Завяшчанне — дакумент асабiсты
Завяшчанне — дакумент асабiсты
Мы з жонкай — людзi ўжо сталага ўзросту i хацелi б зрабiць завяшчанне на дом i ўсю нерухомую маёмасць на сына i на дачку. Пры гэтым мы б хацелi, каб маёмасць дзецi атрымалi пасля нашай смерцi, гэта значыць, пасля смерцi бацькi i мацi. Нам натарыус сказаў, што такое завяшчанне рабiць нельга. Уся маёмасць i дом завяшчаюцца дзецям пасля смерцi бацькi. Жур Ф.М., <І>Брэсцкая вобласць.
Згодна з артыкулам 1040 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, завяшчаннем прызнаецца волевыяўленне грамадзянiна па распараджэннi маёмасцю, якая яму належыць, на выпадак смерцi. Пунктам 4 гэтага артыкула ўстаноўлена, што ў завяшчаннi могуць утрымлiвацца распараджэннi толькi адной асобы. Здзяйсненне завяшчання дзвюма цi больш асобамi не дапускаецца. Такiм чынам, натарыус правiльна заўважыў, што адно сумеснае завяшчанне ад iмя мужа i жонкi рабiць нельга. А вось два асобныя завяшчаннi вы зрабiць можаце. Маёмасць, якая набыта мужам i жонкай у перыяд шлюбу, незалежна ад таго, на каго з iх яна зарэгiстраваная, або на каго цi кiм з iх унесены грашовыя сродкi, з’яўляецца iх агульнай сумеснай маёмасцю. Муж i жонка карыстаюцца роўнымi правамi на сумесна нажытую маёмасць i ў тым выпадку, калi адзiн з iх у перыяд шлюбу быў заняты вядзеннем хатняй гаспадаркi, доглядам дзяцей або па iншых уважлiвых прычынах не меў самастойнага заробку, калi iншае не прадугледжана Шлюбнай дамовай. Гэта не датычыцца толькi той маёмасцi, якая належала мужу цi жонцы да ўступлення ў шлюб, а таксама атрыманай у перыяд шлюбу ў дар цi ў спадчыну. Такая маёмасць належыць мужу або жонцы на праве асабiстай уласнасцi. Як прадугледжана артыкулам 1034 Грамадзянскага кодэкса, смерць удзельнiка агульнай сумеснай уласнасцi з’яўляецца падставай для вызначэння яго долi ў такой маёмасцi i падзелу агульнай маёмасцi або выдзелу з яго долi памерлага ўдзельнiка. У спадчыну паступае толькi тая маёмасць, якая прыходзiцца на долю памерлага ўдзельнiка. Так, напрыклад, калi муж i жонка ў перыяд шлюбу пабудавалi дом, то незалежна ад таго, на чыё iмя дом зарэгiстраваны, ён з’яўляецца iх агульнай сумеснай уласнасцю. Згодна з артыкулам 24 Кодэкса аб шлюбе i сям’i, долi мужа i жонкi на агульную сумесную ўласнасць прызнаюцца роўнымi, калi iншае не прадугледжана Шлюбнай дамовай. У гэтым выпадку смерць асобы, на якую зарэгiстраваны дом, нават пры наяўнасцi завяшчання не пацягне за сабой пераход спадчыннiкам усяго дома. Спачатку будзе ў адпаведнасцi з артыкулам 1034 вызначана яго доля (1/2 дома), якая i будзе з’яўляцца спадчыннай маёмасцю. Другая палова дома застанецца ва ўласнасцi перажыўшага мужа (жонкi). Акрамя таго, артыкулам 1064 Грамадзянскага кодэкса прадугледжана, што непрацаздольныя муж (жонка) спадчынадаўца карыстаюцца правам на абавязковую долю ў спадчыне незалежна ад зместу завяшчання ў памеры не менш за палову долi, што належала б iм пры атрыманнi спадчыны па закону. Непрацаздольнымi лiчацца таксама асобы, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў). Такiм чынам, завяшчаннi, зробленыя кожным з вас паасобку на карысць дзяцей, насамрэч не пакiнуць без маёмасцi перажыўшых жонку цi мужа, iх iнтарэсы абараняе закон. Тым не менш кожны з вас можа завяшчаць маёмасць, якая будзе належаць вам на момант смерцi, не толькi дзецям, але i жонцы (мужу).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з жонкай — людзi ўжо сталага ўзросту i хацелi б зрабiць завяшчанне на дом i ўсю нерухомую маёмасць на сына i на дачку. Пры гэтым мы б хацелi, каб м
|
|