спачатку гаманiлi пра нешта сваё па-руску. А ўжо пры развiтаннi — пасля таго, як больш даведалiся пра гiсторыю i сучасны стан газеты, актыўна паўдзельнiчалi ў "звяздоўскай" вiктарыне, i , дарэчы, многiя выйгралi памятныя сувенiры, — казалi "дзякуй". Па-беларуску.

"Трэба часцей прыязджаць, ладзiць падобныя сустрэчы — вось пабачыце, тады многiя i размаўляць будуць па-беларуску, i беларускамоўныя выданнi пачнуць чытаць больш актыўна! Падпiска ў некалькi разоў вырасце," — заўважыла на сустрэчы кiраўнiк iдэалагiчнага аддзела Пiнскага гарвыканкама Валянцiна Кулак. Мы i не супраць, бо схема гэта дзейнiчае проста: больш чытачоў на Пiншчыне — больш удзельнiкаў падпiсной латарэi — больш прызоў, якiя мы з задавальненнем уручым сябрам-чытачам. Так што — бачыце? — частата сустрэч залежыць ад абодвух бакоў...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ,

Мiнск—Клецк—Ганцавiчы—Лунiнец—Пiнск—Iванава—Драгiчын—Брэст—Кобрын—Баранавiчы—Мiнск.

Р.S. Адзiнай лыжкай дзёгцю ў гэтай вандроўцы сталi дарожныя блуканнi ў пошуках знакаў—паказальнiкаў на той цi iншы горад. Дзiўна, але ў некаторых райцэнтрах Брэсцкай вобласцi ёсць паказальнiкi на Гомель, а на Брэст — i блiзка няма. Калi нават сустрэчныя ДАIшнiкi на пытанне, як лепей праехаць, каб не прапусцiць патрэбны паварот, сарамлiва адказваюць, што яны не мясцовыя, — тут мiжволi разгубiшся. Давялося распытваць сустрэчных вадзiцеляў, з якiх прыкладна кожны другi даваў-такi дакладныя ўказаннi кшталту "адсюль налева, там усё проста i проста да скрыжавання, а далей направа i на святлафоры зноў направа, а там убачыце". Дзякуй вялiзны тым людзям, з дапамогай якiх мы ўсё ж не заблукалi памiж усiмi аб’ездамi, мастамi i скрыжаваннямi. Але ўсё ж засмучае — чаму нават у ХХI стагоддзi самай дакладнай мапай дарог аказваецца слоўнае апiсанне?

Адзiнай лыжкай дзёгцю ў гэтай вандроўцы сталi дарожныя блуканнi ў пошуках знакаў—паказальнiкаў на той цi iншы горад. Дзiўна, але ў некаторых райцэнтрах Брэсцкай вобласцi ёсць паказальнiкi на Гомель, а на Брэст — i блiзка няма. Калi нават сустрэчныя ДАIшнiкi на пытанне, як лепей праехаць, каб не прапусцiць патрэбны паварот, сарамлiва адказваюць, што яны не мясцовыя, — тут мiжволi разгубiшся. Давялося распытваць сустрэчных вадзiцеляў, з якiх прыкладна кожны другi даваў-такi дакладныя ўказаннi кшталту "адсюль налева, там усё проста i проста да скрыжавання, а далей направа i на святлафоры зноў направа, а там убачыце". Дзякуй вялiзны тым людзям, з дапамогай якiх мы ўсё ж не заблукалi памiж усiмi аб’ездамi, мастамi i скрыжаваннямi. Але ўсё ж засмучае — чаму нават у ХХI стагоддзi самай дакладнай мапай дарог аказваецца слоўнае апiсанне?

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца снежня яшчэ некалькi тыдняў, i казачныя Дзяды Маразы толькi-толькi пачынаюць прымяраць свае чырвоныя кажухi, а Снягуркi пакуюць мяхi з падару
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика