21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Касцёл сумуе разам з усімi хрысцiянамi

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Касцёл сумуе разам з усімi хрысцiянамi

Іерархi Каталiцкага Касцёла ў Беларусi сумную вестку пра смерць Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя II атрымалi падчас чарговага пленарнага пасяджэння Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi архiбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч выказаў словы спачування ўсёй Праваслаўнай Царкве.

— Я асабiста добра ведаў гэтага чалавека, вельмi часта сустракаўся з iм на набажэнствах, — сказаў Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч аб памерлым Патрыярху. — Ён таксама прымаў мяне ў сваёй рэзiдэнцыi. Напэўна, на яго лёс выпала шмат нялёгкiх спраў, якiя ён павiнен быў вырашыць.

Я добра памятаю той дзень, калi на пасаду ўступаў першы Прэзiдэнт Расiйскай Федэрацыi Барыс Ельцын. У той дзень Патрыярх сказаў яму: "Вы прымаеце абавязак кiраваць хворай краiнай". Патрыярх, перш за ўсё, меў на ўвазе тое, што краiна была хворая духоўна. Бо тры пакаленнi пераследу веры, тры пакаленнi ганенняў на Царкву зрабiлi сваё, i Патрыярху трэба было аднаўляць усё гэта. Сапраўды, адбудаваныя цэрквы, выдадзеная лiтаратура, адкрыццё семiнарый i стварэнне новых дыяцэзiй — усё гэта гаворыць аб тым, што ён сапраўды з гэтых кавалкаў, з гэтых асколкаў сабраў Царкву. Падчас яго служэння Маскоўскiм Патрыярхам Руская Праваслаўная Царква стала вядомай ва ўсiм свеце. Не так даўно ён быў у Беларусi на святкаваннi 1020-годдзя хрышчэння Русi, падчас якога ён вельмi шмат гаварыў аб тым, што ўсе хрысцiяне павiнны быць адно. Павiнен здзейснiцца заклiк нашага Пана Езуса Хрыста — каб усе былi адно. Гэта быў заклiк Езуса Хрыста перад Яго смерцю, Ён ведаў, што будуць разломы, будуць цяжкасцi ў Яго Царкве, у адзiнай Царкве, бо Ён стварыў адзiную Царкву. Гэтыя разломы — гэта рана, якая кроваточыць да сённяшняга дня. Хрыстус заклiкаў да адзiнства хрысцiянаў, у iмя таго, каб мы ўсе разам сведчылi адно Евангелле, асаблiва гэта важна сёння, у час секулярызму, калi чалавек сам адмаўляецца ад хрысцiянскiх каранёў, у час, калi чалавек будуе сваё жыццё, сваю будучыню толькi на матэрыяльным фундаменце. Сённяшнi фiнансавы крызiс паказвае, што той, хто будуе толькi на матэрыяльным фундаменце, будуе толькi на пяску. Таму змаганнi Патрыярха маюць вельмi вялiкае значэнне. Мы да сэрца прынялi гэтую вестку з Масквы пра тое, што памёр Патрыярх. Усе каталiцкiя бiскупы Беларусi i шматлiкiя святары, прысутныя на сённяшнiм пленарным пасяджэннi Канферэнцыi Бiскупаў, памалiлiся аб супакоi душы памерлага Патрыярха.

Канферэнцыя Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi накiравала спачуваннi Свяшчэннаму Сiноду Рускай праваслаўнай царквы.

"Спачылы а Госпадзе Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы ўзначалiў i кiраваў ёю ў асаблiва цяжкi час пасля трох пакаленняў ганенняў, — нагадалi каталiцкiя бiскупы. — Ён сапраўды стаў яе збiральнiкам. Падчас яго патрыяршаства Руская праваслаўная царква адрадзiлася, акрэпла, заваявала аўтарытэт ва ўсiм свеце i развiла адносiны з грамадствам i з iншымi рэлiгiямi i канфесiямi, у тым лiку з Каталiцкай Царквой, iмкнучыся да пажаданага Хрыстом адзiнства, каб сумесна сведчыць сучаснаму свету выратавальную iсцiну Евангелля Хрыстова.

У памяцi ўсiх хрысцiян Беларусi засталiся вiзiты Яго Свяцейшаства на нашу Радзiму, i асаблiва апошнi, з нагоды 1020-годдзя хрышчэння Русi, якi адбыўся 23—25 кастрычнiка гэтага года i падкрэслiў добрыя адносiны, якiя склалiся памiж нашымi Цэрквамi.

Бiскупы Рымска-каталiцкай царквы ў Беларусi, выказваючы свае самыя глыбокiя спачуваннi Рускай праваслаўнай царкве, узносяць малiтвы да Бога за душу добрай памяцi новапрастаўленага перад Богам Аляксiя II i просяць мiласэрнага Госпада прыняць у Царства нябеснае свайго слугу i ўзнагародзiць яго вечным пакоем i радасцю знаходжання з Iм разам са святымi".

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іерархi Каталiцкага Касцёла ў Беларусi сумную вестку пра смерць Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя II атрымалi падчас чарговага пленарнага пася
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика